Студзень
← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2025 |
Сту́дзень — першы месяц Грыгарыянскага календара і дзясяты месяц старажытнарымскага. Складаецца з 31 дня.
Назва

У старабеларускай мове месяц назваўся стычень, пры гэтым славянская назва выкарыстоўвалася побач з лацінскай формай генвар[1]. У выданнях Францыска Скарыны даецца народная назва студзеня — стычень[2], таксама яна ўпамінаецца ў «Храналогіі» Андрэя Рымшы (1581)[3]. Слова студень выкарыстоўвалася ў старабеларускіх тэкстах у значэнні «холад»[4].
Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — январ (стычань), у 1908 — стычань, у 1909 — январ, у 1910—1912 — студзень (январ); далей — студзень («бо дужа сцюдзёна»)[5].
Крыніцы
- ↑ Гістарычны слоўнік беларускай мовы 2013, с. 28.
- ↑ Скарына Ф. Творы:…
- ↑ Андрей Рымша. [Хронология]…
- ↑ Гістарычны слоўнік беларускай мовы 2013, с. 14.
- ↑ Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.
Літаратура
- Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Івана Федорова. Львів, 1974. — С. 33, 36.
- Гістарычны слоўнік беларускай мовы / пад рэд. А. М. Булыкі. — Мінск, 2013. — Т. 33.
- Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. — С. 138, 139
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
- Сту́дзень // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 219. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).