Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага універсітэта. У 1980-я удзельнічаў у дзейнасці незалежнага прафсаюза «Салідарнасць», у 1989-1991 рэдагаваў яго цэнтральную газету Tygodnik Solidarność. Качыньскі разам з братам быў адным з заснавальнікаў кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць». На парламенцкіх выбарах 2005 года «Права і справядлівасць» разам з іншымі правымі партыямі атрымала большасць галасоў, і прадстаўнік партыі Казімеж Марцінкевіч стаў прэм'ер-міністрам. 14 ліпеня2006 на пасаду прэм'ер-міністра быў зацверджаны Яраслаў Качыньскі. Адначасова прэзідэнтам Польшчы быў яго брат Лех Качыньскі.