Ятрышнік дрэмлік[1], Зязюлька[2][3][4] (Orchis morio) — від раслін сямейства архідных.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна с двума невялікімі шарападобнымі клубнямі і прамым патоўшчаным сцяблом вышынёй 10-25 см. Кветкі фіялетавага або рэдка белага колеру. Цвіце ў пачатку мая і ў чэрвені.
Арэал
Распаўсюджана ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і Паўднёва-Заходняй Азіі. Расце ў сухіх і ўмерана вільготных месцах.