Яўген Аляксандравіч Гулецкі
Поўнае імя | Яўген Аляксандравіч Гулецкі | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 студзеня 2001[1] (24 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 63 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Віцебск | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 2 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Яўген Гулецкі (нар. 15 студзеня 2001) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Віцебск».
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у маладзечанскай ДЮСШ-4, пасля таксама навучаўся ў Акадэміі АБФФ. На юнацкім узроўні выступаў на пазіцыі нападніка, пасля апусціўся на месца паўабаронцы. У 2018 годзе стў іграком клуба «Энергетык-БДУ» ў Першай лізе, стаў часам выхадзіць на замену. У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезона са сталічным клубам, аднак у сакавіку пакінуў яго[3] і далучыўся да дубля барысаўскага БАТЭ, дзе стаў адным з асноўных ігракоў дапамог камандзе выйграць першынство дублёраў у 2019 годзе.
У лютым 2020 года разам з шэрагам іншых дублёраў барысаўчан быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[4]. У хуткім часе замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У кастрычніку 2020 быў выкуплены «Арсеналам» і стаў іграком клуба на трывалай аснове. У гэты час стаў выступаць на пазіцыі абаронцы.
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак застаўся ў «Арсенале» на правах арэнды. Па выніках сезона 2021 дапамог дзяржынскаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[5]. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсенала», які неўзабаве аформіў новае арэнднае пагадненне[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У маі канчаткова пакінуў «Рух» і стаў іграком дзяржынскага клуба на трывалай аснове.
У студзені 2023 года, пасля таго як «Арсенал» выбыў у Першую лігу, падпісаў двухгадовы кантракт з «Іслаччу»[7]. Згуляў за асноўную каманду «Іслачы» толькі ў першым матчы сезона суправць мінскага «Дынама» (0:3), пасля чаго выступаў за дубль. У маі 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[8].
У чэрвені 2023 года далучыўся да «Віцебска»[9]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[10].
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2017 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (1:2) і быў заменены ў першым тайме.
Дасягненні
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 (2) | Д2 | Энергетык-БДУ | 4 | 0 | |
2019 | дубль | БАТЭ | 25 | 0 | |
2020 | Д2 | Арсенал | 20 | 0 | |
2021 | Д2 | Арсенал | 29 | 0 | |
2022 | Д1 | Арсенал | 21 | 2 | |
2023 (1) | Д1 | Іслач | 1 | 0 | |
2023 (2) | Д2 | Віцебск | 14 | 0 |
Крыніцы
- ↑ а б https://fcisloch.by/player.asp?id=Evgenij-Gуleckij-661&season=2024MEN
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/_evgeni_guletski/
- ↑ Милевский и Гулецкий покинули команду. Альшаник ушел в аренду. (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (12 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2021.
- ↑ "Арсенал" арендовал пятерых дублеров БАТЭ (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Футбол. Ярослав Орешкевич, Дмитрий Матяш и Евгений Гулецкий пополнили состав "Руха" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022.
- ↑ "Арсенал" снова арендовал Гулецкого у "Руха" (руск.). football.by (4 сакавіка 2022). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ "Ислочь" подписала контракт с Гулецким и рассталась с Ереминком (руск.). football.by (12 студзеня 2023). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Защитник Гулецкий покинул "Ислочь" (руск.). football.by (26 мая 2023). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ Евгений Гулецкий будет играть за "Витебск" (руск.). football.by (20 чэрвеня 2023). Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ "Витебск" продлил контракт с Гулецким (руск.). football.by (26 студзеня 2024). Праверана 13 лютага 2024.