10 cm K 17
10 cm K 17 | |
---|---|
![]() 10 cm K 17 у Антарыа, Канада | |
Тып: | палявая гармата |
Краіна: | ![]() |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | 1917—1945 |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна Другая сусветная вайна |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | Krupp |
Распрацаваны: | 1916 |
Вытворца: | Krupp |
Усяго выпушчана: | 192 |
Варыянты: | 10 cm Kanone 17/04 |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 3300 |
Даўжыня, мм: | 4725 |
Даўжыня ствала, мм: | 2036 |
Калібр, мм: | 105 |
Засаўка: | гарызантальная клінавая |
Супрацьадкатная прылада: | гідравлічна-спружынная |
Лафет: | каробчаты |
Вугал узвышэння: | ат-2° да +45° |
Вугал павароту: | 6° |
Пачатковая хуткасць снарада, м/с | 650 |
Максімальная далёкасць, м: | 16500 |
10 cm Kanone 17 (10 cm K 17) — нямецкая палявая гармата ўзору 1914 года, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны і Другой сусветнай вайны.
Апісанне канструкцыі
10 cm K 17 валодала дастаткова высокай далёкасцю стральбы: канцэрн Крупа ўсталяваў даўжэйшы ствол мадэлі L/45 на лафет 10 cm K 14. З прычыны вялікай масы гарматы яго немагчыма было перавозіць на звычайным лафеце, у выніку чаго давялося ствол вазіць асобна. Спецыяльныя бэлькі ставіліся на той жа лафет са ствалом, каб не дазволіць ствалу зваліцца і ўтрымваць яго ў раўнавазе. Для змяншэння аддачы выкарыстоўвалася гідрапнеўматычная спружынная сістэма.
Гісторыя
У 1917 годзе была створана версія для зенітнага абстрэлу пад пазначэннем K 17/04: некаторыя дэталі былі спецыяльна прыбраныя, а таксама дададзены спецыяльны механічны прыцэл. Каля тысячы гарматаў былі заказаныя ў жніўні 1917 года. Таксама дадзеныя гарматы ўстанаўліваліся ў шматлікіх батарэях і выкарыстоўваліся ў контрбатарэйным змаганні і абстрэле пяхотных пазіцый. Вялікая частка гарматаў была разабраная па ўмовах Версальскага дагавора, прададзеная ці перададзеная іншым краінам.[1] Але некаторыя гарматы немцы схавалі і працягнулі ўжываць у Другой сусветнай вайне.

Гл. таксама
Зноскі
- ↑ German m14-m17 10cm Kanone . freeservers.com. Архівавана з першакрыніцы 16 February 2012.
![]() | 10 cm K 17 на Вікісховішчы |
---|
Літаратура
- Engelmann, Joachim and Scheibert, Horst. Deutsche Artillerie 1934—1945: Eine Dokumentation in Text, Skizzen und Bildern: Ausrüstung, Gliederung, Ausbildung, Führung, Einsatz. Limburg/Lahn, Germany: C. A. Starke, 1974
- Gander, Terry and Chamberlain, Peter. Weapons of the Third Reich: An Encyclopedic Survey of All Small Arms, Artillery and Special Weapons of the German Land Forces 1939—1945. New York: Doubleday, 1979 ISBN 0-385-15090-3
- Hogg, Ian V. German Artillery of World War Two. 2nd corrected edition. Mechanicsville, PA: Stackpole Books, 1997 ISBN 1-85367-480-X
- Jäger, Herbert. German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001 ISBN 1-86126-403-8