Віцебскі тралейбус
Віцебскі тралейбус | |
---|---|
![]() | |
Тралейбусная сістэма | |
Краіна |
![]() |
Горад | Віцебск |
Дата адкрыцця | 1 верасня 1978 года |
Дата зачынення | Дзеючая |
Колькасць маршрутаў | 12 |
Даўжыня кантактнай сеткі | ~34 км |
Агульная даўжыня маршрутаў | ~214 км |
Колькасць тралейбусных паркаў | 1 |
Колькасць тралейбусаў | 88 |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fe/Trolleybus_map_of_Viciebsk_%28Belarus%29_%E2%80%94_%D0%A1%D1%85%D0%B5%D0%BC%D0%B0_%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B9%D0%B1%D1%83%D1%81%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%BC%D0%B0%D1%80%D1%88%D1%80%D1%83%D1%82%D0%B0%D1%9E_%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%D0%B0_%28%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C%29.png/350px-Trolleybus_map_of_Viciebsk_%28Belarus%29_%E2%80%94_%D0%A1%D1%85%D0%B5%D0%BC%D0%B0_%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B9%D0%B1%D1%83%D1%81%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%BC%D0%B0%D1%80%D1%88%D1%80%D1%83%D1%82%D0%B0%D1%9E_%D0%92%D1%96%D1%86%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%D0%B0_%28%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C%29.png)
Віцебскі тралейбус — сістэма тралейбусных ліній у Віцебску, пачала дзейнічаць 1 верасня 1978 г. На 2018 год у Віцебску працягласць тралейбусных ліній складае — больш 80 км, 12 маршрутаў і 1 тралейбусны парк. Практычна ўся сетка, за выключэннем кароткага ўчастка ад чыгуначнага вакзала па вуліцы Кірава, знаходзіцца на левым беразе Дзвіны.
Гісторыя
Першы віцебскі тралейбус выйшаў на лінію 1 верасня 1978 года ў 11:36. На адкрыцці прымалі ўдзел прадстаўнікі старшыні аблвыканкама, будаўнікі і навучэнцы 3 «Д» класа школы № 31. 13 кастрычніка 1980 года быў адкрыты тралейбусны маршрут № 2, які злучыў чыгуначны вакзал з плошчай Леніна, у 1983 годзе быў адкрыты маршрут №2, які злучыў праспект Фрунзэ і чыгуначны вакзал. У 1986 годзе адкрыты маршрут №4 «Тралейбусны парк — Смаленскі рынак», у ліпені 1992 года — № 5 «Чыгуначны вакзал — вуліца Лазо», у сакавіку 1995 — № 6 «праспект Фрунзэ — вуліца Церашковай». У час рамонту Кіраўскага моста ў 2004 годзе быў адкрыты маршрут № 7. Пасля рамонту ён быў скасаваны, але ў 2010 годзе быў адноўлены. У 2005 годзе адкрыты маршрут № 8, а ў 2013 — № 9 и № 10. 23 чэрвеня 2017 года пачаў работу 11 маршрут, які злучыў мікрараён Медцэнтр с чыгуначным вакзалам.
Маршруты
мкрн. Фрунзэ - вул. Праўды - Вакзал
мкрн. Фрунзэ - пр-т Будаўнікоў - Смаленскі рынак
мкрн. Фрунзэ - пр-т Фрунзэ - Вакзал
Смаленскі рынак - пр-т Фрунзэ - пр-т Будаўнікоў - Вакзал
мкрн. Фрунзэ - вул. Лазо - Вакзал
мкрн. Фрунзэ - вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў - Вакзал
мкрн. Фрунзэ - вул. Лазо - вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў - Смаленскі рынак
мкрн. Фрунзэ - вул. Лазо - вул. Праўды - Смаленскі рынак
Смаленскі рынак - пр-т Чарняхоўскага - пр-т Будаўнікоў - мкрн.Медцэнтр
Вакзал - пр-т Фрунзэ - мкрн.Медцэнтр
Вакзал - пр-т Чарняхоўскага - вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў - мкрн.Медцэнтр
Вакзал - пр-т Фрунзэ - вул. Церашковай - мкрн.Білева
Цікавыя факты
На Плошчы Свабоды сыходзяцца ўсе 12 маршрутаў віцебскага тралейбуса, прычым адзін з іх (маршрут №4) сустракаецца сам з сабой.