4-я армія (СССР)

4-я армія
Эмблема УС
Гады існавання верасень 1939 — жнівень 1992
Краіна  СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі арміі
Уваходзіць у Заходняя Асобая ваенная акруга, Заходні фронт, Беларускі фронт
Тып армія
Складаецца з упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Колькасць аб’яднанне
Дыслакацыя
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры В. І. Чуйкоў
А. А. Карабкоў
К. А. Мерацкоў

4-я арміяаператыўнае агульнавайсковае фарміраванне (аб’яднанне, армія) РСЧА і СА, Узброеных Сіл Саюза ССР да, падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Першае фарміраванне

Акружэнне савецкіх войскаў Заходняга фронту ў Беластоцкім выступе, 2227 чэрвеня 1941 года

Фарміраванне было разгорнута 15 верасня 1939 года ў Беларускай Асобай ваеннай акрузе на базе Бабруйскай армейскай групы (камандуючы з сакавіка па снежань 1940 года В. І. Чуйкоў)[1], удзельнічала ў Польскім паходзе.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны размяшчалася ў раёне Брэста, штаб-кватэраКобрын. Паводле аднаго з варыянтаў Генеральнага штаба РСЧА па разгортванні войскаў у выпадку агрэсіі з боку Германіі і яе сатэлітаў 4-я армія павінна была садзейнічаць Паўднёва-Заходняму фронту ў адлюстраванні агрэсіі, недапушчэнні пранікнення Германіі на савецкую тэрыторыю, а ў далейшым нанясенню паражэння люблінскай-сандамірскай групоўцы праціўніка з выхадам у далейшым у верхняе цячэнне р. Одэр[2]. З пачаткам баявых дзеянняў у выніку магутнага ўдару 2-й танкавай групы Г. Гудэрыяна была адкінута да Кобрыну. 23 чэрвеня сіламі 14-га мехкорпуса армія нанесла контрудар, але ініцыятыва засталася ў праціўніка, які працягнуў наступ. Часці арміі, пераследваючыяся праціўнікам, адступалі па разбежным напрамкам: на Баранавічы і Слуцк, Бабруйск. Арміі былі падпарадкаваныя 55-я і 155-я стралковыя дывізіі, затым зводны атрад 47-га стралковага корпуса, але спыніць прасоўванне нямецкіх войскаў не ўдавалася: 26 чэрвеня праціўнік заняў Слуцк, 28 чэрвеняБабруйск.

2 ліпеня 1941 года 4-я армія была перададзена ў аператыўнае падпарадкаванне 21-й арміі, якая засяроджвалася ў раёне Гомеля, затым выведзена ў другі эшалон фронту. 8 ліпеня генерал-маёр А. А. Карабкоў быў адхілены ад камандавання, выконваючым абавязкі камандуючага арміяй стаў начальнік штаба палкоўнік Л. М. Сандалаў.

У выніку новага нямецкага наступу, распачатага 10 ліпеня, праціўнік ужо 12 ліпеня прарваўся да абарончых пазіцый па р. Проня 4-й арміі, не скончыўшай сваё даўкамплектаванне.

11 ліпеня прызначаны новы камандуючы арміяй (замест арыштаванага А. А. Карабкова) — генерал-маёр К. К. Ракасоўскі, які прыбыў у штаб Заходняга фронту 17 ліпеня, але, ў сувязі з пагаршэннем становішча ў раёне Смаленска, быў пакінуты арганізоўваць абарону ў раёне Ярцава. Арміяй працягваў камандаваць начальнік штаба палкоўнік Л. М. Сандалаў.

15 ліпеня нямецкія войскі ўзялі Прапойск, а 4-я армія заняла абарону па р. Сож да Крычава. Спробы вярнуць Прапойск працягваліся да канца ліпеня. 24 ліпеня армія была расфармаваная, на аснове яе ўпраўлення быў сфармаваны Цэнтральны фронт.

Камандуючыя

Члены Ваеннага Савета

Начальнік штаба

Склад на 22 чэрвеня 1941 года

  • 28-ы стралковы корпус (генерал-маёр В. С. Папоў)
    • 6-я стралковая дывізія (палкоўнік М. А. Папсуй-Шапко)
    • 42-я стралковая дывізія (генерал-маёр І. С. Лазарэнка)
    • два карпусных (гарматных) артылерыйскіх палка:
      • 131-ы гарматны артылерыйскі полк (маёр Б. С. Губанаў)
      • 447-ы гарматны артылерыйскі полк (палкоўнік А. А. Маўрын)
  • 14-ы механізаваны корпус (генерал-маёр С. І. Аборын)
    • 22-я танкавая дывізія (генерал-маёр В. П. Пуганаў)
    • 30-я танкавая дывізія (палкоўнік С. І. Багданаў)
    • 208-я матарызаваная дывізія (палкоўнік Ф. Ф. Кудзюраў)
  • 49-я стралковая дывізія (палкоўнік К. Ф. Васільеў)
  • 75-я стралковая дывізія (генерал-маёр С. І. Нядвігін)
  • 62-гі Брэсцкі ўмацаваны раён (генерал-маёр М. І. Пузыроў)
  • шэраг асобных часцей

4-й арміі была нададзена 10-я змешаная авіяцыйная дывізія (палкоўнік М. Г. Бялоў): 248 баявых самалётаў (з іх 19 няспраўных).

Склад на 10 ліпеня 1941 года

  • 28-ы стралковы корпус (генерал-маёр В. С. Папоў)
    • 6-я стралковая дывізія (палкоўнік М. А. Папсуй-Шапко)
    • 42-я стралковая дывізія (палкоўнік М. Е. Козыр)
    • 55-я стралковая дывізія (1-га фарміравання) (палкоўнік Г. А. Тэр-Гаспаран)
    • 143-я стралковая дывізія (палкоўнік Г. А. Курносаў)
  • 47-ы стралковы корпус (генерал-маёр С. І. Паветкін)
    • 121-я стралковая дывізія (генерал-маёр П. М. Зыкаў)
    • 155-я стралковая дывізія (генерал-маёр П. А. Аляксандраў)

Другое фарміраванне

Зноў сфарміравана ў канцы верасня 1941 года з непасрэдным падпарадкаваннем Стаўцы ВГК. У першай палове кастрычніка 1941 года армія была разгорнута на правым беразе р. Волхаў у 12 км на ўсход ад Чудава і затым ўдзельнічала ў Ціхвінскіх абарончай і наступальнай аперацыі (з 17 снежня ў складзе зноў створанага Волхаўскага фронту). У далейшым да лістапада 1943 года (з 23 красавіка па 9 чэрвеня 1942 года ў складзе Ленінградскага фронту) вяла баі па ўтрыманні занятых рубяжоў на рацэ Волхаў і плацдарма на яе левым беразе. Расфарміравана ў лістападзе 1943 года.

Склад на 1 кастрычніка 1941 года

  • 32-я стралковая дывізія
  • 285-я стралковая дывізія
  • 292-я стралковая дывізія
  • 311-я стралковая дывізія
  • 27-я кавалерыйская дывізія
  • 9-я танкавая брыгада
  • 119-ы асобны танкавы батальён
  • 883-ці артылерыйскі полк РВГК
  • 2-я рэзервовая авіяцыйная група

Камандуючыя

Начальнікі штаба

  • Пётр Іванавіч Ляпін, генерал-маёр (26.09.1941 — 16.12.1941)
  • Іван Пракопавіч Алфёраў, палкоўнік (16.12.1941 — 27.12.1941)
  • Павел Сямёнавіч Вінаградаў, палкоўнік (27.12.1941 — 23.03.1942)
  • Алфёров, Иван Прокопьевич, палкоўнік (23.03.1942 — 09.04.1942)
  • Барыс Аляксандравіч Раждзественскі, палкоўнік з 27.01.1943 генерал-маёр (09.04.1942 — 08.11.1943)

Члены Ваеннага савета арміі

  • Аляксей Міхайлавіч Пронін, дывізіённы камісар (26.09.1941 — 02.11.1941)
  • Марк Ніканоравіч Зелянкоў, дывізіённы камісар (09.11.1941 — 13.12.1941)
  • Іван Васільевіч Зуеў, дывізіённы камісар (13.12.1942 — 01.03.1942)
  • Леанід Паўлавіч Грачоў, палкавы камісар (02.03.1942 — 13.03.1942)
  • Аляксандр Фёдаравіч Баброў, палкавы камісар (14.03.1942 — 17.10.1942)
  • Карл Лукіч Пантас, дывізіённы камісар, з 06.12.1942 генерал-маёр (17.10.1942 — 10.11.1943)

Трэцяе фарміраванне

Сфарміравана ў студзені 1944 года ў складзе Закаўказскага фронту для аб’яднання савецкіх войскаў у Іране. У склад арміі ўвайшлі войскі, размешчаныя ў Іране і якія раней падпарадкоўваліся Закаўказскаму фронту і Сярэднеазіяцкай ваеннай акрузе.

Камандаванне з 10 студзеня 1944 г. да канца вайны

Камандуючы арміі

  • генерал-лейтэнант Іван Герасімовіч Саветнікаў

Члены Ваеннага савета арміі

  • генерал-маёр Аляксандр Георгіевіч Русаў

Начальнікі штаба

  • генерал-лейтэнант Павел Сяргеевіч Ярмашкевіч, (10.01.1944 — 08.02.1945)
  • палкоўнік Сяргей Васільевіч Чарнышоў, (08.02.1945 — 28.05.1954)

Склад на 1 лютага 1945 года

  • 58-ы стралковы корпус
    • 68-я горна-стралковая дывізія
    • 75-я стралковая дывізія
    • 89-я стралковая брыгада
    • 90-я стралковая брыгада
  • 15-ы кавалерыйскі корпус
    • 1-я кавалерыйская дывізія
    • 23-я кавалерыйская дывізія
    • 39-я кавалерыйская дывізія
    • 1595-ы знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк
    • 15-ы асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён
    • 17-ы мінамётны дывізіён
  • 28-я зенітная батарэя
  • 492-ы штурмавы авіяцыйны полк
  • 167-ы знішчальны авіяцыйны полк

Пасля вайны

4-я армія, упраўленне якой функцыянавала ў Баку з часу скасавання ў 1946 г. Бакінскай ваеннай акругі, у 1980-я гады мела ў сваім складзе чатыры, а на другую палову 1991 г. тры мотастралковыя дывізіі: 23-ю гвардзейскую Брандэнбургскую, 60-ю і 295-ю Херсонскую. 75-я мотастралковая дывізія (арганізацыйна уваходзіла ў 4-ю армію яшчэ з даваенных часоў пад першапачатковай назвай 75-я стралковая дывізія), у 80-я гады дыслакаваўшаяся ў г. Нахічэвань (аднак два мотастралковых палкі з яе складу былі размешчаны па перыметры дзяржаўнай мяжы СССР у г. Джульфа і с. Кіўраг), у сувязі з падзеямі ў Нагорным Карабаху была перададзена ў склад войскаў КДБ.

У 1980-я гады злучэнні арміі, у тым ліку дыслакаваныя ў памежнай да Ірану зоне (Ленкарані, Нахічэвані), не былі цалкам разгорнутымі па асабоваму складу дывізіямі.

Камандуючыя арміяй

  • Іван Герасімовіч Саветнікаў, генерал-лейтэнант (май 1945 — студзень 1946).
  • Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі, генерал-палкоўнік (люты 1946 — люты 1947).
  • Іван Мяфодзьевіч Манагараў, генерал-палкоўнік (люты 1947 — сакавік 1949).
  • Іса Аляксандравіч Пліеў, генерал-палкоўнік (красавік 1949 — чэрвень 1955).
  • Сяргей Антонавіч Бабрук, генерал-маёр, з жніўня 1955 г. генерал-лейтэнант (чэрвень 1955 — снежань 1957)
  • Канстанцін Іванавіч Правалаў, генерал-лейтэнант (студзень 1958 — чэрвень 1959)
  • Міхаіл Васільевіч Лугаўцаў, генерал-маёр танкавых войскаў, з мая 1960 генерал-лейтэнант танкавых войскаў (чэрвень 1959 — люты 1961)
  • Анатоль Дземідовіч Андрушчанка, генерал-маёр, з мая 1961 генерал-лейтэнант танкавых войск (люты 1961 г. — снежань 1964)
  • Іван Майсеевіч Траццяк, генерал-маёр, з чэрвеня 1965 генерал-лейтэнант (снежань 1964 — верасень 1967)
  • Андрэй Уласавіч Балібрух, генерал-маёр, з лютага 1968 г. генерал-лейтэнант (верасень 1967 — студзень 1973)
  • Дзмітрый Цімафеевіч Язаў, генерал-лейтэнант (студзень 1973 — май 1974)
  • Васіль Канстанцінавіч Кірылюк, генерал-маёр, з мая 1975 генерал-лейтэнант (май 1974 — лістапад 1978)
  • Аляксандр Васільевіч Каўтуноў, генерал-лейтэнант (снежань 1978 г. — чэрвень 1983)
  • Віктар Мікалаевіч Самсонаў, генерал-маёр, з кастрычніка 1986 г. генерал-лейтэнант (май 1985 — май 1987)
  • Анатоль Аляксандравіч Шапавалаў, генерал-лейтэнант (май 1987 — люты 1989)
  • Уладзімір Сяргеевіч Сакалоў, генерал-лейтэнант (люты 1989 г. — снежань 1991)
  • Мікалай Глебавіч Папоў, генерал-маёр (снежань 1991 — жнівень 1992)

Заўвагі

  1. М. И. Мельтюхов. Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918—1939 гг. Часть третья. Сентябрь 1939 года. Война с запада — М., 2001.
  2. 1941 год — уроки и выводы. — М.: Воениздат, 1992.

Літаратура

  • Четвёртая армия // «Ташкент» — Ячейка стрелковая / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — С. 468. — (Советская военная энциклопедия).
  • Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооруженные силы СССР после Второй мировой войны: от Красной армии к Советской (часть 1: Сухопутные войска) / под науч. ред. В. И. Голикова. — Томск: Изд-во НТЛ, 2013. — 640 с.

Спасылкі