Буйныя матылі з размахам крылаў 105—135 мм. Адметнай асаблівасцю прадстаўнікоў роду з’яўляюцца грудзі з малюнкам, якія нагадваюць сабою чалавечы чэрап. Варыябельнасць афарбоўкі пярэдніх крылаў — яснасці і інтэнсіўнасці, наяўнасці цёмных палос. Заднія крылы вохрыста-жоўтыя з двума чорнымі папярочнымі палосамі. Брушка жоўтае з чорнымі кольцамі; уздоўж якіх ідзе шырокая сінявата-шэрая паласа. Хабаток кароткі.
Род Acherontia вылучаюць у трыбу Acherontiini (Boisduval, 1875). Сваяцтва паміж відамі ў межах трыбы цалкам не даследавана, тым не менш, род Acherontia найбольш роднасны з родам Coelonia, разам з якім ён і ўтварае дадзеную роднасную групу. Пры гэтым 3 віды роду Acherontia марфалагічна выразна адмежаваны ад роду Coelonia.
Са змрочным малюнкам у выглядзе чэрапа на спінцы прадстаўнікоў роду звязана нямала легенд — паводле павер’я, гэты матылёк быў прадвеснікам няшчасцяў, смерці, войн і эпідэмій[3]. Так, эпідэмію1733 года народ прыпісваў з’яўленню гэтага матыля. У Іль-дэ-Франс да гэтага часу вераць, што лускавінка з крылаў гэтага матыля, трапіўшы ў вока, прычыняе слепату і магчымую хуткую гібель[4].
Пэўную ролю адыгрывае мёртвая галава ў фільме рэжысёраДжонатана Дэмі «Маўчанне ягнят», знятым па матывах аднайменнага рамана Томаса Харыса[en]. Маньяк -забойца кладзе кукалку гэтага матыля ў рот сваім ахвярам. Для злачынцы яны былі сімвалам перараджэння — ён хацеў ператварыцца ў жанчыну, як кукалка ў матылька. У арыгінальным рамане злачынец выкарыстаў кукалак выгляду Acherontia styx, але ў кінаверсіі рамана фігуруюць кукалкі бражніка мёртвая галава .
Міма выявы гэтага матыля не прайшлі пісьменнікі, у тым ліку і амерыканскі пісьменнік Эдгар По . Выдатны і жудаснаваты матылёк апісаны ім у аповядзе «Сфінкс». Матылёк поўзаў па павуціне на акне, а герою апавядання здавалася, што істота рухаецца па далёкіх схілах узгоркаў.