Audi
Audi | |
---|---|
Тып | Aktiengesellschaft[d] |
Лістынг на біржы | Франкфурцкая фондавая біржа |
Заснаванне | 1909 |
Заснавальнікі | August Horch[d] |
Размяшчэнне | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | аўтамабіль |
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Vorsprung durch Technik |
Матчына кампанія | Volkswagen Group |
Даччыныя кампаніі | Ducati Motor Holding[d], Lamborghini, Audi Hungaria Zrt.[d], Audi Sport[d] і Ducati[d] |
Сайт | audi.com (англ.) (ням.) |
Audi AG («А́ўдзі»[2]) — германская аўтамабілебудаўнічая кампанія ў складзе канцэрна Volkswagen AG, якая спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў пад маркай «Аўдзі». Штаб-кватэра — у Інгальштаце (Германія).
З 1 верасня 2023 года старшынём праўлення з’яўляецца Гернат Дзёльнер[3].
Гісторыя
У пачатку 1909 г, пасля прававой спрэчкі з першымі заводамі Horch-Werke, Аўгуст Хорх пераназваў свой другі аўтамабільны завод у Audi Automobil-Werke. Пры выбары новай назвы Хорх, не жадаючы цалкам «саступаць» супернікам сваё ўласнае прозвішча, вырашыў выкарыстаць каламбур. Слова horch па-нямецку азначае «слухай», як і audi па-латыні.
У сярэдзіне 1910 г. завод выпусціў на рынак першы аўтамабіль Audi. Гэты аўтамабіль меў 2,6 літровы чатырохцыліндравы рухавік магутнасцю 22 к.с.
З 1932 года Audi разам з Horch, DKW і Wanderer у складзе канцэрна Auto Union.
Пасля Другой сусветнай вайны Auto Union аднавіла дзейнасць у 1949 годзе. У пачатку 1958 года Daimler набыла амаль 88 % Auto Union. Праз год Daimler выкупіў астатнія акцыі.
1 студзеня 1965 года Volkswagen AG стаў мажарытарным акцыянерам, купіўшы 50,3 % акцый Auto Union GmbH.
У верасні 1965 года дэбютавала першая пасляваенная машына маркі з распрацаваным у супрацоўніцтве з Daimler чатырохтактным рухавіком. Спачатку яна звалася проста «Audi», а затым была пераназваная ў Audi 72 (згодна з магутнасцю 72 к.с.).
У канцы 1966 года VW выкупіў астатнія акцыі і ў 1969 годзе аб’яднаў Auto Union з NSU Motorenwerke, утварыўшы кампанію Audi NSU Auto Union AG. У 1985 годзе яна была рэарганізавана ў Audi AG.
Вытворчыя пляцоўкі
Два асноўныя заводы Audi ў Германіі: у Інгальштаце і Некарзульме.
Завод у Некарзульме заснаваны ў 1880 годзе і раней належаў марцы NSU. Займае плошчу 1 300 000 кв. м.; колькасць супрацоўнікаў — каля 15 500 чал.; вытворчая магутнасць — каля 150 000 аўтамабіляў у год. Станам на 2023 год выпускае Audi A4, A5 Cabriolet, A6, A7, A8, R8, e-tron GT[4].
У 1993 годзе адкрыўся завод Audi Hungaria ў горадзе Дзьёр. Яго дзейнасць пачалася з вытворчасці рухавікоў. У 1998 годзе была ўстаноўлена лінія канчатковай зборкі Audi TT. Тут выпускаліся ўсе тры пакаленні купэ і родстэра. Механічныя кампаненты выраблялі на месцы, кузавы паступалі з кузаўнога цэха ў Інгальштаце. Пазней у вытворчую гаму дадалася Audi A3 і S3, а ў 2018 годзе была адкрыта другая лінія для выпуску красовераў Q3, вытворчасць якіх была перанесена ў Дзьёр з іспанскага завода SEAT у Мартарэлі. Займае плошчу каля 5,2 мільёна кв. м., на ім працуе каля 12 000 чалавек, з якіх 5 000 занятыя ў вытворчасці рухавікоў. Вытворчая магутнасць — каля 160 000 аўтамабіляў у год і 1 600 000 рухавікоў[5].
Бельгійскі завод у Фарэ быў пабудаваны ў 1949 годзе і займаўся зборкай машын Studebaker, Porsche і Volkswagen. У 1970 годзе ўладальнікам фабрыкі стаў Volkswagen AG. Выпускаў Volkswagen «жук», Transporter, Golf, Polo, Lupo, і аўтамабілі маркі SEAT. У 2007 годзе ўладальнікам комплексу стала Audi, пераабсталяваўшы яго для выпуску A1. Займае плошчу 540 000 кв. м., з якіх каля 60 000 выкарыстоўваюцца ў вытворчасці; колькасць супрацоўнікаў — каля 3 000 чал.; вытворчая магутнасць — каля 160 000 машын у год. Цяпер выпускае Audi e-tron Sportback, e-tron S, e-tron S Sportback[6].
З 2011 года лінія, прызначаная для вытворчасці аўтамабіляў Audi, дзейнічае на заводзе SEAT у Мартарэлі: спачатку выпускала Q3 першага пакалення, а затым A1 Sportback[7].
У Беларусі
Станам на канец 2020 года ў Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана 198 126 аўтамабіляў маркі Аўдзі[8].
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ https://www.webcitation.org/6FyTyGlS3?url=http://www.volkswagenag.com/content/vwcorp/info_center/en/publications/2013/03/Y_2012_e.bin.html/binarystorageitem/file/GB+2012_e.pdf
- ↑ Аўдзі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- ↑ "Gernot Dollner Becomes New Audi CEO, Replaces Markus Duesmann" [англійская]. motor1.com. 2023-06-29. Праверана 2023-12-12.
- ↑ Filippo Einaudi. Neckarsulm, la casa delle Audi RS che diventerà "digitale" (італ.). it.motor1.com (1 жніўня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Filippo Einaudi. Gyor, la fabbrica a energia solare di TT, Q3 e dei motori Audi (італ.). it.motor1.com (21 чэрвеня 2022). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Andrea Elia. Bruxelles, da fabbrica-jolly a casa della Audi e-tron (італ.). it.motor1.com (18 чэрвеня 2022). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Filippo Einaudi. Martorell, il polo Seat che piace anche ad Audi (італ.). it.motor1.com (10 чэрвеня 2021). Праверана 12 снежня 2023.
- ↑ Пять Lamborghini и один Maybach. Названы самые популярные и редкие машины в Беларуси (руск.). av.by (1 лістапада 2021). Праверана 1 лістапада 2021.
Спасылкі
- Adrian Padeanu. Mercedes Fully Owned Audi In 1959 When It Nearly Bought BMW (англ.). motor1.com (11 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.