BMC Kirpi

BMC Kirpi
Выява
Бітва
Краіна паходжання
Вытворца BMC[d]
Дызайнер BMC[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Kirpi — турэцкі бронеаўтамабіль, пабудаваны кампаніяй BMC.

Апісанне

Кантракт на распрацоўку быў заключаны ў 2009 годзе, пастаўкі пачаліся ў 2014 годзе.

Браніраваны корпус машыны забяспечвае абарону ад бранябойных куль і аскепкаў артылерыйскіх снарадаў. Некаторыя аўтамабілі былі абсталяваныя бранёй у клетку для абароны ад снарадаў РПГ.

Kirpi абсталяваны амартызатарамі сядзенняў, сістэмай GPS, камерай задняга выгляду і аўтаматычнай сістэмай пажаратушэння. Ён мае пяць амбразур для вядзення агню са стралковай зброі і чатыры куленепрабівальных вокны на кожным боку адсека.

Таксама маецца экранаванае месца для кулямётчыка на даху. Аўтамабіль можа быць узброены 7,62-мм або 12,7-мм кулямётам, а таксама даступны з дыстанцыйна кіраванымі станцыямі зброі.

Аператары

  •  Катар — больш за 2 Kirpi-II, станам на 2022 год[1]
  •  Лівія — некаторая колькасць Kirpi-II, станам на 2022 год[1]
  •  Самалі — 20 Kirpi, станам на 2022 год[1]
  •  Туніс — больш за 100 Kirpi, станам на 2022 год[1]
  •  Туркменістан
    • Сухапутныя войскі — больш за 28 Kirpi, станам на 2022 год[1]
    • Дзяржаўная Пагранічная служба — больш за 4 Kirpi, станам на 2022 год[1]
  •  Турцыя
    • Сухапутныя войскі — каля 650 Kirpi і 320 Kirpi-II, станам на 2022 год[1]
    • Турэцкая жандармерыя — некаторая колькасць Kirpi і 200 Kirpi II, станам на 2022 год[1]
  •  Украіна — 200 адзінак Kirpi, пастаўляліся з 2022 года[2][3][4]

Крыніцы

  1. а б в г д е ё ж The Military Balance 2022 / International Institute for Strategic Studies. — Abingdon: Taylor & Francis, 2022. — 504 p. — ISBN 9781032279008.
  2. Oryx. The Stalwart Ally: Türkiye’s Arms Deliveries To Ukraine. Oryx. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2022. Праверана 7 снежня 2022.
  3. Turkey would have delivered Kirpi MRAP 4x4 armored vehicles to Ukraine | Defense News August 2022 Global Security army industry | Defense Security global news industry army year 2022 | Archive News year. www.armyrecognition.com. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2022. Праверана 10 жніўня 2022.
  4. ВСУ получили турецкие бронетранспортеры Kirpi: ожидается поставка еще 150 машин (руск.). nv.ua. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2022. Праверана 10 жніўня 2022.

Спасылкі