KrAZ Hurricane
KrAZ Hurricane | |
---|---|
Усяго выраблена | 1 |
KrAZ Hurricane — сямейства ўкраінскіх MRAP з колавай формулай 8х8, створаных кампаніяй «АўтаКрАЗ» разам з канадскай кампаніяй «Streit Group» на аснове КрАЗ-7634НЕ. Машына прадстаўлена ў першай палове 2015 года[1][2].
Апісанне
Пабудаваны на базе грузавога аўтамабіля падвышанай праходнасці КрАЗ-7634НЕ з колавай формулай 8×8. Усе элементы колавага шасі былі ўзмоцнены з мэтай утрымання дадатковай вагі браніраванага корпуса.
Корпус бронеаўтамабіля звараны з лістоў браняванай сталі, што забяспечвае балістычную абарону з розных бакоў адпаведнага ўзроўню 4 STANAG 4569 (абарона пры абстрэле бранябойнымі кулямі калібра 14,5 мм з адлегласці 200 м). Корпус машыны выкананы маналітна з кабінай. Рухавік размешчаны за кабінай.
Дно мае V-падобную форму і вытрымлівае выбух на фугасе эквівалентнаму 10 кг трацілу.
Змяшчальнасць дэсантнага аддзялення складае 14 цалкам узброеных вайскоўцаў
За кабінай кіравання размешчана маторна-трансмісійнае аддзяленне з турбадызелем Cummins ISME 385 магутнасцю 380 к. с. (279,5 кВт) пры 1 900 абарачэннях у хвіліну ў адзіным блоку з аўтаматычнай шасціступеньчатай трансмісіяй Allison 400.
Крыніцы
- ↑ KrAZ Huricane 8×8 — Armored Personnel Carriers Архівавана 21 лютого 2015. (англ.)
- ↑ КрАЗ покажет в Абу-Даби новые бронемашины Архівавана 19 лютого 2015. (руск.)