Baskin-Robbins

Baskin-Robbins
Тып даччынае прадпрыемства
Заснаванне 1945
Заснавальнікі Бtрт Баскін  (англ.) (1913—1967), Ірвін Робінз  (англ.) (1917—2008)
Краіна
Размяшчэнне Кэнтан  (англ.) (акруга Норфалк  (англ.), штат Масачусетс, ЗША)
Адрас
  • Кантон[d]
Ключавыя постаці Найджэл Трэвіс
Галіна грамадскае харчаванне
Прадукцыя марожанае, пірог
Аўдытар «КПМГ»  (англ.) (Бостан, шт. Масачусетс)
Дэвіз 31 смак
Матчына кампанія «Dunkin’ Brands»  (англ.) (Кэнтан)
Сайт baskinrobbins.com

«Baskin-Robbins» — амерыканскі вытворца марожанага, заснаваны ў 1945 годзе ў Глендэйле (штат Каліфорнія). У 1967 годзе «Аб’яднаная фруктовая кампанія»  (англ.) (Бостан, штат Масачусетс) выкупіла прадпрыемства ў заснавальнікаў. У 1974 годзе англійскі вытворца харчавання «Джозеф Лаянз і кампанія»  (англ.) (Лондан) перакупіў прадпрыемства. 26 ліпеня 2005 года французскі вытворца напояў «Pernod Ricard»  (фр.) (Парыж) набыў «Baskin-Robbins» у складзе матчынага прадпрыемства «Dunkin’ Brands» (Кэнтан, шт. Масачусетс), якое 1 сакавіка 2006 года перапрадаў тром амерыканскім прадпрыемствам — «Бэйн-Капітал»  (англ.) (Бостан), «Карлайл-Груп»  (англ.) (Вашынгтон) і «Томас Лі»  (англ.) (Бостан). На 2016 год ад заснавання на прадпрыемстве стварылі больш за 1000 смакаў, з якіх 31 прапануецца штодня і мяняецца кожны дзень месяца. На 26 снежня 2015 года налічвалася 7607 кавярняў пад таварным знакам «Баскін-Робінс», з іх 2503 (32,9 %) у ЗША[1]. На 2016 год 5104 замежныя кавярні знаходзіліся ў 18 дзяржавах Азіі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аман, Бахрэйн, В’етнам, Емен, Інданезія, Індыя, Катар, Кітай, Кувейт, Ліван, Малайзія, Паўднёвая Карэя, Саудаўская Аравія, Сінгапур, Тайвань, Тайланд, Японія), 7 дзяржавах Амерыкі (Гандурас, Дамініканская Рэспубліка, Калумбія, Канада, Мексіка, Панама, Эквадор), 5 дзяржавах Еўропы (Вялікабрытанія, Іспанія, Нідэрланды, Партугалія, Расія), Аўстраліі і Егіпце[2].

Зноскі

  1. Найджэл Трэвіс (28 сакавіка 2016). "Справаздача «Dunkin' Brands» за 2015 год" (PDF)(англ.). «Dunkin’ Brands». Праверана 4 чэрвеня 2016.(недаступная спасылка)
  2. "Міжнароднасьць"(англ.). «Баскін-Робінс». 2016. Праверана 4 чэрвеня 2016.

Спасылкі