Carcharhinus longimanus |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падсямейства: | Carcharhininae |
Від: | Carcharhinus longimanus |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Carcharhinus longimanus Poey, 1861
|
Арэал |
---|
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Carcharhinus longimanus — від акул атрада Carcharhiniformes.
Знешні выгляд
Дасягае 3,5-4 метра ў даўжыню, але часцей сустракаюцца асобіны даўжынёй да 1,5-2 метраў і вагой 20-60 кг. Размножваецца шляхам жыванараджэння, прыносячы пяць-сем малькоў даўжынёй да 40 см. Мае вельмі доўгія грудныя плаўнікі. Цела афарбавана ў карычнева-шэры колер, канцы плаўнікоў могуць мець светлыя плямы.
Экалогія
Сустракаецца паўсюдна ў трапічнай зоне. Сілкуецца рыбамі і кальмарамі, часам малюскамі, таксама любымі даступнымі адкідамі.
Выказваліся гіпотэзы аб здольнасці некаторых відаў акул да паветранага нюху, то ёсць здольнасці ўлоўліваць і дыферэнцаваць пахі ў паветры[1].
Небяспека
Жак-Іў Кусто называў гэтых акул «князямі Даўгарукімі» і сцвярджаў што «гэта адзіны прадстаўнік селахій, які ні кроплі не баіцца падводных плыўцоў»[2].
Вядомыя выпадкі нападу гэтых акул на людзей са смяротным зыходам[3][4][5], аднак гэтыя выпадкі вельмі рэдкія, бо акулы рэдка падыходзяць да берага[6].
Зноскі