Carissa

Carissa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carissa L., 1767[1]

Сінонімы
Carandas Adans.
Тыпавы від
Carissa carandas L. [2]
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30163
NCBI  84860
GRIN  g:2090
IPNI  2243-1

Carissa — род дробных дрэў і моцна галінастых калючых кустоў сямейства Кутровыя (Apocynaceae). Род складаецца з 8 відаў[3], якія растуць у трапічных і субтрапічных раёнах Афрыкі, Аўстраліі і Ганконга.

Апісанне

Carissa macrocarpa

Расліны вышынёй ад 2 да 10 м. Галіны калючыя з васковым лісцем даўгаватай формы, даўжынёй 3-8 см.

Большую частку года расліна цвіце. Кветкі пяціпялёсткавыя, дыяметрам ад 1 да 5 см, з белым або ружовым вяночкам.

Плод — ягада у форме слівы, даўжынёй ад 1,5 да 6 см, ад чырвонага да цёмна-фіялетавага або чорнага колеру, у залежнасці ад віду. У спелым плодзе ўтрымліваецца да 16 плоскіх карычневых насенін.

Выкарыстанне

Плады ядомыя і лічацца садавіной.

Расліну выкарыстоўваюць у жывых агароджах з-за вострых шыпоў.

Віды

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 8 відаў[3]:

  • Carissa bispinosa (L.) Desf. ex Brenan
  • Carissa boiviniana (Baill.) Leeuwenb.
  • Carissa carandas L. typus[2]
  • Carissa haematocarpa (Eckl.) A.DC.
  • Carissa macrocarpa (Eckl.) A.DC.
  • Carissa pichoniana Leeuwenb.
  • Carissa spinarum L.
  • Carissa tetramera (Sacleux) Stapf

Зноскі

  1. Mant. Pl. 1:7. 1767
  2. а б Звесткі пра род {1} у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  3. а б Carissa (англ.). The Plant List. Version 1.1. (31 студзеня 2013). Праверана 12 жніўня 2016.