Сінегаловік
Сінегаловік |
Eryngium maratium |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падсямейства: | Saniculoideae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Eryngium L., 1754
|
|
Сінегало́вік[1][2][3] (Erýngium) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя, зрэдку аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з моцным прамастойным сцяблом. Лісце чаргаванае, часта скурыстае, суцэльнае або перыста-раздзельнае, звычайна з калючымі зубцамі[2]. Кветкі двухполыя, з падвойным калякветнікам, у галоўчатых суквеццях, абгорнутых цвёрдымі лісточкамі. Тычынак — 5. Плод — віслаплоднік, пакрыты паўпразрыстымі лускавінкамі.
Распаўсюджанне і экалогія
Каля 230 відаў у трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах, галоўным чынам у Мексіцы і Паўднёвай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — сінегаловік пласкалісты (Eryngium planum). Расце па пясчаных месцах, у зарасніках хмызнякоў і ў стэпах.
Расліны роду святлолюбівыя[2]. Лепш растуць на вапністых лёгкіх глебах[2]. Размнажаюцца насеннем і дзяленнем карэнішча.
Віды
Сінегаловік плоскі (Eryngium planum)
Сінегаловік плоскі (Eryngium planum)
Спіс некаторых відаў:
- Eryngium alismifolium Greene
- Eryngium alpinum L. — Сінегаловік альпійскі[2]
- Eryngium aquaticum L.
- Eryngium amethystinum L. — Сінегаловік аметыставы[2]
- Eryngium articulatum Hook.
- Eryngium billardierei F.Delaroche
- Eryngium bourgatii Gouan
- Eryngium caeruleum M.Bieb.
- Eryngium campestre L. — Сінегаловік палявы[2]
- Eryngium carlinae F.Delaroche
- Eryngium constancei M.Y.Sheikh
- Eryngium creticum Lam.
- Eryngium cuneifolium Small
- Eryngium dilatatum Lam.
- Eryngium dorae C.Norman
- Eryngium duriaei J.Gay ex Boiss.
- Eryngium ebracteatum Lam.
- Eryngium eburneum Decne.
- Eryngium elegans Cham. & Schltdl.
- Eryngium foetidum L.
- Eryngium giganteum M.Bieb. — Сінегаловік гіганцкі[2]
- Eryngium glomeratum Lam.
- Eryngium heterophyllum Engelm.
- Eryngium hookeri Walp.
- Eryngium integrifolia Walter
- Eryngium maritimum L. typus
- Eryngium nasturtiifolium Juss. ex F.Delaroche
- Eryngium nudicaule Lam.
- Eryngium pandanifolium Cham. & Schltdl.
- Eryngium paniculatum Cav. & Dombey ex F.Delaroche
- Eryngium pectinatum C.Presl ex DC.
- Eryngium petiolatum Hook.
- Eryngium planum L. — Сінегаловік пласкалісты[4][2]
- Eryngium pusillum L.
- Eryngium rostratum Cav.
- Eryngium sanguisorba Cham. & Schltdl.
- Eryngium tenue Lam.
- Eryngium yuccifolium Michx.
- Eryngium ×zabelii Christ ex Bergmans
Зноскі
Літаратура
Спасылкі