Тоўстагало́ўкі[1][2] (Hesperiidae) — матылькі, якія адносяцца да сямейства Hesperiidae, якія хоць і належаць да групы дзённых матылькоў (Rhopalocera), але рэзка адрозніваюцца ад іншых дзённых матылькоў. Больш за 4100 відаў.
Апісанне
Размах крылаў да 7 см[1] (22—38 мм[2]). Галава (адсюль назва) і тулава тоўстыя. Паміж булавападобнымі вусікамы валасяны чубок. На пярэдніх крылах усе 5 радыяльных жылак адыходзяць ад пасярэдняй ячэйкі. Матылі сілкуюцца нектарам кветак. Вусені патоўшчаныя, часам верацёнападобныя; жывуць паміж сплеценага лісця або адкрыта; сілкуюцца лісцем травяністых раслін (пераважна ружавакветных і злакавых).
Распаўсюджанне
Сямейства налічвае каля 3500 відаў[1][2][3]. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На тэрыторыі Беларусі 11 відаў, сярод якіх найбольш пашыраны тоўстагалоўка ружакветная (Pyrgus malvae), тоўстагалоўка-коска (Hesperia comma), разнакрылка марфей (Heteropterus morpheus)[1][2].
Толстоголо́вки // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 49. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)