Аднагадовыя і шматгадовыятравяністыя расліны. Сцябло сакаўное, паўпразрыстае, зеленаватага, часам чырванаватага колеру. Карані валасістыя. Лісце простае, тонкае, авальнай формы, з зубчастым краем, без прылісткаў. Кветкі ярка афарбаваныя, са шпоркай і буйным пярэднім пялёсткам. Плод — сакаўная шматнасенная каробачка, якая пасля высыхання рассыпаецца нават пры нязначным дотыку ці страсенні.
Победимова Е. Г.Род 872. Недотрога — Impatiens L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1949. — Т. XIV. — С. 624—634. — 790 с. — 4 000 экз.
Спасылкі
Недотрога — род Impatiens: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)