Інтэрпал
Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі | |
---|---|
англ.: International Criminal Police Organization | |
Дзяржавы-ўдзельніцы | |
Абрэвіятура | МАКП |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | г. Ліён, вобласць Рона-Альпы, Францыя |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Мэта | Папярэджанне злачынстваў |
Тып арганізацыі | міжурадавая |
Афіцыйныя мовы | англійская, арабская, іспанская, французская |
Кіраўнікі | |
Генеральны сакратар | Рональд Ноўбл |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 7 верасня 1923 |
Колішняя назва | Міжнародная камісія крымінальнай паліцыі (да 13 чэрвеня 1956 г.) |
Галіна | activities of extraterritorial organizations and bodies[d][1] |
Бюджэт | 47,6 млн еўра (2008) |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Колькасць членаў | 196 краіна |
Член у | 186 дзяржаў, 4 калоніі Нідэрландаў |
www.interpol.int | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інтэрпал (Interpol — скарочаная назва (з 1956 года) Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (фр.: Organisation Internationale de Police Criminelle, OIPC, · англ.: International Criminal Police Organization, ICPO) — міжнародная арганізацыя, асноўнай задачай якой з’яўляецца аб’яднанне намаганняў нацыянальных праваахоўных органаў краін- удзельніц у галіне барацьбы з агульнакрымінальнай злачыннасцю.
Інтэрпол не ажыццяўляе ніякіх умяшальніцтваў у дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага і расавага характару (артыкул 3 Статута).
Кіраванне
- Сход. Склікаецца штогод. Складаецца з прадстаўнікоў урадаў. Простай большасцю галасоў ухваляе кірункі дзейнасці і выдаткі. Абірае Камітэт са свайго складу, генеральнага сакратара і Камісію. Прымае новых членаў і змяняе Статут 2/3 галасоў.
- Камітэт. Складаецца з абранага на 4 гады старшыні і абраных на 3 гады 3-х намеснікаў і 9 прадстаўнікоў. Назірае за выкананнем Сакратарыятам пастановаў Сходу. Прызначае дарадцаў.
- Сакратарыят. Узначальваецца абраным на 5 год генеральным сакратаром. Выконвае пастановы Сходу і Камітэта. Падтрымлівае зносіны з урадамі і міжнароднымі арганізацыямі.
- Аддзелы. Прызначаюцца ўрадамі адпаведных краін. Вядуць міжсобку і з Сакратарыятам звесткаабмен аб вышуку злачынцаў[3].
- Камісія. Збіраецца тройчы на год пры зачыненых дзвярах. Складаецца з 5 асоб, абраных на 3 гады: паліцыянта, апрацоўніка лічбавых звестак і 3-ох ахоўнікаў даных. Збірае звесткі аб асобах для выдачы ўрадам-удзельнікам[4].
Удзельнікі
У якасці дзяржаў-заснавальніц у Міжнароднай камісіі крымінальнай паліцыі спачатку бралі ўдзел Аўстрыя, Бельгія, Венгрыя, Грэцыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Італія, Кітай, Нідэрланды, Германія, Польшча, Румынія, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Егіпет і Югаславія. Колькасць удзельнікаў паступова павялічвалася і ў кастрычніку 2008 года дасягнула 186 дзяржаў. Да таго ж, Нідэрланды мелі дадатковых прадстаўнікоў ад 4 сваіх калоній — Аруба, Кюрасаа, Нідэрландскія Антыльскія астравы і Святы Марцін.
Урад Беларусі бярэ ўдзел у МАКП з 29 верасня 1993 г. Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін таксама з’яўляюцца ўдзельнікамі арганізацыі. Урад Польшчы — ад яе заснавання, Расіі — з 27 верасня 1990 г., Літвы — з 4 лістапада 1991 г., Латвіі і Украіны — з 4 лістапада 1992 года[5].
Гісторыя
Міжнародную камісію крымінальнай паліцыі заснавалі 7 верасня 1923 г. на міжнародным з’ездзе ў Вене (Аўстрыя). У 1927 г. стварылі аддзелы ў дзяржавах-удзельніцах. У 1942 г. сядзібу камісіі перанеслі ў Берлін (Германія). У 1945 — у Сен-Клу (павет Вярхоўі Сены, вобласць Іль-дэ-Франс, Францыя), з 1989 г. у Ліёне. У 1982 г. для збору і выдачы звестак аб асобах заснавалі Камісію.
Генеральныя сакратары:
- Оскар Дрэслер (1923—1946)
- Луі Дзюклу (1946—1951)
- Марсель Сіко (1951—1963)
- Жан Непот (1963—1978)
- Андрэ Босар (1978—1985)
- Рэйманд Кендал (1985—2000)
- Рональд Ноўбл (з 2000 года).
Зноскі
- ↑ а б в SIRENE
- ↑ 2013 Annual Report — Interpol, 2014. Праверана 12 сакавіка 2016.
- ↑ Статут (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (19 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2011. Праверана 12 лістапада 2018.
- ↑ Правілы кіравання звесткамі і доступу да даных (англ.). Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (19 студзеня 2012).(недаступная спасылка)
- ↑ Даты ўступлення ўдзельнікаў (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (19 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2011. Праверана 12 лістапада 2018.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інтэрпал