Парантрапы (Paranthropus, ад пара- + стар.-грэч.: ánthropos — чалавек) — адзін з найбольш старажытных і прымітыўных выкапнёвых гамінідаў, рэшткі якога знойдзены ў Сварткрансе, Коабі-Фора, Алдуваі, Кромдрай і іншых месцах раскопак у Паўднёвай і Усходняй Афрыцы. Блізкія да аўстарлапітэкаў.
Найбольш старажытны прадстаўнік роду — Paranthropus aethiopicus, вяжомы з Кеніі і Эфіёпіі (Лакалеі і Ома) — датуецца каля 2,7—2,5 млн гадоў таму. Самы буйны від — Paranthropus boisei — вядомы па стаянкам ва Усходняй Афрыцы (Алдувай і Коабі-Фора), знаходкі датуюцца ўзростам ад 2,5 да 1 млн гадоў таму. .у .паўднёвай Афрыцы (Сварткранс, Кромдрай, Дрымален Кэйв) выяўленыя рэшткі, вядомыя як Paranthropus robustus (парантрапы масіўныя).
Згодна з сучаснымі ўяўленнямі аб эвалюцыі, род парантрапы з'яўляецца разам з родам Homo патомкам роду аўстралапітэкі, з'яўляючыся такім чынам, у адносінах да продкаў сучасных людзей вымерлай сястрынскай групай, хаця канчаткова пытанне аб суадносінах гэтых групаў паміж сабой і іншымі вымерлымі родамі прыматаў на сённяшні дзень канчаткова не вырашаны.
Згодна з ранейшыми ўяўленнямі, буйныя зубы, якія нагадваюць зубы гарылы і масіўныя сківіцы парантрапаў, а таксама добра развіты сагітальны грэбень, які служыў для мацавання магутных жавальных мсышцаў, сведчаць аб харчаванні грубай расліннай ежай. Але праведзеныя даследаванні прымусілі перагледзець гэтае меркаванне. Мяркуючы па суадносінам утрымання ізатопаўвугляроду ў зубной эмалі прадстаўнікоў паратнтрапаў Бойса, асноўную частку іх расліннага харчавання складалі травяністыя расліны[1][2]. Акрамя гэтага, суадносіны ўтрымання стронцыя і кальцыя сведчыць на карысць таго, што парантрапы былі не цалкам расліннаеднымі, а ўсёеднымі і, магчыма выкарыстоўвалі ў ежу больш мяса, чым найстаражытнейшыя прадстаўнікі людзей[3].
Парантрапы захавалі двуногую хаду. Няма ніякіх доказаў вырабу парантрапамі прылад працы, хаця і не даказана таксама, што яніы былі няздольнымі іх вырабляць[3].
Жылі парантрапы ў напаўзасушлівых саванах, з лясамі па берагам рэкаў і азёраў[2].