Sarracenia — род раслін-драпежнікаў сямействаSarraceniaceae.
Батанічнае апісанне
Драпежная расліна. Спачатку была дзікай, але паступова перайшла ў разрад пакаёвых раслін. Вядома каля 10 відаў гэтай расліны. Прадстаўляе сабой скручаны ліст, які выходзіць з каранёвай сістэмы, што ўтварае пастку. Да верхавіны расліны ліст пашыраецца, утвараючы своеасаблівы «навес». Колер расліны бывае разнастайным: афарбоўка залежыць ад сорта кветкі. У канцы вясны-пачатку лета цвітуць чырвонымі або фіялетавымі кветкамі.
Гісторыя
Некаторых прадстаўнікоў гэтага роду раслін вырошчвалі як пакаёвыя яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расіі, аднак пасля рэвалюцыі многія прыватныя калекцыі былі знішчаны. Некаторыя экзэмпляры захаваліся толькі ў батанічных садах. Да гэтага часу селекцыянерам атрымалася вывесці шмат прыгожых і цікавых відаў гэтай расліны, якіх можна вырошчваць у пакаёвых умовах, а калі забяспечыць належны догляд гэтай расліне, яна можа заквітнець.
Распаўсюджанне
Паходзіць з паўднёвай часткі Паўночнай Амерыкі і паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амерыкі.