Актавіян Аўгуст

Актавіян Аўгуст
лац. Gaius Iulius Caesar Augustus
1-ы рымскі імпэратар
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні па-лацінску: C. Octavius C.f.[1]
Нарадзіўся 23 верасьня 63 да н. э.[2][3],
Памёр 19 жніўня 14[2][5] (75 гадоў),
Пахаваны
Нашчадкі Юлія Старэйшая[d][6][7][8][…], Gaius Caesar[d], Lucius Caesar[d], Тыбэрыюс і Agrippa Postumus[d]
Дынастыя дынастыя Юліюсаў-Кляўдыюсаў[d], Юліі Цэзары[d] і Octavii Rufi[d]
Сужэнец Клодыя Пульхра[d][8][9], Scribonia[d][10][8][9][…] і Лівія Друзіла[d][11][2]
Бацька Гай Актавій[d][7] або Гай Юліюс Цэзар
Маці Атыя Бальба Цэзонія[d][8][9]

Гай Ю́ліюс Цэ́зар Актавія́н А́ўгуст (па-лацінску: Gaius Iulius Caesar Octavianus), пры нараджэньні Гай Актавіюс Турын (лац. Gaius Octavius Thurinus; 23 верасьня 63 да н. э., Рым — 19 жніўня 14 году, Нола) — рымскі палітык, першы імпэратар Рыму, заснавальнік прынцыпату пад іменем Imperator Caesar Augustus, з 16 студзеня 27 году да н. э., Вялікі пантыфік з 12 году н. э. Бацька айчыны з 2 году да н. э. Унучаты пляменьнік Юліюса Цэзара, усыноўлены ім у тэстаманце.

Таксама шматкратны консул (43 да н. э., 33 да н. э., 31 да н. э. — 23 да н. э., 5 да н. э., 2 да н. э., народны трыбун (па-лацінску: Tribuniciae potestatis), з 23 да н. э.), цэнзар (з 29 да н. э.). Поўны тытул да моманту сьмерці: Imperator Caesar Divi filius Augustus, Pontifex Maximus, Consul XIII, Imperator XXI, Tribuniciae potestatis XXXVII, Pater Patriae (імпэратар-сын Боскага Цэзара, Аўгуст, Вялікі пантыфік, 13-ы консул, 21-ы імпэратар, нададзены ўладай народнага трыбуна 37 разоў, Бацька Айчыны).

Актавіян набраў папулярнасьці і пасябраваў з Цыцэронам. У выніку бязьлітаснага змаганьня і сэрыі міжусобных войнаў Актавіян здабыў уладу, стаўшы першым імпэратарам і ўсталяваўшы стабільнасьць у краіне. Яму давялося сутыкнуцца зь іншым цэзарыянцам — Маркам Антоніюсам, і каб мець ягоную прыхільнасьць, малады консул вымушаны быў даць згоду на забойства Цыцэрона.

Раньняе жыцьцё

Нарадзіўся ў Рыме 23 верасьня 63 году да н. э. Паходзіў з заможнага плебэйскага роду, пераведзенага Юліюсам Цэзарам у патрыцыі. Ягоная бацькава сям’я паходзіла з вольскскага гораду Вэлетры, які месьціўся блізу за 40 км на паўднёвы ўсход ад Рыму[12]. Рос у становішчы сталай барацьбы за ўладу.

Манэта з выявай Юліюса Цэзара на авэрсе і багіняй Вэнэрай на рэвэрсе.

Месцам ягонага нараджэньня быў маёнтак Бычая галава на Палятынскім пагорку, зусім побач з Рымскім форумам. У дзяцінстве ён атрымаў кагномэн Турын, мажліва, у гонар перамогі ягонага бацькі ў Турыі над купай паўсталых рабоў, якая адбылася празь некалькі гадоў пасьля ягонага нараджэньня[13]. Ягоны бацька памёр у 59 годзе да н. э., калі Актавіяну было толькі чатыры гады[14]. Маці малога ўзяла шлюб з былым намесьнікам Сырыі Люцыюсам Марцыюсам Філіпам[15]. Філіп заяўляў, што паходзіць ад самога Аляксандра Македонскага. Ён быў абраны консулам у 56 годзе да н. э., але не цікавіўся маладым Актавіянам. Празь перанаселенасьць Рыму Актавіян быў выпраўлены на выхаваньне ў родную вёску свайго бацькі. У выніку хлопчыка выхоўвала ягоная бабуля Юлія, якія была сястрой Гая Юліюса Цэзара. Юлія памерла ў 52 або 51 годзе да н. э., і Актавіян асабіста зрабіў прамову на ейным пахаваньні[16][17]. З гэтага моманту ягоная маці і айчым сталі адыгрываць большую ролю ў ягоным выхаваньні. Праз чатыры гады ён атрымаў тогу сталасьці[16], якая сымбалізавала пераход да дарослага жыцьця. У 47 годзе да н. э. быў абраны ў Калегію пантыфікаў. На наступны год яму даручылі арганізаваць грэцкія гульні ў гонар храма Вэнэры-Прамаці, пабудаванага Юліюсам Цэзарам[18].

У адкрытым па сьмерці Цэзара тэстамэнце быў усыноўлены Цэзарам і атрымаў ад яго большую частку маёмасьці. Пасьля ваганьняў і насуперак матчынай волі Актавіян пастанавіў прыняць дары ў спадчыну, зьехаў у Рым, абвесьціў, што зробіць усё магчымае дзеля выкананьня пасьмяротнае волі Цэзара і адпомсьціць ягоным забойцам. Меў слабое здароўе, але імкнуўся ў палітыку і, стаўшы цэзарыянцам, ужо ў веку 15 гадоў выконваў дзяржаўныя даручэньні і пэўны час нават быў прэфэктам Рыму.

Шлях да улады

Спадчыньнік Цэзара

Калі Гаюс Юліюс Цэзар быў забіты ў дзень сакавіцкіх Ідаў, то бок 15 сакавіка, 44 году да н. э., Актавіян быў ў Апалёніі, дзе навучаўся і праходзіў вайсковую падрыхтоўку. Некаторыя афіцэры раілі яму схавацца ў войску ў Македоніі, але ён адмовіўся і адплыў у Італію, каб даведацца, ці мае ён якія-небудзь палітычныя пэрспэктывы або гарантыі бясьпекі[19]. Паводле рымскага заканадаўства, Цэзар ня меў законных дзяцей, таму ў сваім запавеце ён усыновіў Актавіяна, свайго праўнука-пляменьніка, зрабіўшы яго галоўным спадкаемцам[20]. Марк Антоніюс пазьней абвінаваціў Актавіяна ў тым, што той атрымаў усынаўленьне праз інтымную блізкасьць з Цэзарам, аднак Свэтоніюс назваў гэтыя словы палітычным паклёпам[21][22]. Такога кшталту абвінавачаньні былі звычайнай зьявай у Рымскай рэспубліцы і часта выкарыстоўваліся дзеля зьнявагі і дыскрэдытацыі палітычных праціўнікаў[23]. Прыбыўшы ў Люпію ля Брундызіі, Актавіян даведаўся пра зьмест запавету Цэзара, і толькі тады ён пастанавіў стаць ня толькі ягоным палітычным пераемнікам, але і спадкаемцам дзьвюх трацінаў ягонай маёмасьці[19][24].

Карціна «Сьмерць Цэзара» працы Вінчэнца Камучыні.

Па ўсынаўленьні Актавіян узяў сабе імя прадзядулі, стаўшы Гаем Юліюсам Цэзарам[25]. Згодна з рымскай традыцыяй, грамадзяне, якіх усыноўлівалі ў новую сям’ю, звычайна захоўвалі сваё старое радавое імя ў якасці кагномэну, аднак, хоць некаторыя ягоныя сучасьнікі і выкарыстоўвалі гэтае імя[26], няма сьведчаньняў, што сам Актавіян афіцыйна карыстаўся імём Актавіянаў, бо гэта занадта відавочна падкрэсьлівала бы, што ён ёсьць пераемнікам[27][28][29]. Гісторыкі звычайна называюць новага Цэзара Актавіянам у час паміж ягоным усыноўленьнем і прыняцьцём тытула Аўгуст у 27 годзе да н. э., каб пазьбегнуць блытаніны паміж забітым дыктатарам і ягоным спадкаемцам[30].

Актавіян ня мог разьлічваць на свае абмежаваныя фінансавыя сродкі, каб пасьпяхова быў прынятым у найвышэйшыя колы рымскай палітычнай герархіі[31]. Пасьля цёплага прыёму з боку жаўнераў Цэзара ў Брундызіі[32] Актавіян запатрабаваў частку сродкаў, якія Цэзар выдаткаваў дзеля будучай вайны супраць Парцянскай імпэрыі на Блізкім Усходзе[31]. Гаворка ішла пра 700 мільёнаў сэстэрцыяў, якія захоўваліся ў Брундызіі, галоўнай базе ў Італіі дзеля ваенных апэрацыяў на ўсходзе[33]. Пазьней пасьля Сэнацкага расьсьледаваньня, прысьвечанага зьнікненьню гэтых дзяржаўных сродкаў, не было зроблена аніякіх захадаў супраць Актавіяна, бо ён выкарыстаў гэтыя грошы дзеля фармаваньня войска супраць галоўнага ворага Сэнату — Марка Антоніюса[32]. Актавіян зрабіў яшчэ адзін сьмелы крок у 44 годзе да н. э., калі без афіцыйнага дазволу прысабечыў сабе штогадовую даніну, якая трапляла з блізкаўсходняй правінцыі ў Італію[28][34].

Актавіян пачаў узмацняцца, далучаючы да сябе ў войска вэтэранаў легіёнаў Цэзара і войскі, прызначаныя дзеля пачатку парцянскай вайны, падкрэсьліваючы свой статус спадкаемцы Цэзара дзеля здабыцьця падтрымкі[19]. Падчас руху праз Італію ў бок Рыму ягоная прысутнасьць і нядаўна здабытыя фінансавыя сродкі прыцягнулі да яго шмат людзей, у тым ліку былых жаўнераў Цэзара, разьмешчаных у Кампаніі[28]. Да чэрвеня ён назьбіраў войска з 3 тысячаў адданых вэтэранаў, кожнаму зь якіх выплаціў бонус у 500 дэнарыяў[35][36][37].

Узмацненьне напружанасьці

Бюст Актавіяна блізу 30 году да н. э.

Прыбыўшы ў Рым 6 траўня 44 году да н. э., Актавіян выявіў, што консул Марк Антоніюс, былы хаўрусьнік Цэзара, мае няўстойлівае перамір’е з забойцамі былога дыктатара. Не зважаючы на тое, што 17 сакавіка ім была абвешчаная ўсеагульная амністыя, Антоніюсу ўдалося выгнаць большасьць зь іх з Рыму, дзякуючы запальнаму панегірыку на пахаваньні Цэзара, што падбухторыла грамадзкую думку супраць змоўшчыкаў[28].

Антоніюс зьбіраў палітычную падтрымку, але Актавіян усё яшчэ меў магчымасьць супернічаць зь ім за лідэрства ў фракцыі прыхільнікаў Цэзара. Антоніюс страціў давер многіх рымлянаў і цэзарыянцаў, калі спачатку выступіў супраць таго, каб надаць Цэзару статус бога[38]. Лічыцца, што Антоніюс адмовіўся перадаць Актавіяну грошы, якія належалі яму як усыноўленаму спадкаемцу Цэзара, мажліва, сьцьвярджаючы, што дзеля гэтага спатрэбіцца час, каб аддзяліць іх ад дзяржаўных фондаў[39]. Улетку Актавіян заручыўся падтрымкай вэтэранаў Цэзара і аб’яднаўся з сэнатарамі, многія зь якіх раней таксама падтрымлівалі Цэзара і бачылі ў Антоніюсу пагрозу дзяржаве. Пасьля няўдалай спробы вэтэранаў замірыць Актавіяна і Антоніюса, агрэсіўныя эдыкты Антоніюса супраць Брута і Касіюса адштурхнулі ад яго мерных цэзарыянцаў у Сэнаце, якіх пужала пэрспэктыва ўзнаўленьня грамадзянскай вайны[40]. У верасьні Марк Туліюс Цыцэрон пачаў сэрыю прамоваў, у якіх атакаваў Антоніюса, выяўляючы яго як пагрозу рэспубліканскаму ладу[41][42].

Першае сутыкненьне з Антоніюсам

Калі грамадзкая думка ў Рыме павярнулася супраць яго, а тэрмін ягоных консульскіх паўнамоцтваў набліжаўся да заканчэньня, Антоніюс паспрабаваў прасунуць законы, якія замацавалі б за ім правінцыю Цызальпійская Галія[43][44]. Тым часам Актавіян зьбіраў прыватнае войска ў Італіі, сканцэнтраваўшыся на вэтэранах Цэзара, і 28 лістапада перацягнуў на свой бок два легіёны Антоніюса, паабяцаўшы ім грашовую ўзнагароду[45][46][47].

Сутыкнуўшыся зь вялікім і баяздольным войскам Актавіяна, Антоніюс зразумеў, што заставацца яму ў Рыме небясьпечна, і, на пацеху Сэнату, пакінуў горад, каб перайсьці да кіраваньня Цызальпійскай Галіяй, якая мусіла была перайсьці да яго 1 студзеня[47]. Аднак гэтая правінцыя раней была прызначана Дэцыму Юніюсу Бруту Альбіну, аднаму з забойцаў Цэзара, які адмовіўся саступаць яе Антоніюсу. У выніку Антоніюс узяў таго ў аблогу ў горадзе Мутына[48] і адхіліў усе пастановы Сэнату аб спыненьні баявых дзеяньняў. Сэнат ня меў уласнага войска, каб выканаць свае пастановы, што дало мажлівасьць Актавіяну, які ўжо валодаў уласнымі узброенымі сіламі[46], узмацніць свае пазыцыі. Цыцэрон стаў на бок Актавіяна, адказваючы на кепікі Антоніюса на адраз Актавіяна, што, не зважаючы на ягонае паходжаньне і перайманьне імя Юліюса Цэзара, Актавіян ёсьць бліскучым прыкладам традыцыйнай пабожнасьці[49].

На заклік Цыцэрона Сэнат узяў Актавіяна ў свой склад 1 студзеня 43 году да н. э., надаўшы яму таксама права галасаваць разам з былымі консуламі[47][50]. Акрамя таго, Актавіян атрымаў права камандаваньня, што легалізавала яго як вайскавода. Актавіян поруч з консуламі Аўлам Гірцыюсам і Пансам выправіўся да Мутыны з мэтай зьняцьця аблогі[50][51]. 7 студзеня ён атрымаў фасцыі[52], пасьля чаго гэтую дату пазьней адзначаў як пачатак сваёй публічнай кар’еры[48][50][53]. Войскі Антоніюса былі разгромленыя 14 красавіка ў бітве пры Форуме Галёраў і 21 красавіка ў бітве пры Мутыне, што прымусіла Антоніюса адступіць у Трансальпінскую Галію. Абодва консулы былі забітыя, што пакінула Актавіяна адзіным вайскаводам[54][55]. Гэтыя перамогі далі яму першую ўхвалу як імпэратара, то бок тытулу, які раней прызначаўся пераможным камандзірам[52].

Сэнат надаў значна больш узнагародаў Дэцыму Бруту, чым Актавіяну, за перамогу над Антоніюсам, пасьля чаго паспрабаваў перадаць камандаваньне консульскімі легіёнамі Дэцыму Бруту[56]. У адказ Актавіян застаўся ў Паданскай даліне і адмовіўся даць дапамогу ў наступных апэрацыях супраць Антоніюса[57]. У ліпені пасольства цэнтурыёнаў, накіраванае Актавіянам, увайшла ў Рым і патрабавала прызначыць Актавіянам консулам, бо пасада заставалася вакантнай па сьмерці Гірцыюса і Пансы[58], а таксама з патрабаваньнем адмяніць указ, які абвяшчаў Антоніюса публічным ворагам[57]. Калі гэтыя прапановы былі адхіленыя, ён падышоў да гораду з васьмю легіёнамі[57] і зусім не сутыкнуўся з супрацівам у Рыме. У выніку 19 жніўня 43 году да н. э. Актавіян быў абраны консулам разам з сваім сваяком Квінтам Пэдыюсам як суконсулам[59][60]. Тым часам Антоніюс стварыў альянс з Маркам Эміліюсам Лепідам, яшчэ адным вядучым цэзарыянцам[61].

Другі трыюмвірат

Праскрыпцыі

Аўрэўс з партрэтамі Марка Антоніюса (зьлева) і Актавіяна (справа), выпушчаны ў 41 годзе да н. э. з нагоды стварэньня Другога трыюмвірату.

У кастрычніку 43 году да н. э. падчас сустрэчы ля Бононіі Актавіян, Антоніюс і Лепід стварылі Другі трыюмвірат. Іхныя паўнамоцтвы былі афіцыйна зацьверджаныя Сэнатам 27 лістапада[62]. Гэтае адкрытае прыўлашчаньне адмысловых паўнамоцтваў тэрмінам на пяць гадоў было легалізаванае законам, зацьверджаным плебэямі, у адрозьненьне ад неафіцыйнага Першага трыюмвірату, створанага Пампэем, Юліюсам Цэзарам і Маркам Ліцыніюсам Красам[59][63]. Трыюмвіры адразу ж пачалі з праскрыпцыяў, у выніку якіх ад 130 да 300 сэнатараў і 2 тысячаў эквітаў былі абвешчаныя па-за законам, пазбаўлены сваёй маёмасьці і, у выпадку няздольнасьці ўцячы, жыцьця[62]. Гэты дэкрэт трыюмвірату быў часткова матываваны неабходнасьцю назьбіраць грошы дзеля аплаты заробкаў войскам перад будучай вайной з забойцамі Цэзара, Маркам Юніюсам Брутам і Гаем Касіюсам Лёнгінам[64]. За арышт асуджаных прызначаліся ўзнагароды, што стварала дадатковы стымул для іхняга пошуку, у той час як іхняя маёмасьць і актывы канфіскоўваліся трыюмвірамі[62].

Тагачасныя старажытнарымскія гісторыкі давалі супярэчлівыя зьвесткі адносна таго, які з трыюмвіраў быў найбольш адказны за праскрыпцыі і забойствы. Аднак усе крыніцы сыходзяцца на тым, што праскрыпцыі былі сродкам усіх трох кіраўнікоў ліквідаваць сваіх палітычных ворагаў[65]. Марк Вэлей Патэркул сьцьвярджаў, што Актавіян спрабаваў пазьбегнуць праскрыпцыі службовых асобаў, тады як Лепід і Антоніюс былі ініцыятарамі гэтага працэсу. Касіюс Дыён бараніў Актавіяна, сьцьвярджаючы, што ён імкнуўся выратаваць як мага больш людзей, у той час як Антоніюс і Лепід, будучы старэйшымі і больш дасьведчанымі ў палітыцы, мелі значна больш ворагаў, зь якімі трэба было змагацца[65]. Гэтую вэрсію адхіліў Апіян, які настойваў, што Актавіян быў гэтак жа зацікаўлены ў зьнішчэньні сваіх ворагаў, як і Лепід з Антоніюсам[65]. Свэтоніюс пісаў, што Актавіян быў неахвотны да праскрыпцыяў, але перасьледаваў сваіх ворагаў больш рашуча, чым астатнія трыюмвіры[65]. Плютарх згадваў, што праз праскрыпцыі бязьлітасна і цынічна цярпелі сябры і сваякі саміх трыюмвірам. Гэтак, Актавіян дазволіў праскрыпцыю на свайго хаўрасьніка Цыцэрона, у Антоніюса пацярпеў дзядзька паводле матчынай лініі консул Люцыюс Юліюс Цэзар, а ў Лепідавы брат Павал таксама атрымаў праскрыпцыю[65].

Бітва пры Філіпах і падзел тэрыторыі

Выбіты ў 18 годзе да н. э. Дэнары з выявай Аўгуста.

1 студзеня 42 году да н. э. Сэнат пасьмяротна вызнаў Гая Юліюса Цэзара богам Рымскай дзяржавы. Гэта дазволіла Актавіяну яшчэ больш умацаваць свае пазыцыі, бо гэта падкрэсьлівала ягоны статус як сына боскага[66]. Антоніюс і Актавіян выправілі 28 легіёнаў марскім шляхам, каб сутыкнуцца з арміямі Брута і Касіюса, якія ўмацаваліся ў Грэцыі[67]. У кастрычніку 42 году да н. э. адбыліся дзьве бітвы пры Філіпах у Македоніі, у выніку якіх войска цэзарыянцаў атрымала перамогу, а Брут і Касіюс скончылі жыцьцё самагубствам. Пазьней Марк Антоніюс выкарыстоўваў гэтыя бітвы як аргумэнт супраць Актавіяна, сьцьвярджаючы, што перамога была дасягнута дзякуючы ягонаму войску. Ён таксама абвінавачваў Актавіяна ў баязьлівасьці, бо той перадаў беспасярэдне вайсковае камандаваньне Марку Віпсаніюсу Агрыпу[68].

Пасьля бітвы пры Філіпах паміж кіраўнікамі Другога трыюмвірату была складзеная новая тэрытарыяльная дамова. Галія і правінцыя Гішпанія перайшлі пад кіраваньне Актавіяна. Антоніюс выправіўся на ўсход, у Эгіпет, дзе склаў хаўрус з Клеапатрай, то бок былой каханкай Гая Юліюса Цэзара і маці ягонага сына Цэзарыёна. Лепід атрымаў у кіраваньне правінцыю Афрыка, аднак быў адцесьнены Антоніюсам, які саступіў Гішпанію на карысьць Актавіяна[69].

Актавіяну давялося вырашаць, дзе ў Італіі расьсяліць дзясяткі тысячаў вэтэранаў македонскай кампаніі, якім трыюмвіры абяцалі дэмабілізацыю. Дзясяткі тысяч тых, хто змагаўся на рэспубліканскім баку, то бок пад камандаваньнем Брута і Касіюса, маглі лёгка перайсьці на бок палітычнага суперніка Актавіяна, калі б іх не задаволілі, таму яны таксама патрабавалі зямлі[69]. Аднак дзяржаўных земляў, якія можна было б разьмеркаваць паміж імі, больш не засталося, таму Актавіян апынуўся перад выбарам, то бок адчужыць землі ў рымскіх грамадзянаў, выклікаўшы іхнюю незадаволенасьць, або раззлаваць шматлікіх рымскіх жаўнераў, якія маглі б зладзіць паўстаньне ў самім сэрцы Італіі. Актавіня абраў першы варыянт[70]. Жаўнеры атрымалі надзелы ў васямнаццаці рымскіх гарадах, прычым многія былыя жыхары местаў былі вымушаныя цалкам або часткова пакінуць свае дамы[71].

Паўстаньне і шлюбныя зьвязы

Незадаволенасьць палітыкай па расьсяленьні жаўнераў Актавіяна падштурхнула многіх перайсьці на бок Люцыюса Антоніюса, брата Марка Антоніюса, які карыстаўся падтрымкай большасьці ў Сэнаце. Тым часам Актавіян запатрабаваў разжэнства з Кляўдыяй, дачкой Фульвіі (жонкі Антоніюса) і ейнага першага мужа Публіюса Клёдыюса Пульхра. Ён вярнуў Кляўдыю маці, заяўляючы, што іхны шлюб аніколі ня браўся. Фульвія пастанавіла сабе дзейнічаць. Разам з Люцыюсам Антоніюсам яна сабрала войска ў Італіі, каб адстойваць правы Антоніюса супраць Актавіяна. Аднак іхная палітычная і вайсковая авантура была рызыкоўнай, бо рымскае войска ўсё яшчэ залежала ад трыюмвіраў у пытаньні заробкаў. У выніку Люцыюс і ягоныя прыхільнікі апынуліся ў аблозе ў Пэрузіі, дзе ў пачатку 40 году да н. э. Актавіян прымусіў іх здацца[71].

Фрэскі ўнутры дома Аўгуста, то бок ягонай рэзыдэнцыі падчас панваньня ў якасці імпэратара.

Люцыюс і ягонае войска былі ўратаваныя толькі дзякуючы сваяцтву з Антоніюсам, які меў вялікую ўладу на ўсходзе. Фульвію выслалі ў Сыкіён, які ў нас час месьціцца ў Грэцыі[72]. Аднак Актавіян не меў літасьці да астатніх прыхільнікаў Люцыюса. 15 сакавіка, у гадавіну забойства Гая Юліюса Цэзара, ён загадаў пакараць сьмерцю 300 рымскіх сэнатараў і эквітаў за іхнюю падтрымку Люцыюса[73]. Пэрузія была разрабаваная і спаленая як папярэджаньне іншым[72]. Гэтая крывавая падзея запляміла рэпутацыю Актавіяна і выклікала асуджэньне многіх сучасьнікаў, у тым ліку паэта аўгустаўскай эпохі Сэкста Прапэрцыюса[73].

Сэкст Пампэй, сын Гнэя Пампэя і па-ранейшаму паўстанцкі генэрал, пасьля перамогі Гая Юліюса Цэзара над ягоным бацькам, замацаваўся ў Сыцыліі і Сардыніі паводле пагадненьня, дасягнутага з Другім трыюмвіратам у 39 годзе да н. э.[74] Як Антоніюс, гэтак і Актавіян спрабавалі скласьці з Пампэем хаўрус. Актавіян здолеў часова дамовіцца зь ім у 40 годзе да н. э., калі ён ажаніўся з Скрыбоніяй, сястрой (ці дачкой) цесьця Пампэя Люцыюса Скрыбоніюса Лібона. Скрыпонія нарадзіла Актавіяну дачку Юлію, у той жа дзень, калі ён кінуў яе, каб ажаніцца зь Лівіяй Друзыльляй, крыху больш чым праз год пасьля іхняга вясельля[73].

Тым часам у Эгіпце Антоніюс меў сувязь з Клеапатрай і стаў бацькам іхных сумесных трох дзяцей. Разумеючы, што ягоныя стасункі з Актавіянам пагаршаюцца, Антоніюс пакінуў Клеапатру і ў 40 годзе да н. э. зь вялікім войскам выправіўся ў Італію, дзе аблажыў Брундызію. Аднак новы канфлікт аказаўся непрымальным дзеля абодвух бакоў. Іхныя цэнтурыёны, якія сталі ўплывовымі палітычнымі фігурамі, адмовіліся змагацца адзін з адным, паколькі ўсе яны некалі служылі Цэзару, і іхныя легіёны на ўзор вайскаводам адмовіліся ад змаганьня. Тым часам у Сыкіёне жонка Антоніюса Фульвія раптоўна памерла ад хваробы, калі ён быў на шляху да яе. Сьмерць Фульвіі і мяцеж цэнтурыёнаў дазволілі двум трыюмвірам прыйсьці да замірэньня[75][76].

Увосень 40 году да н. э. Актавіян і Антоніюс зацьвердзілі Брундызійскую дамову, паводле якой Лепід заставаўся ў Афрыцы, Антоніюс — на ўсходзе, а Актавіян — на захадзе. Італьянскі паўвостраў заставаўся адкрытым для ўсіх трох трыюмвіраў дзеля набору ў войска, але фактычна гэтае палажэньне было бескарысным для Антоніюса на ўсходзе. Каб яшчэ мацней замацаваць хаўрус з Антоніюсам, Антоніюс узяў шлюб з Актавіяй Малодшай, то бок Актавіянавай сястрой, у канцы 40 году да н. э.[75]

Вайна супраць Сэкста Пампэя

Сэкст Пампэй пагражаў Актавіяну ў Італіі, перашкаджаючы пастаўкам збожжа празь Міжземнае мора на паўвостраў. Ягоны ўласны сын быў прызначаны кіраўніком флёту, каб справакаваць масавы голад у Італіі[76]. Улічваючы ўладу Пампэя над морам, ён узяў сабе тытул сына Нэптуна[77]. Часовае замірэньне было дасягнутае ў 39 годзе да н. э. У выніку Мізэнскага пагадненьня блякада Італіі была зьнята пасьля таго, як Актавіян саступіў Пампэю Сардынію, Корсыку, Сыцылію і Пэляпанэс, а таксама гарантаваў яму пасаду консула на 35 год да н. э.[76][77]

Дэнары Сэкста Пампэя, які біўся пасьля перамогу Пампэевага флёту над Актавіянам.

Тэрытарыяльнае пагадненьне паміж трыюмвіратам і Сэкстам Пампэем пачало нішчыцца пасьля таго, як Актавіян кінуў з Скрыбоніяй і ажаніўся зь Лівіяй 17 студзеня 38 году да н. э.[78] Адзін з вайскова-марскіх камандзіраў Пампэя здрадзіў яму і перадаў Корсыку і Сардынію Актавіяну. Аднак у Актавіяна бракавала рэсурсаў, каб самастойна супрацьстаяць Пампэю, таму было дасягнутае пагадненьне аб падаўжэньні дзейнасьці Другога трыюмвірата яшчэ на пяцігадовы тэрмін, пачынаючы з 37 году да н. э.[63][79]

Падтрымліваючы Актавіяна, Антоніюс разьлічваў на дапамогу ў сваёй кампаніі супраць Парцянскай імпэрыі, бо ён імкнуўся адпомсціць за разгром Рыму ў бітве пры Карах у 53 годзе да н. э.[79] У дамоўленасьці, дасягнутай у Тарэнце, Антоніюс здолеў надаць Актавіяну 120 караблёў у барацьбе супраць Пампэя, у той час як Актавіян павінен быў выправіць 20 тысяч легіянэраў Антоніюсу на ягоную вайну супраць парцянаў. Аднак, Актавіян выправіў толькі дзясятую частку з абяцаных войскаў, што Антоніюс палічыў наўмыснай правакацыяй[80].

Актавіян і Лепід пачалі сумесную ваенную апэрацыю супраць Сэкста ў Сыцыліі ў 36 годзе да н. э.[81] Не зважаючы на цяжкасьці для Актавіяна, флёт Сэкста Пампэя быў амаль цалкам зьнішчаны 3 верасьня генэралам Агрыпам ў марскім баі пры Науляху. Сэкст уцёк на ўсход з сваімі рэшткамі ад войска, дзе праз год ён быў захоплены і забіты ў Мілеце адным з генэралаў Антоніюса. Калі Лепід і Актавіян прымалі капіталяцыю ад Пампэя, Лепід паспрабаваў забраць Сыцылію сабе. Аднак войскі Лепіда здрадзілі яму і перайшлі на бок Актавіяна, паколькі былі стомленыя ад баявых дзеяньняў і паддаліся на абяцанкі Актавіяна аб атрыманьні грошаў[82].

Лепід скарыўся Актавіяну. Яму было дазволена захаваць пасаду вялікага пантыфіка, але ён быў вымушаны пакінуць трыюмвірат. Ягоная публічная кар’ера была скончаная, і ён фактычна быў выселены на вілу ў Італіі[64][82]. Ягоныя тэрыторыі былі падзеленыя паміж Актавіянам на захадзе і Антоніюсам на ўсходзе. Актавіян забясьпечыў грамадзянам Рыму іхныя правы на маёмасьць, каб падтрымаць мір і стабільнасьць у сваёй частцы імпэрыі. Гэтым разам ён надаў зямлю сваім жаўнерам па-за межамі Італіі, а таксама вярнуў 30 тысяч нявольнікаў, якія зьбеглі і далучыліся да войска і флёту Пампэя, іхным былым рымскім уладарам[83]. Актавіян дамогся ад Сэнату наданьня яму, ягонай жонцы і сястры трыбунскай непарушнасьці, каб займець уласную бясьпеку, а таксама бясьпеку Лівіі і Актавіі, калі ён вернецца ў Рым[84].

Вайна супраць Антоніюса і Клеапатры

Карціна «Сустрэча Антоніюса і Клеапатры» працы Лоўрэнса Альма-Тадэмы.

Тым часам кампанія Антоніюса супраць Парцянскай імпэрыі скончылася катастрофай, што пагоршыла ягоны імідж лідэра. А ўсяго толькі 2 тысячаў легіянэраў, надасланых Актавіанам да Антоніюса, было замала, каб аднавіць ягоныя сілы[85]. Зь іншага боку, Клеапатра магла аднавіць армію Антоніюса, тым болей, што яны мелі рамантычныя стасункі, таму Антоніюс пастанавіў сабе выправіць Актавію назад у Рым[86]. Актавіян выкарыстаў гэта дзеля распаўсюду сваёй прапаганды, якая сьцьвярджала, што Антоніюс робіцца меншым рымлянінам, чым ён быў раней, бо адмовіўся ад легітымнай рымскай жонкі на карысьць «усходняй прыгожай жанчыны»[87]. У 36 годзе да н. э. Актавіян выкарыстаў палітычны хітрык, каб зрабіць сябе ў вачох грамадзкасьці менш аўтакратычным, а Антоніюса — больш вінаватым, абвесьціўшы, што грамадзянскія войны падыходзяць да канца, і што ён гатовы адмовіцца ад пасады трыюмвіра толькі, калі Антоніюс зробіць тое ж самае. Антоніюс адмовіўся ад гэтага[88].

Рымскія войскі захапілі Армэнію ў 34 годзе да н. э., і Антоніюс зрабіў свайго сына, Аляксандра Гэліёса, кіраўніком Армэніі. Ён таксама надаў Клеапатры тытул каралевы каралёў, што Актавіян выкарыстаў, каб пераканаць Сэнат, што Антоніюс мае намер зьменшыць перавагу Рыму[87]. Актавіян стаў кансулам зноў 1 студзеня 33 году да н. э. і распачаў наступную сэсію Сэнату з рашучымі нападамі на Антоніюса ды ягоных сваякоў[89].

Бітва пры Акцыюме пэндзля мастака Ляўрэйса Кастра.

Разлад паміж Антоніюсам і Актавіанам прывёў да таго, што вялікая частка сэнатараў, а таксама абодва кансулы таго году, пакінулі Рым і перайшлі на бок Антоніюса. Аднак Актавіян атрымаў двух важных дэзэртэраў ад Антоніюса ўвосень 32 году да н.э. Гэтак да ягонага лягеру далучыліся Мунацыюс Плянк і Марк Тыцыюс[90]. Гэтыя перабежчыкі выкрылі Актавіану ўсе падрабязнасьці, якія пацьвердзілі абвінавачаньні супраць Антоніюса ў Сэнаце[91]. Актавіян увайшоў у храм Вэсты і здабыў сакрэтны тэстамэнт Антоніюса, які ён адразу ж апублікаваў. Тэстамэнт прадугледжваў перадачу тэрыторыяў, якія былі захопленыя Рымам, як каралеўствы дзеля сыноў Антоніюса, а таксама абвяшчала Александрыю месцам, дзе яго і ягоную каханую Клеапатру пахаваюць[92][93]. У канцы 32 году да н. э. Сэнат афіцыйна ўхваліў пастанову аб скасаваньня ў Антоніюса паўнамоцтваў консула ды абвесьціў вайну рэжыму Клеапатры ў Эгіпце[94][95].

У пачатку 31 году да н. э. Антоніюс і Клеапатра часова знаходзіліся ў Грэцыі, калі Актавіан здабыў першую перамогу. Флёт Агрыпы пасьпяхова пераправіўся праз Адрыятычнае мора, чым адрэзаў асноўныя сілы Антоніюса і Клеапатры ад марскіх паставак. Актавіан высадзіўся на мацярыку ля вострава Каркіра і паціху рухаўся на поўдзень. Апынуўшыся ў пастцы на зямлі і на моры, дэзэртэры з арміі Антоніюса штодня пераходзілі на бок Актавіана, у той час як войскі Актавіана мелі дастаткова часу дзеля падрыхтоўкі[96]. Флёт Антоніюса праскочыў праз затоку Акцыюму на захадзе Грэцыі ў адчайнай спробе выйсьці з-пад марской блякады. Аднак, там ягоны флёт сутыкнуўся з куды большым флётам зь меншых, больш манэўраных караблёў, ачоленых Агрыпам і Гаем Сосіюсам, у выніку чаго адбылася бітва пры Акцыюме 2 верасьня 31 году да н. э.[97] Антоніюс і ягоныя захаваныя сілы былі выратаваныя толькі дзякуючы флёту Клеапатры, які чакаў недалёка[98].

Праз год, 1 жніўня 30 году да н. э., Актавіан разграміў войскі Антоніюса і Клеапатры ў Александрыі, пасьля чаго небаракі скончылі жыцьцё самагубствам. Антоніюс кінуўся на свой меч, а Клеапатра атруцілася, насуперак папулярнаму меркаваньню, што яе джганула асьпіда[99]. Актавіан выкарыстаў свой статус спадчыньніка Цэзара дзеля прасоўваньня ўласнай палітычнай кар’еры і добра разумеў небясьпеку, калі нехта іншы спрабаваў бы зрабіць тое ж самае. Таму ён прыслухаўся да парады грэцкага філёзафа Арыя Дыдыма і загадаў забіць Цэзарыёна, адначасна захаваўшы жыцьцё дзецям Клеапатры ад Антоніюса, за выключэньнем старэйшага сына Антоніюса[100][101]. Раней Актавіан не выяўляў асаблівай літасьці да тых, хто здаваўся, і дзеіў так, што часта выклікала незадаволенасьць сярод рымлянаў. Аднак пасьля бітвы пры Акцыюме ён праяўляў літасьць да многіх сваіх супернікаў[102].

Як адзіны кіраўнік Рыму

Аўрэўс з выявай Актавіяна блізу 30 году да н. э.

Пасьля Акцыюму і паразы Антоніюса ды Клеапатры Актавіян апынуўся ў становішчы, якое дазваляла яму кіраваць усёй рэспублікай пад неафіцыйным прынцыпатам[103], але дзеля дасягненьня гэтай мэты ён мусіў пашыраць сваю ўладу паступова. Рабіў ён гэта асьцярожна, заручаючыся падтрымкай Сэнату і народа, прытрымліваючыся рэспубліканскіх традыцый Рыму і робячы выгляд, што не імкнецца да дыктатуры ці манархіі[104][105]. Вярнуўшыся ў Рым, Актавіян і Агрыпа былі абраныя Сэнатам консуламі[106].

Гады грамадзянскай вайны пакінулі Рым у стане амаль поўнага безладзьдзя, але рэспубліка не была гатовая прыняць уладу Актавіяна як дэспата. У той жа час ён ня мог адмовіцца ад сваёй улады, бо гэта магло прывесьці да новых грамадзянскіх войнаў паміж рымскімі вайскаводамі. Нават калі б ён не жадаў займаць кіроўнае становішча, ягоная роля патрабавала руплівасьці аб дабрабыце Рыму і правінцыяў. З гэтага моманту галоўнымі мэтамі Актавіяна сталіся вяртаньне Рыму стабільнасьці, законнасьці і грамадзкага ладу празь зьняцьцё палітычнага ціску з судоў і забесьпячэньне свабодных выбараў — хоць бы толькі намінальна[107].

Першае пагадненьне

13 студзеня 27 году да н. э. Актавіян публічна прадэманстраваў вяртаньне поўнай улады Сэнату і адмову ад свайго кантролю над рымскімі правінцыямі і іхнымі арміямі. Аднак падчас ягонага консульства Сэнат меў мала ўлады ў заканатворчым працэсе і ня мог самастойна прасоўваць законы на абмеркаваньне. Зважаючы на тое, што Актавіян больш не кантраляваў правінцыі і іхныя войскі наўпрост, ён захаваў вернасьць як дзейных жаўнераў, гэтак і вэтэранаў. Кар’ера многіх ягоных прыхільнікаў залежыла ад ягонай падтрымкі, бо ягоная фінансавая моц не мела сабе роўных ува ўсёй Рымскай рэспубліцы[108].

Статуя імпэратара Актавіяна. Мармуровая галава статуі была зробленая блізу 30—20 гадоў да н. э., а цела скульптуры датуецца II стагодзьдзем н. э.

У значнай ступені грамадзкасьць ведала пра велізарныя фінансавыя рэсурсы, якімі кіраваў Актавіян. У 20 годзе да н. э. ён ня здолеў пераканаць дастатковую колькасьць сэнатараў прафінансаваць будаўніцтва і падтрыманьне дарожнай сеткі ў Італіі, таму ён узяў гэтую адказнасьць на сябе. Гэтая дапамога была паказаная на рымскіх манэтах, якія білі ў 16 годзе да н. э., пасьля таго як ён ахвяраваў велізарныя сумы ў дзяржаўную казну[109].

Аднак, на думку гісторыка Гаўарда Скаларда, улада Актавіяна грунтавалася пераважна на вайсковай моцы, і канчатковай гарантыяй ягонага аўтарытэту была сіла, якой бы замаскаванай яна не здавалася[110]. Сэнат прапанаваў Актавіяну, пераможцу ў грамадзянскіх войнах Рыму, зноў узяць пад свой кантроль правінцыі. Гэтая прапанова фактычна была ратыфікацыяй пазаканстытуцыйнай улады Актавіяна. Праз Сэнат ён мог рабіць выгляд, што прытрымліваецца дзейнай канстытуцыі. Выяўляючы знарочыстую неахвоту, ён узяў дзесяцігадовую адказнасьць за кіраваньне правінцыямі, якія лічыліся нестабільнымі[111][112]. У перададзеныя Актавіяну правінцыі ўваходзіла значная частка заваяванага рымскага сьвету, у тым ліку ўся Гішпанія, Галія, Сырыя, Кілікія, Кіпр і Эгіпет[111][113]. Больш за тое, кантроль над гэтымі правінцыямі надаваў Актавіяну ўладу над большасьцю рымскіх легіёнаў[113][114].

Пакуль Актавіян выконваў абавязкі консула ў Рыме, ён накіроўваў сэнатараў у правінцыі, якія былі пад ягоным кантролем, у якасьці сваіх прадстаўнікоў, каб яны кіравалі мясцовымі справамі і забясьпечвалі выкананьне ягоных загадаў. Правінцыі, якія не знаходзіліся пад кантролем Актавіяна, кіраваліся губэрнатарамі, абранымі Сэнатам[114]. Актавіян стаў найбольш уплывовай палітычнай фігурай у Рыме і ў большасьці ягоных правінцыяў, але ён ня меў манаполіі на палітычную і вайсковую ўладу[115]. Сэнат усё яшчэ кантраляваў Паўночную Афрыку, важнага рэгіянальнага вытворцу збожжа, а таксама Ілірыю і Македонію — дзьве стратэгічныя тэрыторыі зь некалькімі легіёнамі[115]. Аднак у распараджэньні Сэнату былі толькі пяць ці шэсьць легіёнаў, разьмеркаваных паміж трыма сэнатарскімі праконсуламі, у той час як пад кантролем Актавіяна было дваццаць легіёнаў, таму ўплыў Сэнату на гэтыя тэрыторыі не ўяўляў для яго ані палітычнай, ані вайсковай загрозы[104][110]. Кантроль Сэнату над некаторымі рымскімі правінцыямі дапамагаў падтрымліваць рэспубліканскі фасад аўтакратычнага прынцыпату. Акрамя таго, кіраваньне Актавіянам цэлымі правінцыямі адпавядала прэцэдэнтам рэспубліканскай эпохі, калі такія выбітныя рымляне, як то Пампэй, атрымлівалі падобныя вайсковыя паўнамоцтвы падчас крызісаў і нестабільнасьці[104].

Названы Аўгустам

Аўрэўс з выявай Аўгуста блізу 13 году. На манэце выбітыя словы: «Цэзар Аўгуст, Бацька Айчыны».

16 студзеня 27 году да н. э. Сэнат надаў Актавіяну новы тытул — Аўгуст[116]. Слова Аўгуст паходзіць ад лацінскага augere, што значыць «павялічваць». Яго можна перакласьці як «слаўны» або «ўзвышаны»[116]. Гэты тытул меў хутчэй рэлігійны, чым палітычны характар і сьведчыў аб тым, што Актавіян цяпер набліжаўся да боскасьці[115]. Імя Аўгуст было таксама больш прымальным, чым Ромул — папярэдні варыянт, які ён прыдумаў для сябе, спасылаючыся на легендарнага заснавальніка Рыму і сымбалізуючы другое заснаваньне гораду[102]. Аднак тытул Ромул быў занадта моцна павязаны з манархічнымі ўяўленьнямі, чаго Актавіян спрабаваў унікаць[117]. Сэнат таксама зацьвердзіў ягоны статус прынцэпса, што ад пачатку азначала сэнатара з найвышэйшым аўтарытэтам[118], але ў гэтым выпадку фактычна стала амаль царскім тытулам кіраўніка, які быў першым сярод іншых[117][119]. Ганаровы тытул Аўгуст перайшоў у спадчыну да ўсіх будучых імпэратараў і стаў асноўным тытулам кіраўнікоў дзяржавы[120]. У выніку сучасныя гісторыкі звычайна разглядаюць гэты момант як пачатак ягонага панаваньня як «імпэратара». Сам Аўгуст, здаецца, адлічваў сваё панаваньне ад 27 году да н. э.

Арка Аўгуста ў Рыміні.

Аўгуст называў сябе «імпэратарам Цэзарам, сынам абагаўлёнага». Гэтым тытулам ён падкрэсьліваў сваю сваяцкую сувязь з абагаўлёным Юліюсам Цэзарам, а выкарыстаньне слова імпэратар сымбалізавала непарыўную повязь з рымскай традыцыяй перамогаў. Ён ператварыў Цэзара, які першапачаткова быў прадстаўніком аднаго з адгалінаваньняў роду Юліюсаў, у запачаткавальніка новай дынастычнай лініі[116].

Аўгуст атрымаў права вешаць грамадзянскі вянок над сваімі дзьвярыма і ўпрыгожваць дзьвярныя слупы ляўрамі[115]. Аднак ён адмовіўся ад напышлівага дэманстраваньня знакаў улады, такіх як жэзлу, дыядэмы, залатога вянка і пурпуровай тогі свайго папярэдніка Юліюса Цэзара[121]. Калі ён і не жадаў, каб ягоная ўлада сымбалізавалася праз гэтыя атрыбуты, але Сэнат усё ж такі ўшанаваў яго залатым шчытом, які зьмясьцілі ў зале пасяджэньняў. На ім быў зроблены надпіс: virtus, pietas, clementia, iustitia, то бок «мужнасьць, пабожнасьць, літасьць і справядлівасьць»[115][119].

Другое пагадненьне

Бюст Аўгуста, які паказвае імпэратара з ідэалізаванымі рысамі твару.

Да 23 году да н.э. некаторыя антырэспубліканскія наступствы пагадненьня 27 году да н. э. сталі відавочнымі. Штогадовае захаваньне Аўгустам пасады консула прыцягвала ўвагу да ягонага фактычнага дамінаваньня ў рымскай палітычнай сыстэме, што таксама замінала іншым занімаць намінальна найвышэйшую пасаду ў рымскай дзяржаве[122]. Акрамя таго, ён ствараў палітычныя праблемы. Аўгуст жадаў, каб ягоны пляменьнік Марк Кляўдыюс Марцэл стаў ягоным пераемнікам і ўрэшце заняў прынцыпат, што ставіла пад пытаньне лёс трох ягоных галоўных прыхільнікаў, як то Агріпы, Мэцэната і Лівіі[123]. У 23 годзе да н. э. ён прызначыў вядомага рэспубліканца Кальпурніюса Пізона, які ваяваў супраць Юліюса Цэзара і падтрымліваў Касіюса і Брута[124], сваім суконсулам пасьля нечаканай сьмерці Аўла Тэрэнцыюса Варона Мурэны[125][126][127].

Позьняй вясною Аўгуст цяжка захварэў і, знаходзячыся, як меркавалі, на сьмяротным ложы, зрабіў захады дзеля забесьпячэньня перадачы прынцыпату ў той ці іншай форме[128][129], адначасна апраўдаўшы падазрэньні сэнатараў у ягоных антырэспубліканскіх памкненьнях. Аўгуст рыхтаваўся перадаць свой пярсьцёнак зь пячаткай свайму улюбёнаму вайскаводу Агріпу. Аднак замест гэтага ён перадаў свайму суконсулу Пізону ўсе свае афіцыйныя дакумэнты, справаздачу аб дзяржаўных фінансах і ўладу над войскамі ў правінцыях. Пры гэтым ягоны меркаваны фаварыт пляменьнік Марцэл застаўся ані з чым[130][131].

Аўгуст перадаў сваім прызначаным спадкаемцам толькі маёмасьць і валоданьні, бо відавочная сыстэма інстытуцыяналізаванай імпэрскай спадчыны выклікала б супраціў і варожасьць сярод рэспубліканска скіраваных рымлянаў, якія баяліся манархіі[105]. Што датычна да прынцыпату, для Аўгуста было відавочна, што Марцэл ня быў гатовы заняць ягоную пасаду[132]. Пры гэтым, перадаўшы свой пярсьцёнак зь пячаткай Агрыпу, Аўгуст меў намер надаць сыгнал легіёнам, што менавіта Агрыпа мусіць стаць ягоным пераемнікам і што яны павінны працягваць падпарадкоўвацца яму, незалежна ад канстытуцыйных працэдураў[128][133].

Камэя Блякаса з выявай Аўгуста, якая датуецца 20—50 гадамі.

Неўзабаве пасьля таго, як хвароба адступіла, Аўгуст адмовіўся ад пасады консула. Адзінымі выпадкамі, калі ён вяртаўся на яе, былі 5 і 2 гады да н. э.[131][134]. Гэта быў ніцы ход з боку Аўгуста, бо спыненьне службы ў якасьці аднаго з двух штогод абраных консулаў дало мажлівасьць амбітным сэнатарам трымаць консульскую пасаду, адначасова дазваляючы Аўгусту пашырыць сваё заступніцтва сярод сэнатараў[135]. Не зважаючы на тое, што Аўгуст сышоў з пасады консула, ён жадаў заоўваць пасаду імпэрыюма, прычым ня толькі ў сваіх правінцыях, але і ва ўсёй дзяржаве. Гэтае жаданьне, а таксама справа Марка Прыма прывялі да другога кампрамісу паміж ім і Сэнатам, вядомага як другое пагадненьне[136].

Асноўнымі чыньнікамі другога пагадненьня былі наступныя. Па-першае, пасьля таго, як Аўгуст адмовіўся ад штогадовага консульства, ён больш не займаў афіцыйную пасаду дзеля кіраваньня дзяржавай, аднак ягонае дамінантнае становішча заставалася нязьменным у ягоных рымскіх правінцыях, дзе ён заставаўся праконсулам[131][137]. Калі ён штогод займаў пасаду консула, ён меў уладу ўмешвацца ў справы іншых правінцыйных праконсулаў, прызначаных Сэнатам ва ўсёй імпэрыі, калі лічыў гэта неабходным[138].

Статуя Аўгуста, дзе ён выяўлены ў ролі бога Юпітэра. Імпэратар трымае скіпэтар і сфэру.

Па-другое, існавала яшчэ аднай праблема, што паказала неабходнасьць новага пагадненьня ў справе, якая стала вядомая як «справа Марка Прыма»[139][140]. Напрыканцы 24 або ў пачатку 23 году да н. э. супраць Марка Прама, былога праконсула Македоніі, былі вылучаныя абвінавачаньні ў вядзеньні вайны без папярэдняй ўхвалы з боку Сэнату супраць Адрыскага каралеўства ў Тракіі, кіраўнік якога быў хаўрусьнікам Рыму[127]. Яго бараніў Люцыюс Ліцыніюс Варон Мурэна, які на судовых паседжаньнях заяўляў, што ягоны падабаронны атрымаў канкрэтныя загады ад Аўгуста напасьці на памянёную дзяржаву[128]. Пазьней Прым сьведчыў, што загады паходзілі ад нядаўна памерлага Марцэла[141]. Калі б такія загады сапраўды былі зробленыя, гэта лічылася б парушэньнем прэрагатывы Сэнату паводле канстытуцыйнага пагадненьня 27 году да н. э. і ягоных наступстваў. З гэтага б вынікала, што Аўгуст умешваўся ў справы сэнатарскай правінцыі Македоніі, а не імпэрскай правінцыяй пад уладай Аўгуста. Такое дзеяньне разбурыла б фасад рэспубліканскага адраджэньня, які ён актыўна прапагандаваў, і выкрыла б яго як махляра, які толькі выдаваў сябе за першага сярод роўных[128]. Яшчэ горш, удзел Марцэла быў дадатковым доказам таго, што палітыка Аўгуста палягала на тым, што малады Марцэл мусіў заняў ягонае месца як прынцэпса, што фактычна азначала ўсталяваньне манархіі[132]. Такія абвінавачаньні ўжо раней гучалі на адрас Аўгуста.

Сытуацыя была настолькі сур’ёзнай, што Аўгуст зьявіўся на суд, хаця яго не выклікалі як сьведку. Пад прысягай ён заявіў, што не даваў такога загаду[142]. Мурэна не паверыў сьведчаньню Аўгуста і абураўся ягонай спробай паўплываць на суд, выкарыстоўваючы свой аўтарытэт. Ён груба запатрабаваў тлумачэньня, чаму Аўгуст прыйшоў на паседжаньне суда, калі яго не выклікалі. Аўгуста спаслаўся на грамадзкі інтарэс[128][141][142]. Не зважаючы на тое, што Прым быў прызнаны вінаватым, некаторыя прысяжныя прагаласавалі за ягонае апраўданьне, што азначала, што ня ўсе паверылі сьведчаньню Аўгуста, што было ўспрынята як абраза Аўгуста[126][127].

Другое пагадненьне было складзенае, каб разьвеяць блытаніну і афіцыйна замацаваць юрыдычныя паўнамоцтвы Аўгуста за сэнатарскімі правінцыямі. Сэнат надаў Аўгусту паўнамоцтвы імпэрскага праконсула, то бок ягоная ўлада цяпер дзеяла ва ўсёй імпэрыі, а ня толькі ў ягоных правінцыях. Больш за тое, Сэнат надаз яму больш улады, чым мелі іншыя праконсулы. Гэта фактычна надало Аўгусту канстытуцыйную ўладу, якая пераўзыходзіла паўнамоцтвы ўсіх астатніх праконсулаў у імпэрыі[136]. Аўгуст заставаўся ў Рыме падчас працэсу абнаўленьня сваіх паўнамоцтваў і шчодра ўзнагароджваў вэтэранаў, каб заручыцца іхняй падтрымкай. Усё гэта адбывалася ў 13 годзе да н. э.[134]

Пашырэньне ўлады

За часам другога пагадненьня Аўгуст таксама атрымаў пажыцьцёвую трыбунскую ўладу, але афіцыйнага тытула трыбуна яму не надалі[136]. Цягам некалькіх гадоў ён меў трыбунскую недатыкальнасьць, якая надавалася трыбунам плебэяў. Цяпер жа ён пастанавіў сабе ўзяць на сябе ўсе паўнамоцтвы магістратуры, якія абнаўляліся штогод і дзеялі назаўжды. Паводле закону гэтая пасада была закрытая для патрыцыяў, статус якога Аўгуст атрымаў некалькі гадоў таму пасьля ўсынаўленьня яго Юліюсам Цэзарам[135]. Гэтая ўлада надавала яму права склікаць Сэнат і народ на сваё жаданьне і высоўваць пытаньні ім дзеля разгляду, накладаць вета на дзеяньні як Народнага сходу, гэтак і Сэнату, кіраваць выбарамі і першым выступаць на любых паседжаньнях[134][143]. Акрамя таго, у межах трыбунскай улады Аўгуст меў паўнамоцтвы, якія звычайна належалі рымскаму цэнзару. Сярод іх былі права наглядаць за грамадзкай маральлю і правяраць законы, каб забясьпечыць іхнюю адпаведнасьць грамадзкім інтарэсам, а таксама магчымасьць праводзіць перапіс насельніцтва і вызначаць склад Сэнату[144].

Галава Аўгуста як пантыфіка максімуса, рымскі твор позьняга аўгустаўскага часу, то бок апошняе дзесяцігодзьдзе I стагодзьдзя да н. э.

Атрымаўшы паўнамоцтвы цэнзара, Аўгуст зьвяртаўся да рымскага патрыятызму, забараняючы ўваходзіць на Форум у любым адзеньні, акрамя клясычнай тогі[145]. У рымскай сыстэме не існавала прэцэдэнту калі паўнамоцтвы трыбуна і цэнзара спалучаліся ў адной асобе, таму Аўгуст аніколі не абіраўся цэнзарам[146]. Юліюсу Цэзару былі нададзеныя падобныя паўнамоцтвы, якія дазвалялі яму наглядаць за маральлю дзяржавы. Аднак гэтая пасада не давала яму цэнзарскіх правоў на правядзеньне перапісу насельніцтва і вызначэньне складу Сэнату. Пасада народнага трыбуна пачала губляць свой прэстыж праз тое, што Аўгуст засяродзіў трыбунскія паўнамоцтвы ў сваіх руках. Каб аднавіць ейную значнасьць, ён зрабіў трыбунат абавязковай прыступкай дзеля любога плебэя, які жадаў заняць пасаду прэтара[147].

Аўгуст атрымаў выключнае права імпэрыюма ў межах гораду Рыму, акрамя ўжо нададзеных яму пажыцьцёвых паўнамоцтваў праконсульскага імпэрыюма і трыбунскай улады. Традыцыйна праконсулы, то бок губэрнатары рымскіх правінцыяў, страчвалі свой праконсульскі імпэрыюм, калі перасякалі сьвятую мяжу Рыму і ўваходзілі ў горад. У такіх выпадках Аўгуст меў уладу дзякуючы сваім трыбунскім паўнамоцтвам, але ягоны канстытуцыйны імпэрыюм у межах Рыму быў бы меншы за імпэрыюм дзейнага консула. Гэта значыла, што ў горадзе ён мог ня быць найвышэйшай афіцыйнай асобай. Дзякуючы свайму аўтарытэту ягоныя загады звычайна выконваліся, але часам тут маглі ўзьнікаць праблемы. Каб запоўніць гэты прагал ва ўладзе, Сэнат пастанавіў, што праконсульскі імпэрыюм Аўгуста ня будзе страчвацца пры ягоным знаходжаньні ў межах гораду. Раней усе ўзброеныя сілы Рыму знаходзіліся пад кантролем гарадзкіх прэтараў і консулаў, але цяпер яны пераходзілі пад выключную ўладу Аўгуста[148].

Акрамя таго, усю заслугу за кожную наступную рымскую ваенную перамогу з гэтага часу прыпісвалі Аўгусту, бо асноўная частка рымскіх войскаў разьмяшчалася ў імпэрскіх правінцыях, якімі кіравалі ягоныя легаты, то бок намесьнікі прынцэпса ў правінцыях. Больш за тое, калі бітва адбывалася ў сэнатарскай правінцыі, ягоны праконсульскі імпэрыюм дазваляў яму прыняць камандаваньне або прыпісаць сабе заслугу за любую значную ваенную перамогу. Гэта азначала, што Аўгуст быў адзінай асобай, якая магла атрымаць трыюмф. Гэтая традыцыя брала пачатак ад Ромула, першага цара Рыму і першага трыюмфатара[149]. Толькі Тыбэрыюс, старэйшы пасынак Аўгуста ад Лівіі, таксама атрымаў трыюмф за перамогі ў Германіі ў 7 годзе да н. э.[150]

Звычайна ў рэспубліканскія часы паўнамоцтвы, якія Аўгуст утрымліваў нават пасьля другога пагадненьня, былі б падзелены паміж некалькімі асобамі, кожная зь якіх ажыцьцяўляла б іх пры дапамозе калегіі і на пэўны тэрмін. Аўгуст жа валодаў імі адначасова, адзін, без абмежаваньня паводле часу. Нават тыя паўнамоцтвы, што намінальна мелі тэрмін дзеяньня, аўтаматычна аднаўляліся пасьля іхняга заканчэньня.

Змова

Многія палітычныя далікатнасьці другога пагадненьня, здаецца, ня былі цалкам зразумелыя для плебэйскай клясы, якая заставалася трывалым апірышчам і кліентэлай Аўгуста. Гэта часам прымушала іх патрабаваць ягонага ўдзелу ў дзяржаўных справах. Аўгуст не вылучаў сваю кандыдатуру на пасаду консула ў 22 годзе да н.э., і зноў узьніклі страхі, што арыстакратычны Сэнат выцісьне яго з улады. У 22, 21 і 19 гадах да н. э. у адказ на гэта пачаліся хваляваньні. Народ дазволіў абраць толькі аднаго консула на кожны з гэтых гадоў, быццам бы пакідаючы другое месца пад Аўгуста.

Вялікая статуя Аўгуста, які сядзіць зь вянком на галаве.

Таксама ў 22 годзе да н. э. у Рыме пачаўся харчовы крызіс, які выклікаў перапалох. Многія гарадзкія плебэі патрабавалі, каб Аўгуст прыняў дыктатарскія паўнамоцтвы дзеля асабістага кіраваньня крызісам. Пасьля тэатральнай адмовы перад Сэнацкім сходам ён урэшце пагадзіўся ўзяць на сябе адказнасьць за харчовыя прыпасы Рыму дзякуючы свайму праконсульскаму імпэрыюму і неадкладна разьвязаў праблему[134]. Толькі ў 8 годзе н. э. новы харчовы крызіс прымусіў Аўгуста стварыць пасаду прэфэкта аноны, то бок сталага чыноўніка, які адказваў за забесьпячэньне Рыму харчамі[151].

Меліся людзі, каторыя былі занепакоеныя пашырэньнем паўнамоцтваў, якія былі нададзены Аўгусту паводле другога пагадненьня. Гэтая фатыга дасягнула кульмінацыі зь меркаванай змовай Фаніюса Цэпіёна[139][140]. Некаторы час да 1 верасьня 22 году да н.э. Аўгусту паведамілі аб змове, якой кіраваў Фаніюс Цэпіён[152][153]. Сярод змоўшчыкаў быў названы і Мурэна, сьмелы консул, які бараніў Марка Прыма. Змоўшчыкаў судзілі завочна, прычым пракурорам справы быў Тыбэрыюса. Суд прысяжных прызнаў іх віннымі, але прысуд ня быў адзінагалосным[127][154]. Усе абвінавачаныя былі прысуджаныя да сьмерці за дзяржаўную здраду і пакараныя адразу па затрыманьні, ня маючы мажлівасьці даць сьведчаньні ў сваю абарону[154]. Аўгуст паклапаціўся пра тое, каб рэспубліканская апона ўлады захавалася, па-майстэрску схаваўшы гэтыя падзеі[154].

У 19 годзе да н. э. Сэнат надаў Аўгусту статус агульнага консульскага імпэрыюма, што надавала паўнамоцтвы, аналягічныя праконсульскім, якія ён атрымаў у 23 годзе да н. э. Як і трыбунская ўлада, консульскія паўнамоцтвы сталі яшчэ адным прыкладам здабыцьця ім улады ад пасадаў, якія ён фактычна не займаў[155]. Акрамя таго, Аўгусту дазволілі насіць пазнакі адрозьненьня консула на публіцы і перад Сэнатам[148], а таксама сядзець на сымбалічным крэсьле паміж двума консуламі і трымаць фасцыі, то бок сымбаль консульскай улады[155]. Гэта, падаецца, супакоіла насельніцтва, бо незалежна ад таго, ці быў Аўгуст афіцыйна консулам ці не, але галоўнае было тое, што ён выглядаў у вачах народа як сапраўдны консул і мог трымаць консульскую ўладу, калі таму патрабавала неабходнасьць. 6 сакавіка 12 году да н. э., па сьмерці Лепіда, ён таксама заняў пасаду вярхоўнага сьвятара калегіі пантыфікаў, што лічылася найважнейшай рэлігійнай пасадай у Рыме. 5 лютага 2 году да н. э. Аўгусту быў нададзены тытул бацька краіны[156][157].

Стабільнасьць і трыманьне ўлады

Бюст Аўгуста з грамадзянскім вянком.

Апошняй прычынай другога пагадненьня было наданьне прынцыпату канстытуцыйнай стабільнасьці і трываласьці на выпадак, калі з прынцэпсам Аўгустам нешта здарыцца. Ягоная хвароба ў пачатку 23 году да н. э. і змова Фаніюса Цэпіёна выявілі, што існаваньне рэжыму залежала ад жыцьця аднаго чалавека, які цягам жыцьця неаднаразова цяжка хварэў на розныя небясьпечныя хваробы[158].

Калі б ён памёр натуральнай сьмерцю або стаў ахвярай забойства, Рыму маглі пагражаць новыя грамадзянскія войны. Успаміны пра бітву пры Фарсале, Іды сакавіка, праскрыпцыі, Філіпіі і Акцыюм, якія мелі месца крыху больш за два дзесяцігодзьдзі таму, былі яшчэ сьвежымі ў памяці многіх грамадзянаў. Каб забясьпечыць гэтую канстытуцыйную стабільнасьць, праконсульскі імпэрыюм быў нададзены Агрыпу тэрмінам на пяць гадоў, што было падобным да паўнамоцтваў Аўгуста. Дакладная сутнасьць гэтай улады застаецца невядомай, але, верагодна, яна ахоплівала імпэрскія правінцыі Аўгуста, то бок як усходнія, гэтак і заходнія, магчыма, без улады над сэнацкімі правінцыямі. На гэтым працэс назапашваньня ўлады Аўгустам быў скончаны.

Вайна і экспансія

Да 13 году Аўгуст мог пахваліцца 21 выпадкам, калі ягоныя войскі абвяшчалі яго імпэратарам пасьля кожнай пасьпяховай бітвы. Амаль увесь чацьверты разьдзел ягоных мэмуараў пра ўласныя дасягненьні, вядомых як «Дзеі боскага Аўгуста», быў прысьвечаны ягоным ваенным перамогам і ўзнагародам[159].

Аўгуст таксама прасоўваў ідэал найвышэйшай рымскай цывілізацыі, якая мела задачу кіраваць сьветам, такім, які быў вядомы рымлянам. Гэты погляд быў увасоблены ў словах, якія ягоны сучасьнік паэт Вэргіліюс прыпісваў легендарнаму продку Аўгуста: «Рымлянін, памятайма, што твая місія — мець уладу над народамі сьвету!»[145]. Імкненьне да экспансіі, відавочна, было распаўсюджаным сярод усіх саслоўяў рымскага грамадзтва, і яно атрымала боскае апраўданьне ў «Энэідзе» Вэргіліюса. У першай кнізе «Энэіды» Юпітэр абяцае Рыму «бязконцую ўладу»[160]. Частка спэцыялістаў схіляецца да думкі, што пад прыкрыцьцём міратворчых лёзунгаў Аўгустам у рэчаіснасьці прадпрымалася грандыёзная і прадуманая праграма поўнага заваяваньня айкумэны[161]. Колькасьць і арганізацыя рэфармаванага рымскага войска дазваляла ў сьціслыя тэрміны мабілізаваць значныя сілы дзеля вядзеньня наступальных апэрацыяў.

Да канца свайго кіраваньня войскі Аўгуста заваявалі паўночны Пірэнэйскі паўвостраў, то бок частку сучасных Гішпаніі і Партугаліі, а таксама альпійскія рэгіёны Рэцыю і Норык, то бок сучасную Швайцарыю, Баварыю, Аўстрыю і Славенію, а таксама Ілірык і Панонію, то бок сучасную Альбанію, Харватыю, Вугоршчыну, Сэрбію, а таксама пашырылі межы рэгіёну Афрыкі на ўсход і поўдзень. Юдэя была далучаная да правінцыі Сырыя пасьля таго, як Аўгуст пазбавіў улады Ірада Архэляя, пераемніка васальнага цара Ірада I Вялікага. Сырыя як і Эгіпет пасьля Антоніюса кіраваліся не праконсулам або легатам Аўгуста, а найвышэйшым прэфэктам з саслоўя эквітаў[162].

Зноў жа, аніякіх вайсковых высілкаў не спатрэбілася ў 25 годзе да н. э., калі Галятыя, якая сёньня ёсьць часткай Турэччыны, была ператвораная ў рымскую правінцыю неўзабаве пасьля таго, як Амінт быў забіты ўдавой нябожчыка князя з Гаманады ў адплату за ягоную сьмерць[162]. Мяцежныя плямёны астураў і кантабраў на тэрыторыі сучаснай Гішпаніі былі нарэшце падпарадкаваныя ў 19 годзе да н. э., і гэтыя землі ўвайшлі ў склад правінцыяў Гішпаніі і Люзытаніі. Гэты рэгіён стаў значнай крыніцай фінансаваньня будучых ваенных кампаніяў Аўгуста, бо быў багаты на карысныя выкапні, асабліва на золата, якое здабывалася ў рымскіх шахтах, напрыклад, у Ляс-Мэдулясе[163].

«Пераможны наступальны Гэрман (Армініюс)» адлюстроўвае падзеі бітвы ў Тэўтабурскім лесе. Праца Ёгана Пэтэра Тэадора Янсэна 1873 году.

Заваяваньне народаў Альпаў у 16 годзе да н. э. сталася яшчэ адной важнай перамогай для Рыму, бо яно забясьпечыла вялікую тэрытарыяльную буфэрную зону паміж Італіяй і ворагамі Рыму ў Германіі на поўначы[164]. Гарацыюс прысьвяціў гэтай перамозе оду, а ля сучаснага Манака быў узьведзены манумэнтальны Трафэй Аўгуста ў гонар гэтага дасягненьня[165]. Захоп альпійскага рэгіёну таксама падрыхтаваў глебу да наступнага наступу ў 12 годзе да н. э., калі Тыбэрыюс пачаў ваенную кампанію супраць панонскіх плямёнаў Ілірыкі, а ягоны брат Нэрон Кляўдыюс Друз выступіў супраць германскіх плямёнаў ва ўсходнім Райнскім рэгіёне. Абедзьве кампаніі былі пасьпяховымі, бо да 9 году да н. э. войскі Друза дасягнулі ракі Эльбы, аднак сам вайскавод неўзабаве памёр, зваліўшыся з каня[166]. Паводле запісаў, пабожны Тыбэрыюс ішоў перад целам свайго брата ўсю дарогу назад у Рым[167].

Каб абараніць усходнія тэрыторыі Рыму ад Парцянскай імпэрыі, Аўгуст спадзяваўся на хаўрусныя дзяржавы ўсходу, якія мелі ролю буфэрных зонаў і маглі самастойна набіраць войскі дзеля сваёй абароны. Дзеля забясьпечаньня бясьпекі ўсходняга флянгу імпэрыі Аўгуст разьмесьціў рымскую армію ў Сырыі, у той час як ягоны таленавіты пасынак Тыбэрыюс выступаў у ролі дыплямата Рыму на ўсходзе і вёў перамовы з парцянамі[168]. Тыбэрыюс таксама быў адказны за вяртаньне Тыграна V на трон Армянскага царства[167]. Рымляне ўсталявалі сваё панаваньне ў Баспорскім царстве ў Крыме.

Бясспрэчна, ягоным найвялікшым дыпляматычным дасягненьнем стала дамоўленасьць з парцянскім царом Фраатам IV у 20 годзе да н.э. аб вяртаньні баявых штандараў, страчаных Красам у бітве пры Карах. Гэта была сымбалічная перамога і вялікі маральны ўздым для Рыму[167][168][169]. Вэрнэр Эк сьцьвярджае, што гэта стала вялікім расчараваньнем для рымлянаў, якія жадалі адпомсьціць за паразу Краса ваенным шляхам[170]. Аднак Марыя Брозіюс тлумачыць, што Аўгуст выкарыстаў вяртаньне штандараў у якасьці прапаганды, якая сымбалізавала падпарадкаваньне парцянаў Рыму. Гэтая падзея была адлюстраваная ў мастацтве, напрыклад, у статуі Аўгуст з Прыма-Порты, і ў архітэктурных манумэнтах, такіх як храм Марса-Помсьніка, пабудаваны дзеля захоўваньня штандараў[169][171]. Парцянская імпэрыя заўсёды ўяўляла пагрозу для Рыму на ўсходзе, але сапраўдны фронт знаходзіўся ўздоўж рэкаў Райн і Дунай у Эўропе[168]. Яшчэ да канчатковага сутыкненьня з Антоніюсам актавіянскія паходы супраць плямёнаў у Далмацыі сталіся першым крокам у пашырэньні рымскіх уладаньняў да Дунаю[172]. Перамога ў бітве не заўсёды азначала трыюмф назаўсёды, бо заваяваныя тэрыторыі часта вярталіся пад кантроль ворагаў Рыму ў Германіі[168].

Выдатным прыкладам паразы Рыму ў бітве стала бітва ў Тэўтабурскім лесе ў 9 годзе н. э., дзе ажно тры легіёны пад кіраўніцтвам Публіюса Квінктыліюса Вара былі зьнішчаныя Армініюсам, правадыром херускаў, які лічыўся хаўрусьнікам Рыму[173]. Аўгуст адрэагаваў на гэта, накіраваўшы Тыбэрыюса і Друза ў раён Райнлянду дзеля ягонага ўціхамірваньня, што мела пэўны посьпех, але гэтая параза паклала канец рымскай экспансіі ў Германію[174]. Рымскі вайскавод Германік скарыстаўся грамадзянскай вайной паміж Армініюсам і Сэгестам. У бітве пры Ідыставіза ў 16 годзе н. э. Германік разграміў Армініюса[175].

Сьмерць і пераемнасьць

Аўгуста на гравюры Джаваньні Батыста Кавальеры ў кнігі «Партрэты рымскіх імпэратараў» (1583), якая захоўваецца ў муніцыпальнай бібліятэцы Трэнта.

Хвароба Аўгуста ў 23 годзе да н. э. паставіла праблему пераемнасьці на першы плян палітычнага жыцьця і грамадзкай думкі краіны. Каб забясьпечыць стабільнасьць, ён павінен быў прызначыць спадкаемцу. Аднак, гэта мусіла было адбывацца паступова з далікатнымі крокамі, каб не выклікаць у Сэнату страху перад манархіяй. Калі нехта меўся пераняць неафіцыйную ўладу Аўгуста, ён павінен быў заваяваць яе дзякуючы ўласным заслугам, якія б не аспрэчваліся грамадзтвам[176].

Некаторыя гісторыкі, якія дасьледуюць эпоху Аўгуста, лічаць, што ён схіляўся да свайго пляменьніка Марцэла, сына ягонай сястры, якога хутка ажанілі з дачкой Аўгуста Юліяй Старэйшай[177]. Іншыя дасьледнікі аспрэчваюць гэта, паколькі ў 23 годзе да н. э.[178], калі Аўгуст цяжка захварэў, ягоны запавет быў зачытаны ў Сэнаце, і паводле яго быў названы Марк Агрыпа як пераемнік. Агрыпа быў другім чалавекам у дзяржаве пасьля Аўгуста і, верагодна, адзіным зь ягоных набліжаных, хто мог утрымаць легіёны пад кантролем і захаваць суцэльнасьць імпэрыі[179].

Па сьмерці Марцэла ў 23 годзе да н. э. Аўгуст ажаніў сваю дачку з Агрыпам. У гэтым шлюбе нарадзіліся пяцёра дзяцей, сярод якіх былі тры сыны Гай Цэзар, Люцыюс Цэзар і Агрыпа Постум, а таксама дзьве дачкі — Віпсанія Юлія і Агрыпіна. Неўзабаве пасьля другога пагадненьня Агрыпу быў нададзены пяцігадовы тэрмін кіраваньня ўсходняй часткай імпэрыі з паўнамоцтвамі праконсула і той жа трыбунскай уладай, што і ў Аўгуста, але гэта не перабівала аўтарытэт Аўгуста. Ягоная рэзыдэнцыя месьцілася на востраве Самас ва ўсходняй частцы Эгейскага мора[179][180]. Гэтая перадача ўлады сьведчыла аб асаблівай прыхільнасьці Аўгуста да Агрыпы, але таксама служыла сродкам задавальненьня цэзарыянцаў, бо адзін зь іх атрымаў значную долю ўлады поруч з Аўгустам[180].

Абагоўлены Аўгуст лунае над Тыбэрыюсам і іншымі прадстаўнікамі роду Юліюсаў-Кляўдыюсаў на камэі з Францыі.

Намеры Аўгуста зрабіць сваімі спадкаемцамі ўнукаў Гая і Люцыюса сталі відавочнымі, калі ён афіцыйна ўсынавіў іх як сваіх уласных дзяцей[181]. Ён займаў пасаду консула ў 5 і 2 гадах да н. э., каб асабіста садзейнічаць іхняй палітычнай кар’еры[182], і яны былі прызначаныя кандыдатамі на консульства ў 1 і 4 гадах н. э.[183] Аўгуст таксама выяўляў прыхільнасьць да сваіх пасынкаў, дзяцей Лівіі ад першага шлюбу, то бок Нэрона Кляўдыюса Друза Германіка і Тыбэрыюса Кляўдыюса. Ён даваў ім вайсковыя і дзяржаўныя пасады, але, здаецца, больш аддаваў перавагу Друзу. Па сьмерці Агрыпы ў 12 годзе да н. э. Аўгуст загадаў Тыбэрыюсу кінуць сваю жонку Віпсанію Агрыпіну і ўзяць шлюб з удавой Агрыпы, Юліяй, адразу пасьля заканчэньня жалобы[184]. Шлюб Друза з пляменьніцай Аўгуста Антоніяй лічыўся непарушным, у той час як Віпсанія была дачкой нябожчыка Агрыпы ад першага шлюбу[184].

Тыбэрыюс атрымаў трыбунскую ўладу разам з Аўгустам у 6 годзе да н. э., але неўзабаве пасьля гэтага сышоў у адстаўку, заявіўшы, што ня хоча далей браў удзел у палітыцы, і самавольна пераехаў на Родас[150][185]. Дакладная прычына ягоная ад’езду невядомая, але гэта магло быць спалучэньнем некалькіх фактараў, у тым ліку няўдалага шлюбу зь Юліяй[150][185], а таксама пачуцьця зайздрасьці і выключанасьці празь відавочную прыхільнасьць Аўгуста да маладзейшых Гая і Люцыюса[186][187].

Па сьмерці Люцыюса і Гая ў 2 і 4 гадах н. э. адпаведна, а таксама ранейшай сьмерці ягонага брата Друза, Тыбэрыюс быў адкліканы ў Рым у чэрвені 4 года н. э., дзе Аўгуст яго ўсынавіў пры ўмове, што ён, у сваю чаргу, ўсыновіць свайго пляменьніка Германіка[188]. Гэта працягвала традыцыю знаходжаньня ля ўлады як мінімум двух пакаленьняў спадчыньнікаў[184]. У тым жа годзе Тыбэрыюс таксама атрымаў трыбунскую і праконсульскую ўладу, то бок да яго мусілі былі з павагай прыходзіць амбасадары замежных каралёў, а да 13 году н. э. ён быў узнагароджаны сваім другім трыюмфам і атрымаў роўны з Аўгустам статус імпэрыюма[189].

Адзіным іншым магчымым прэтэндэнтам на спадчыну быў Агрыпа Постум, якога Аўгуст выслаў у 7 годзе н. э., прычым ягонае выгнаньне было замацаванае сэнатарскім дэкрэтам, а сам Аўгуст афіцыйна выракся яго. Ён, бясспрэчна, страціў ласку Аўгуста як спадчыньнік. Гісторык Эрык С. Груэн адзначае розныя крыніцы, якія апісвалі Агрыпу Постума як «вульгарнага маладога чалавека, жорсткага і грубага, з разбэшчаным характарам»[190].

Маўзалей Аўгуста.

19 жніўня 14 году н. э.[191] Аўгуст памёр падчас візіту ў Нолу, дзе калісьці памёр ягоны бацька. Як пісаў Тацыт і Касіюс Дыён, меліся чуткі, што Лівія забіла Аўгуста, дадаўшы атруту ў сьвежыя інжыры. Гэты эпізод часта сустракаецца ў сучасных гістарычных творах пра жыцьцё Аўгуста, аднак некаторыя гісторыкі лічаць гэта верагоднай паклёпніцкай выдумкай з боку прыхільнікаў Постума як спадчыньніка або іншых палітычных ворагаў Тыбэрыюса. Лівія даўно была мішэньню падобных абвінавачваньняў у атручваньні дзеля інтарэсаў свайго сына, большасьць зь якіх, ці нават усе, наўрад ці былі праўдзівымі[192]. Альтэрнатыўная вэрсія распавядае, што Лівія сапраўды магла падаць атручаны інжыр, бо яна вырошчвала ягоны ўлюбёны гатунак. Але гэта магло быць не забойствам, а дапамогай у самагубстве. У апошнія месяцы перад сьмерцю здароўе Аўгуста значна пагоршылася, і ён зрабіў усе неабходныя захады дзеля плыўнай перадачы ўлады, урэшце канчаткова спыніўшы свой выбар на Тыбэрыюсу як спадчыньніку[193]. Існуе верагоднасьць, што Аўгуста ўжо не чакалі жывым з Нолы, аднак ягоны стан там, здаецца, палепшыўся, таму ёсьць здагадка, што ён і Лівія маглі дамовіцца пра ягоны сыход у загадзя вызначаны момант, каб не паставіць пад пагрозу працэс пераходу ўлады да Тыбэрыюса[192].

Вялізная жалобная працэсія суправаджала цела Аўгуста з Нолы ў Рым, і ў дзень ягонага пахаваньня былі зачыненыя ўсе дзяржаўныя і прыватныя ўстановы[193]. Тыбэрыюс і ягоны сын Друз выступілі з пахавальнай прамовай, стоячы на дзьвюх рострах. Цела Аўгуста зьмясьцілі ў труну і спалілі на вогнішчы побач зь ягоным маўзалеем. Было абвешчана, што Аўгуст далучыўся да багоў рымскага пантэону[194].

Крыніцы

  1. ^ а б Luke T. Cultivating the memory of Octavius Thurinus — 2015. — Т. 3, вып. 2. — doi:10.1515/JAH-2015-0012
  2. ^ а б в г д е ё ж з і Любкер Ф. Octavianus (рас.) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга, Ф. Гельбке, П. В. Никитин, В. А. Канский, пер. А. Д. Вейсман, Ф. Гельбке, Л. А. Георгиевский, А. И. Давиденков, В. А. Канский, П. В. Никитин, И. А. Смирнов, Э. А. Верт, О. Ю. Клеменчич, Н. В. РубинскийСПб: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 936—940.
  3. ^ а б в Suetonius 5 // Divus Augustus (лац.)
  4. ^ а б в Auguste // Encyclopædia Universalis (фр.)Encyclopædia Britannica, 1968.
  5. ^ а б в http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/augustus.shtml
  6. ^ Julia the Elder (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 370.
  7. ^ а б Любкер Ф. Octavii (рас.) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга, Ф. Гельбке, П. В. Никитин, В. А. Канский, пер. А. Д. Вейсман, Ф. Гельбке, Л. А. Георгиевский, А. И. Давиденков, В. А. Канский, П. В. Никитин, И. А. Смирнов, Э. А. Верт, О. Ю. Клеменчич, Н. В. РубинскийСПб: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 940—941.
  8. ^ а б в г C. Iulius (132) C. f. C. n. Fab. Caesar Octavianus = C. Octavius C. f. Sca. Thurinus (or Caepias) // Digital Prosopography of the Roman Republic (анг.)
  9. ^ а б в Digital Prosopography of the Roman Republic (анг.)
  10. ^ Scheid J. Scribonia Caesaris et les Cornelii Lentuli (фр.) // Bulletin de correspondance helléniqueAthènes: École française d'Athènes, 1976. — Vol. 100, вып. 1. — P. 485—491. — ISSN 0007-4217; 2241-0104doi:10.3406/BCH.1976.2060
  11. ^ Любкер Ф. Livii (рас.) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга, Ф. Гельбке, П. В. Никитин, В. А. Канский, пер. А. Д. Вейсман, Ф. Гельбке, Л. А. Георгиевский, А. И. Давиденков, В. А. Канский, П. В. Никитин, И. А. Смирнов, Э. А. Верт, О. Ю. Клеменчич, Н. В. РубинскийСПб: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 775—777.
  12. ^ Suetonius 1914. С. 5—6.
  13. ^ Suetonius 1914. С. 7.
  14. ^ Chisholm & Ferguson 1981. С. 23.
  15. ^ Suetonius 1914. С. 4—8.
  16. ^ а б Suetonius 1914. С. 8.
  17. ^ Pelham, Henry Francis (1911). «Augustus». In Chisholm, Hugh (ed.). Encyclopædia Britannica. Vol. 2 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 912.
  18. ^ Rowell 1962. С. 16.
  19. ^ а б в Eck & Takács 2003. С. 9.
  20. ^ Rowell 1962. С. 15.
  21. ^ Suetonius 1914. С. 68.
  22. ^ Suetonius 1914. С. 71.
  23. ^ Mihai, Andrei (24.08.2018). «In ancient Rome, political discourse was sometimes like an internet fight». ZME Science-US.
  24. ^ Rowell 1962. С. 14.
  25. ^ Levick, Barbara (2009). «Caesar’s Political and Military Legacy to the Roman Emperors». In Griffin, Miriam (ed.). A Companion to Julius Caesar. Oxford: Blackwell. — С. 209.
  26. ^ Cicero. «Letters to Atticus». Perseus Digital Library. — С. 16:14.
  27. ^ Mackay 2004. С. 160.
  28. ^ а б в г Eck & Takács 2003. С. 10.
  29. ^ Southern 1998. С. 20—21.
  30. ^ Southern 1998. С. 21.
  31. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 9—10.
  32. ^ а б Rowell 1962. С. 19.
  33. ^ Rowell 1962. С. 18.
  34. ^ Eder 2005. С. 18.
  35. ^ Chisholm & Ferguson 1981. С. 24.
  36. ^ Chisholm & Ferguson 1981. С. 27.
  37. ^ Rowell 1962. С. 20.
  38. ^ Eck & Takács 2003. С. 11.
  39. ^ Rawson 1994. С. 472.
  40. ^ Rawson 1994. С. 474—476.
  41. ^ Chisholm & Ferguson 1981. С. 26.
  42. ^ Rowell 1962. С. 30.
  43. ^ Eck & Takács 2003. С. 11—12.
  44. ^ Rowell 1962. С. 21.
  45. ^ Syme 1939. С. 123—126.
  46. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 12.
  47. ^ а б в Rowell 1962. С. 23.
  48. ^ а б Rowell 1962. С. 24.
  49. ^ Chisholm & Ferguson 1981. С. 29.
  50. ^ а б в Eck & Takács 2003. С. 13.
  51. ^ Syme 1939. С. 167.
  52. ^ а б Fishwick, Duncan (2004). «The Imperial Cult in the Latin West III, Part 3». Brill. — С. 250. — ISBN 9789047412762.
  53. ^ Gruen 2005. С. 160.
  54. ^ Syme 1939. С. 173—174.
  55. ^ Scullard 1982. С. 157.
  56. ^ Rowell 1962. С. 26—27.
  57. ^ а б в Rowell 1962. С. 27.
  58. ^ Chisholm & Ferguson 1981. С. 32—33.
  59. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 15.
  60. ^ Rowell 1962. С. 28.
  61. ^ Syme 1939. С. 176—186.
  62. ^ а б в Eck & Takács 2003. С. 16.
  63. ^ а б Scullard 1982. С. 163.
  64. ^ а б Scullard 1982. С. 164.
  65. ^ а б в г д Scott, Kenneth (1933). «The Political Propaganda of 44–30 B.C.». Memoirs of the American Academy in Rome. 11: 7—49.
  66. ^ Syme 1939. С. 202.
  67. ^ Eck & Takács 2003. С. 17.
  68. ^ Eck & Takács 2003. С. 17—18.
  69. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 18.
  70. ^ Eck & Takács 2003. С. 18—19.
  71. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 19.
  72. ^ а б Rowell 1962. С. 32.
  73. ^ а б в Eck & Takács 2003. С. 20.
  74. ^ Scullard 1982. С. 162.
  75. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 21.
  76. ^ а б в Eder 2005. С. 19.
  77. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 22.
  78. ^ Eck & Takács 2003. С. 23.
  79. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 24.
  80. ^ Eck & Takács 2003. С. 25.
  81. ^ Eck & Takács 2003. С. 25—26.
  82. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 26.
  83. ^ Eck & Takács 2003. С. 26—27.
  84. ^ Eck & Takács 2003. С. 27—28.
  85. ^ Eck & Takács 2003. С. 29.
  86. ^ Eck & Takács 2003. С. 29—30.
  87. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 30.
  88. ^ Eder 2005. С. 20.
  89. ^ Eck & Takács 2003. С. 31.
  90. ^ Eck & Takács 2003. С. 32—24.
  91. ^ Eck & Takács 2003. С. 34.
  92. ^ Eck & Takács 2003. С. 34—35.
  93. ^ Eder 2005. С. 21—22.
  94. ^ Eck & Takács 2003. С. 35.
  95. ^ Eder 2005. С. 22.
  96. ^ Eck & Takács 2003. С. 37.
  97. ^ Eck & Takács 2003. С. 38.
  98. ^ Eck & Takács 2003. С. 38—39.
  99. ^ Eck & Takács 2003. С. 39.
  100. ^ Green, Peter (1990). «Alexander to Actium: The Historical Evolution of the Hellenistic Age. Hellenistic Culture and Society». Berkeley: University of California Press. — С. 697. — ISBN 978-0-520-05611-4.
  101. ^ Scullard 1982. С. 171.
  102. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 49.
  103. ^ Gruen 2005. С. 34—35.
  104. ^ а б в Eder 2005. С. 24—25.
  105. ^ а б Gruen 2005. С. 38—39.
  106. ^ Eck & Takács 2003. С. 45.
  107. ^ Eck & Takács 2003. С. 44—45.
  108. ^ Eck & Takács 2003. С. 45—50.
  109. ^ Eck & Takács 2003. С. 80.
  110. ^ а б Scullard 1982. С. 211.
  111. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 46.
  112. ^ Scullard 1982. С. 210.
  113. ^ а б Gruen 2005. С. 34.
  114. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 47.
  115. ^ а б в г д Eder 2005. С. 24.
  116. ^ а б в Eck & Takács 2003. С. 50.
  117. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 149.
  118. ^ Roberts, John (2007). «Princeps senatus». Oxford Dictionary of the Classical World. Oxford Reference. — С. 858. — doi:10.1093/acref/9780192801463.001.0001. ISBN 978-0-19-280146-3.
  119. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 3.
  120. ^ Hammond, Mason (1957). «Imperial Elements in the Formula of the Roman Emperors during the First Two and a Half Centuries of the Empire». Memoirs of the American Academy in Rome. 25: 29—31.
  121. ^ Eder 2005. С. 13.
  122. ^ Wells 2004. С. 51.
  123. ^ Holland 2005. С. 294.
  124. ^ Davies, Mark (2010). «Aspects of Roman History 82 BC–AD 14». — С. 259. — doi:10.4324/9780203856659. ISBN 978-0-203-85665-9.
  125. ^ Ando, Clifford (2000). «Imperial ideology and provincial loyalty in the Roman Empire». University of California Press. — С. 140.
  126. ^ а б Raaflaub, G. W.; Samons, L. J. II (1993). «Opposition to Augustus». In Raaflaub, Kurt A.; Toher, Mark (eds.). Between Republic and Empire: Interpretations of Augustus and His Principate. Berkeley; Los Angeles: University of California Press. — С. 426. — ISBN 978-0-520-08447-6.
  127. ^ а б в г Wells 2004. С. 53.
  128. ^ а б в г д Southern 1998. С. 108.
  129. ^ Holland 2005. С. 295.
  130. ^ Eder 2005. С. 25.
  131. ^ а б в Eck & Takács 2003. С. 56.
  132. ^ а б Stern, Gaius (2006). «Women, children, and senators on the Ara Pacis Augustae: A study of Augustus’s vision of a new world order in 13 BC». — С. 23
  133. ^ Holland 2005. С. 294—295.
  134. ^ а б в г Eder 2005. С. 26.
  135. ^ а б Gruen 2005. С. 36.
  136. ^ а б в Eck & Takács 2003. С. 57.
  137. ^ Gruen 2005. С. 37.
  138. ^ Eck & Takács 2003. С. 56—57.
  139. ^ а б Southern 1998. С. 109.
  140. ^ а б Holland 2005. С. 299.
  141. ^ а б Holland 2005. С. 300.
  142. ^ а б Syme 1939. С. 333.
  143. ^ Eck & Takács 2003. С. 57—58.
  144. ^ Eck & Takács 2003. С. 59.
  145. ^ а б Eder 2005. С. 30.
  146. ^ Bunson 1994. С. 80.
  147. ^ Bunson 1994. С. 427.
  148. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 60.
  149. ^ Eck & Takács 2003. С. 61.
  150. ^ а б в Eck & Takács 2003. С. 117.
  151. ^ Eck & Takács 2003. С. 78.
  152. ^ Swan, Peter Michael (2004). «The Augustan Succession». Oxford University Press. — С. 241. — ISBN 978-0-19-516774-0.
  153. ^ Syme 1939. С. 483.
  154. ^ а б в Holland 2005. С. 301.
  155. ^ а б Gruen 2005. С. 43.
  156. ^ Mackay 2004. С. 186.
  157. ^ Eck & Takács 2003. С. 129.
  158. ^ Suetonius 1914. С. 81.
  159. ^ Eck & Takács 2003. С. 93.
  160. ^ Eck & Takács 2003. С. 95.
  161. ^ В. Н. Парфенов «Император Цезарь Август. Армия. Война. Политика».
  162. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 94.
  163. ^ Eck & Takács 2003. С. 97.
  164. ^ Eck & Takács 2003. С. 98.
  165. ^ Eck & Takács 2003. С. 98—99.
  166. ^ Eck & Takács 2003. С. 99.
  167. ^ а б в Bunson 1994. С. 416.
  168. ^ а б в г Eck & Takács 2003. С. 96.
  169. ^ а б Brosius, Maria (2006). «The Persians: An Introduction». London & New York: Routledge. — С. 96—97. — ISBN 978-0-415-32089-4
  170. ^ Eck & Takács 2003. С. 95—96.
  171. ^ Bivar, A. D. H. (1983). «The Political History of Iran Under the Arsacids», in Yarshater, Ehsan (ed.), The Cambridge History of Iran, vol. 3. London, New York, New Rochelle, Melbourne, and Sydney: Cambridge University Press. — С. 66–67. — ISBN 978-0-521-20092-9
  172. ^ Rowell 1962. С. 13.
  173. ^ Eck & Takács 2003. С. 101—102.
  174. ^ Bunson 1994. С. 417.
  175. ^ Bunson 1994. С. 31.
  176. ^ Gruen 2005. С. 50.
  177. ^ Eck & Takács 2003. С. 114—115.
  178. ^ Eck & Takács 2003. С. 115.
  179. ^ а б Gruen 2005. С. 44.
  180. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 58.
  181. ^ Syme 1939. С. 416—417.
  182. ^ Scullard 1982. С. 217.
  183. ^ Syme 1939. С. 417.
  184. ^ а б в Eck & Takács 2003. С. 116.
  185. ^ а б Gruen 2005. С. 46.
  186. ^ Eck & Takács 2003. С. 117—118.
  187. ^ Gruen 2005. С. 46—47.
  188. ^ Eck & Takács 2003. С. 119.
  189. ^ Eck & Takács 2003. С. 119—120.
  190. ^ Gruen 2005. С. 49.
  191. ^ Suetonius 1914. С. 100.1.
  192. ^ а б Everitt, Anthony (2006). «Augustus: The Life of Rome’s First Emperor». Random House. — С. 312—320. — ISBN 978-1-4000-6128-0.
  193. ^ а б Eck & Takács 2003. С. 123.
  194. ^ Eck & Takács 2003. С. 124.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі