Амэрыканскае Самоа

Амэрыканскае Самоа
Amerika Sāmoa
American Samoa
Сьцяг Амэрыканскага Самоа Герб Амэрыканскага Самоа
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Samoa, Muamua Le Atua»
Дзяржаўны гімн: «The Star-Spangled Banner, Amerika Samoa»
Месцазнаходжаньне Амэрыканскага Самоа
Афіцыйная мова ангельская, самоа
Сталіца Пага-Пага, Фагатога
Найбуйнейшы горад Пага-Пага
Форма кіраваньня
прэзыдэнт ЗША
губэрнатар
залежная тэрыторыя
Барак Абама
Тагіёла Тулафона
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
212-е месца ў сьвеце
199 км²
0
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
196 месца ў сьвеце
65 628
326/км²
Валюта Даляр ЗША (USD)
Дамэн верхняга ўзроўню .as
Тэлефонны код +1-684
Мапа Амэрыканскага Самоа
Мапа Амэрыканскага Самоа

Амэрыка́нскае Само́а (па-ангельску: American Samoa, на самоа: Amerika Sāmoa) — залежная тэрыторыя ЗША, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы архіпэлягу Самоа і на атоле Сўэінз у Ціхім акіяне. Астатнія астравы архіпэлягу належаць незалежнай краіне Самоа.

Гісторыя

Выспы былі заселеныя 3000 гадоў таму. Эўрапейцы высадзіліся тут у 1606 годзе, калі астравы былі адкрытыя гішпанскім вандроўцам дэ Куірасам, але аб іх забылі, а новае адкрыцьцё выспаў для эўрапейцаў адбылася ў 1722 годзе. У 1768 годзе экспэдыцыя Буганвіля правяла дасьледаваньне выспаў. У 1889 годзе архіпэляг Самоа быў падзелены на заходнюю частку (сучаснае незалежнае Самоа), якая дасталася Нямеччыне і ўсходнюю (сучаснае Амэрыканскае Самоа), якая дасталася ЗША. Вялікабрытанія, у замен на адмову ад выспаў Самоа, атрымалі астравы Тонга, Ніуе і Саламонавы астравы.

Да 1951 году Ўсходняе Самоа кіравалася ВМС ЗША. У 1948 годзе былі ўведзеныя элемэнты самакіраваньня. Пасьля закрыцьця вайскова-марской базы тэрыторыя была перададзеная пад кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных справаў ЗША. У 1960 годзе была прынятая першая канстытуцыя тэрыторыі, а ў 1977 годзе прайшлі першыя губэрнатарскія выбары.

Палітыка

Амэрыканскае Самоа зьяўляецца тэрыторыяй залежнай ад ЗША. Згодна з канстытуцыяй 1966 году заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту (у верхняй палаце 18 сэнатараў, у ніжняй 20 дэпутатаў), а выканаўчая, ураду якім кіруе губэрнатар. Губэрнатар выбіраецца на ўсеагульных выбарах. З боку ЗША выспамі кіруе Міністэрства ўнутраных справаў (Office of Insular Affairs).

З 1980 году ад Амэрыканскага Самоа выбіраецца дэпутат у Палату Прадстаўнікоў ЗША, які ня мае права голасу ў пленарных галасаваньнях, але мае іншыя дэпутацкія прывілеі (напрыклад удзельнічае ў камісіях).

Жыхары Амэрыканскага Самоа ўдзельнічаюць у выбарах прэзыдэнта ЗША.

Геаграфія

Амэрыканскае Самоа, за выключэньнем астравы Сўэінз, знаходзіцца на выспах архіпэлягу Самоа (да Амэрыканскага Самоа адносяцца астравы, якія знаходзяцца на ўсход ад 171°W. Самай вялікай выспай зьяўляецца выспа Тутуіла.

Практычна ўсе астравы маюць вульканічнае паходжаньне, маюць горны рэльеф, з лававымі палямі, на якіх растуць трапічныя лясы. Выспы абкружаныя каралавымі рыфамі. Выспы Роўз і Сўэінз — каралавыя атолы.

З карысных выкапняў маюцца запасы пемзы. Клімат выспаў трапічны, марскі, зьмякчаецца паўднёва-ўсходнімі пасатамі. Сярэднегадавая тэмпэратура +26 °C, тэмпэратура ліпеня +24 °C, сьнежня +32 °C. Ападкаў выпадае 3000—4000 мм штогод. Сэзон дажджоў цягнецца зь лістапада да сакавіка, у гэты час здараюцца ўраганы. Сухі сэзон цягнецца з красавіка да кастрычніка. На выспах існуе нястача прэснай вады.

Адміністрацыйны падзел

Амэрыканскае Самоа дзеліцца на 3 акругі і 2 атолы:

  • акруга Істэрн
  • акруга Вэстэрн
  • Мануа
  • Роўз айлэнд
  • Сўэйн айлэнд

Акругі і атолы дзеляцца на 74 раёны (атол Роўз — незаселены).

Эканоміка

Асновай прамысловасьці выспаў зьяўляецца рыбапераапрацоўка. У сфэры паслугаў і турызьме значная доля належыць дзяржаве. У невялікіх памерах вядзецца здабыча пемзы. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: ананасы, бананы, копра, садавіна, папая, хлебнае дрэва. Існуе міжнародны аэрапорт Тафуна.

Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца Аўстралія, Новая Зэляндыя, Фіджы, Самоа, Рэспубліка Карэя, Японія, Кітай.

Дэмаграфія

Па этнічным складзе тэрыторыя складаецца: самаанцы — 89%, танганцы — 4%, эўрапейцы і амэрыканцы — 2%, астатнія — 5%. Прыкладна 80% вернікаў — пратэстанты, 20% — каталікі.

Вонкавыя спасылкі

Амэрыканскае Самоасховішча мультымэдыйных матэрыялаў