Горад быў заснаваны нямецкімі каляністамі. Упершыню ўзгадваецца ў 1241 годзе: тады ў горадзе ўжо існаваў кляштар цыстарцыенцаў, а насельніцтва складалася, пераважна, зь немцаў. На той час Бардзеёў быў ужо даволі разьвітым паселішчам. У 1376 годзе ён становіцца каралеўскім горадам, а ў 1405 — вольным каралеўскім горадам. Найбольшага росквіту горад дасягае ў XV стагодзьдзі, апасьля чаго прыходзіць у заняпад.