Гомбасецкая пячора

Каардынаты: 48°33′47″ пн. ш. 20°28′03″ у. д. / 48.56306° пн. ш. 20.4675° у. д. / 48.56306; 20.4675

Гомбасецкая пячора
анг. Caves of Aggtelek Karst and Slovak Karst*[~ 1]
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО
Краіна Славаччына
Тып прыродны
Крытэры viii
ID 725-858
Рэгіён[~ 2] Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1995 (19)

Гомбасецкая пячора (па-славацку: Gombasecká jaskyňa) — сталяктытавая пячора ў Славаччыне.

Пячора разьмешчаная ва ўсходняй частцы краіны. Гамбасецкая пячора была выяўленая 21 лістапада 1951 году спэлеолягамі-аматарамі. Адкрыта для наведваньня турыстаў з 1955 году. У цяперашні час маршрут для наведвальнікаў складае 530 м у даўжыню і займае каля 30 хвілінаў. Агульная даўжыня пячоры — 1525 м.

З 1995 году Гомбасецкая пячора ўвайшла ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО у якасьці часткі пячораў Агцелецкага і Славацкага карстаў.