Охцінская араганітавая пячора
Охцінская араганітавая пячора | |
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
![]() Рэдкія белыя араганітавыя формы ў Охцінскай пячоры | |
Краіна | Славаччына |
---|---|
Тып | прыродны |
Крытэры | viii |
ID | 725-858 |
Рэгіён[~ 2] | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
Гісторыя ўключэньня | |
Уключэньне | 1995 (19) |
Охцінская араганітавая пячора (па-славацку: Ochtinská aragonitová jaskyňa) — унікальная араганітная пячора ў паўднёвай Славаччыне каля гораду Рожнава. Агульная даўжыня пячоры складае 300 м, тэмпэратура паветра вагаецца ад +7,2° да +7,8 °C. Пакуль па ўсім сьвеце былі выяўленыя толькі тры такія араганітныя пячоры.
Охцінская араганітавая пячора была выпадкова выяўленая Янам Быстрыцкім у 1954 годзе і адкрытая для публічных наведваньняў у 1972. У шэрагу зь іншымі пячорамі Славацкага Карста была ўключана ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО у якасьці часткі пячораў Агцелецкага і Славацкага карстаў.
Вонкавыя спасылкі
Охцінская араганітавая пячора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |