Заходняя Афрыка

Заходняя Афрыка

Захо́дняя А́фрыка — умоўная назва часткі афрыканскага кантынэнту, якая знаходзіцца на поўначы ад Ґвінэйскай затокі, і на поўдзень ад Сахары. Уключае абшары заходняга Сахелю, заходняга Судану, часткова тэрыторыі Афрыкі занятыя трапічнымі лясамі.

Геаграфія

Па клясыфікацыі ААН да Заходняй Афрыкі адносяцца наступныя краіны:

Часам да Заходняй Афрыкі адносяць і Заходнюю Сахару, Чад і Камэрун.

Тэрыторыя Заходняй Афрыкі пераважна занятая раўнінамі (каля 300 м над узроўнем мора), тэрыторыі, якія ўздымаюцца вышэй, месьцяцца толькі лякальна (самыя высокія ў Сьера-Леонэ і Камэруне). Клімат у асноўным паўсухі, расьліннасьць саванная, сухая пара цягнецца зь лістапада да сакавіка. Трапічныя лясы сустракаюцца толькі на ўзьбярэжжы Ґвінэйскай затокі, і на тэрыторыі Ніґерыі і Камэруну. На паўночнай тэрыторыі Заходняй Афрыкі, у зоне Сахелю, прылягаючай да Сахары, расьліннасьць паўпустэльная, у асноўным уздоўж рэк.

Праз Заходнюю Афрыку працякаюць некалькі вялікіх рэк:

Насельніцтва

На мяжы з Сахарай жывуць бэрбэры і маўры з больш сьветлай скурай, на поўдзень — нігера-кардафанскія народнасьці. Значная колькасьць насельніцтва Заходняй Афрыкі вызнае мясцовыя веравызнаньні, таксама існуюць і мусульмане, на ўзьбярэжжы хрысьціяне, якія зьявіліся ў выніку місіянэрскай дзейнасьці.