Бэнін

Бэнін
République du Bénin
Сьцяг Бэніну Герб Бэніну
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Fraternité, Justice, Travail» («Сяброўства, справядлівасьць, праца»)
Дзяржаўны гімн: «L'Aube Nouvelle»
Месцазнаходжаньне Бэніну
Афіцыйная мова француская
Сталіца Порта-Нова
Найбуйнейшы горад Катану
Форма кіраваньня рэспубліка
Яі Боні
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
102-е месца ў сьвеце
112 622 км²
0,02
Насельніцтва
 • агульнае (2015)
 • шчыльнасьць
88-е месца ў сьвеце
10 448 647[1]
92,8/км²
СУП
 • агульны (2015)
 • на душу насельніцтва
142 месца ў сьвеце
$21,16 млрд
$2000
Валюта Франк КФА (XOF)
Часавы пас WAT (UTC+1)
Незалежнасьць
— ад Францыі

1 жніўня 1960
Аўтамабільны знак DY
Дамэн верхняга ўзроўню .bj
Тэлефонны код +229
Мапа Бэніну
Мапа Бэніну

Бэні́н (па-француску: République du Bénin, да 1975 году называлася Дагамэі) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Гвінэйскай затокі. Мяжуе з Буркіна-Фасо, Нігерам, Нігерыяй і Тога.

Гісторыя

  • ХІІХІІІ стагодзьдзі — утварэньне народу фоны ў выніку зьмяшэньня аджа і мясцовых жыхароў.
  • XVII стагодзьдзе — стварэньне дзяржавы фонаў — Дагамэі. Зьяўляюцца першыя эўрапейцы, пачынаецца актыўны гандаль рабамі.
  • 18001850 — пастаянныя ўварваньні войскаў Дагамэі на землі ярубаў (на ўсходзе), для здабычы рабоў.
  • 18921894 — француска-дагамэйская вайна, Дагамея становіцца францускай калёніяй.
  • 1899 — Дагамэя становіцца правінцыяй Францускай Заходняй Афрыкі.
  • 1958 — самакіраваньне ў складзе Францускай Супольнасьці.
  • 1960 — атрыманьне незалежнасьці.
  • 1972 — палкоўнік Мэт’ю Керэку ўзначальвае вайсковы пераварот і пачынае ажыцьцяўляць палітыку «навуковага сацыялізму».
  • 1975 — зьмена назвы краіны на Бэнін.
  • 1989 — адыход ад ідэяў марскізму-ленінізму і плянавай эканомікі.
  • 1990 — аднаўленьне шматпартыйнай палітычнай сыстэмы, прыняцьце новай канстытуцыі.
  • 1991 — першыя свабодныя выбары; новы ўрад праводзіць палітыку свабоднай эканомікі.
  • 1996 — Мэцьцю Керэку зь мінімальнай перавагай выйграе новыя выбары.
  • 2006 — Мэцьцю Керэку ідзе ў адстаўку, прэзыдэнцкія выбары выйграе Яі Боні.

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Краіна падзеленая на 12 дэпартамэнтаў. Да 1999 году іх было 6.

Дэпартамэнты Бэніну
Дэпартамэнт Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (2002), чал.
1 Алібары Кандзі 25 683 522 619
2 Атакара Натытынгу 20 459 543 829
3 Атлянтык Уіда 3233 805 986
4 Баргу Параку 25 310 720 287
5 Калін Савалу 13 561 535 671
7 Куфо Апляуе 2404 522 904
6 Данга Джугу 10 691 351 913
8 Літараль Катану 79 658 572
9 Мано Лякаса 1396 358 467
10 Уэмэ Порта-Нова 2835 728 718
11 Плято Пабэ 1865 406 715
12 Зу Абамэй 5106 596 788

Геаграфія

Геаграфічна краіна падзеленая на пяць абласьцей: узьбярэжная вобласьць, зона плято (Ла тэрэ дэ барэ), узвышанае плято зь лясістай саванай на поўначы, узвышаная зона на паўночным захадзе (Атакора) і ўрадлівыя Нігерскія раўніны на паўночным усходзе.

Паўночная частка краіны пакрытая саванай з акацыямі і баабабамі. Цэнтральная частка краіны занятая сухімі лясамі, якія часова скідваюць лісьце. Сустракаюцца ўчасткі вільготных вечназялёных лясоў.

У паўночнай частцы краіны клімат субэкватарыяльны, у паўднёвай — экватарыяльны, з двума сэзонамі дажджоў (з сакавіка да чэрвеня і з канца верасьня да пачатку лістапада). У гэтыя пэрыяды выпадае 800—1300 мм ападкаў вільготнасьць паветра вельмі высокая. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра вагаецца ад +24 °C да +32 °C.

Эканоміка

Бэнін — гэта краіна ў якой пераважаюць дробныя гаспадаркі і прадпрыемствы. Экспарт краіны складаецца з экспарту пальмавага алею і какавы, якія вырабляюцца ў асноўным у вільготнай, паўднёвай частцы краіны. Горад Катану зьяўляецца асноўным портам, і прамысловым цэнтрам Бэніну.

Дэмаграфія

Насельніцтва Бэніну складаецца з 60 народнасьцей. Самыя вялікія зь якіх гэта эве (65%), дагамэі, барыба (bariba), сомба, яруба (yoruba). Прыкладна 43% насельніцтва — хрысьціяне, 24% мусульмане, астатнія прытрымліваюцца мясцовых вераў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі