Іджырак (спадарожнік)

Іджырак
спадарожнік Сатурна
Першаадкрывальнік Брэт Глэдман і John J. Kavelaars[d]
Дата адкрыцця 23 верасня 2000
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 11 442 000 км
Эксцэнтрысітэт 0,3163
Перыяд абарачэння 451,4 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 1,2 exagram[1]
Атмасфера няма

Іджырак — нерэгулярны спадарожнік Сатурна, вядомы таксама як Сатурн XXII.

Адкрыццё

Быў выяўлены на фотаздымках у перыяд з 23 верасня па 4 лістапада 2000 г. групай астраномаў, сярод якіх былі Брэт Глэдман, Джон Кавелаарс, Жан Марк Пеці, Ганс Шоль, Мэцью Холман, Браян Марсдэн, Нікалсан і Ёзаф Бёрнс, апублікавана 18 лістапада 2000. Першапачаткова прысвоена часовае абазначэнне S/2000 S 6. У 2003 годзе афіцыйна названы ў гонар казачнага волата з кнігі інуіцкага пісьменніка Майкла Кусугака.

Арбіта

Іджырак здзяйсняе поўны абарот вакол Сатурна на адлегласці ў сярэднім 11.442.000 км за 451 дзень і 11 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысытэт 0,3215, пры гэтым нахіл арбіты да экліптыкі складае 46,750 °. Належыць да інуіцкай групы.

Фізічныя характарыстыкі

Дыяметр Іджырака складае 10 км. Яго шчыльнасць у параўнанні з іншымі спадарожнікамі Сатурна адносна высокая, 2,3 г/см³. Складаецца верагодна з лёду з высокім утрыманнем сілікатных парод. Мае вельмі цёмную паверхню з альбеда 0,06. Зорная велічыня складае 22,6 m.

Крыніцы

  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.