Мімас (спадарожнік)

Мімас
спадарожнік Сатурна
Першаадкрывальнік Уільям Гершэль[1]
Дата адкрыцця 17 верасня 1789[1]
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 185 520 км
Эксцэнтрысітэт 0,0196
Перыяд абарачэння 0,942 суткі[2]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 37,496 ± 0,01 zettagram[3]
Шчыльнасць 1,149 ± 0,007 gram per cubic centimetre[4]
Атмасфера няма

Мімас — спадарожнік Сатурна, адкрыты 17 верасня 1789 года Уільямам Гершэлем. Назва была дадзена сынам Гершэля ў 1847 годзе, паводле імя Мiмас, сына Геі з грэчаскай міфалогіі.

Нізкая шчыльнасць Мімаса (1,15 г/см ³) паказвае, што ён складаецца ў асноўным з вадзянога лёду з невялікімі украпінамі камянёў. З-за прыліўных сіл Сатурна, якія дзейнічаюць на яго, Мiмас не зусім сферычны, яго доўгая вось на 10 % даўжэй, чым кароткая (памеры спадарожніка — 418 × 392 × 383 км). Такая няправільнасць формы добра прыкметная на фатаграфіях з зонда Касіні.

Крыніцы