Ярнсакса (спадарожнік)
Ярнсакса | |
---|---|
спадарожнік Сатурна | |
Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт, Джэн Кліна[d] і Brian G. Marsden[d] |
Дата адкрыцця | 5 студзеня 2006 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 18 600 000 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,216 |
Перыяд абарачэння | −964,7 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Атмасфера | няма |
Ярнсакса (англ.: Jarnsaxa) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая імем Ярнсаксы, волаткі з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн L.
Гісторыя адкрыцця
Ярнсакса была адкрыта ў серыі назіранняў, пачынаючы з 5 студзеня 2006 года. Дадатковая серыя назіранняў была праведзена 16 студзеня — 20 лютага 2007 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 30 чэрвеня 2006 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2006 S 6.
Уласная назва была прысвоена 20 верасня 2007 года.