Ірмалогій
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/%D0%A1%D1%83%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%96%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B9._1601_%2802%29.jpg/220px-%D0%A1%D1%83%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%96%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B9._1601_%2802%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/%D0%98%D1%80%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%B9._%D0%A0%D1%83%D0%BA%D0%BE%D0%BF%D0%B8%D1%81%D1%8C%2C_1777_%D0%B3..jpg/250px-%D0%98%D1%80%D0%BC%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%B9._%D0%A0%D1%83%D0%BA%D0%BE%D0%BF%D0%B8%D1%81%D1%8C%2C_1777_%D0%B3..jpg)
Ірмало́гій, Ірмалагіён, Ірмалой, Ермалой (грэч. Ἑρμο-λόγιον ад грэч. Ἑρμός — спляценне, сувязь, па-беларуску ірмос + грэч. λόγιον) — зборнік ірмосаў праваслаўнага богаслужэння.
Апісанне
Поўны Ірмалогій уключае каля 1050 ірмосаў, унутры кожнага размешчаны ў паслядоўнасці 9 песень канона, выкладзеных знаменным спевам.
Бываюць Ірмалогіі практычнай накіраванасці (простыя, без аздаблення) і святочныя (па-мастацку аформленыя, багата упрыгожаныя застаўкамі, ініцыяламі, мініяцюрамі і інш.).
У Расіі існуюць Ірмалоі богаслужэбны, з поўнымі слоўнымі тэкстамі канонаў, і пеўчы, які ўключае толькі ірмосы нядзельных і святочных канонаў, сядмічных службаў і іншыя песнапенні.
Структура падпарадкавана сістэме Васьмігалосся (царк.-слав: Осьмогласіє, грэч. Ὀκτώηχος) — музычна-тэарэтычная сістэма, якая апісвае лады («галосы») у царкоўнай музыцы візантыйскай, старажытнарускай і іншых (у тым ліку, пазнейшых) усходне-хрысціянскіх традыцый).
У сучаснасці спевы даюцца ў пяцілінейным нотным запісе.
Гісторыя
Візантыя
Як аднажанравая пеўчая кніга склаўся ў X ст. ў Візантыі.
Беларусь
Найбольш ранняе ўпамінанне пра беларускі Ірмалогій адносіцца да XV ст. У канцы XVI ст. на Беларусі і Украіне склаўся тып паўднёва-заходняга ірмалогія ў ноталінейным выкладанні. Ён значна багацейшы ў жанравых адносінах, акрамя ірмосаў уключае святочныя песнапенні ўсяго царкоўнага гадавога круга, выкладзеныя знаменным спевам (кіеўскім, балгарскім і мясцовым). Захавалася некалькі дзесяткаў беларускіх аднагалосых Ірмалогіяў XVI—XVIII стст. і больш позніх. Яны вылучаюцца дэмакратызмам, імкненнем да індывідуалізацыі, часам выяўленчасцю мелодыі.
Вядомы Супрасльскі ірмалой (1598—1601), магілёўскія, віцебскія, віленскія, куцеінскія, нова-іерусалімскія, жыровіцкія, слуцкія і інш. ірмалогіі, выкладзеныя нацыянальнымі мясцовымі спевамі, што сведчыць пра існаванне ў тагачаснай Беларусі шматлікіх пеўчых школ.
Украіна
Першыя друкаваныя зборнікі — «Ірмалагіён» (1700, Львоў) і «Ірмалогій нотнага спеву» (1772).
Іншае
15 снежня 2020 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў памятную манету "Беларусь – Украіна. Духоўная спадчына. Ірмалагіён"[1].
Зноскі
Літаратура
- Ірмалогій. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ірмалогій