Аксель Ульрых
Аксель Ульрых | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1943[1] (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, малекулярны біёлаг, анколаг, біяхімік |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][3] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Вольфа па медыцыне (2010) Міжнародная прэмія караля Фейсала ў галіне медыцыны[d] (2003) German Cancer Aid Award[d] (2005) медаль Ота Варбурга[d] (2005) Karl Heinz Beckurts Award[d] (2007) German Cancer Award[d] (1998) Paul Langerhans Medal[d] (1987) Robert Koch Prize[d] (2001) прэмія доктара Поля Янсена за даследаванні ў вобласці біямедыцыны[d] (2009) прэмія Ласкера — Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні[d] (2019) прэмія прынца Махідола[d] (2007) |
Аксель Ульрых (ням.: Axel Ullrich; нар. 19 кастрычніка 1943, Любань) — нямецкі анколаг, адзін з заснавальнікаў біятэхналогій. Член Леапальдзіны (2000) і Венгерскай АН (2013), кіраўнік аддзела малекулярнай біялогіі Інстытута біяхіміі імя Макса Планка. Адзін з распрацоўшчыкаў трастузумабу. Яго працы таксама паслужылі з’яўленню хумуліну і сунітынібу.
Біяграфія
Вывучаў біяхімію ў Цюбінгенскім універсітэце. У 1975 годзе атрымаў доктарскую ступень па малекулярнай генетыцы ў Гайдэльбергскім універсітэце. З’яўляўся постдокам у Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска (1975—1977), пасля чаго ў 1978 годзе паступіў даследчыкам у Genentech там жа ў Сан-Францыска (працаваў да 1988 года). З 1988 года ўзначальвае аддзел малекулярнай біялогіі Інстытута біяхіміі імя Макса Планка. Адначасова з 2004 па 2007 гады даследчы дырэктар праекта Singapore Oncogenome (SOG). Сузаснавальнік трох біятэхналагічных кампаній: SUNGEN Inc. (ЗША, 1991), U3 Pharma AG (Германія), Axxima Pharmaceuticals AG (Германія). Ганаровы прафесар Second Military Medical University (Кітай) і Цюбінгенскага ўніверсітэта. Замежны ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2005), член Акадэміі Амерыканскай асацыяцыі даследаванняў раку (2014) і EMBO.
Апублікаваў больш за 450 артыкулаў у міжнародных часопісах і цытаваўся больш за 50 тыс. разоў, з’яўляючыся адным з найбольш цытуемых навукоўцаў у свеце.
Зноскі
- ↑ Axel Ullrich // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1012705676 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1012705676 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Ullrich_Axel