Нахум Зоненберг
Нахум Зоненберг | |
---|---|
ням.: Nahum Sonenberg | |
Дата нараджэння | 29 снежня 1946[1] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, выкладчык універсітэта, мікрабіёлаг |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2006) прэмія Вольфа па медыцыне (2014) Rosenstiel Award[d] (2011) Robert L. Noble Prize[d] (2002) член Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі[d] (2012) Wilder-Penfield Prize[d] (2018) |
Нахум Зоненберг (англ.: Nahum Sonenberg; нар. 29 снежня 1946, Вецлар, Германія) — ізраільска-канадскі мікрабіёлаг і біяхімік, спецыяліст па кантролі сінтэзу бялкоў. Прафесар Універсітэта Мак-Гіла, член Каралеўскага таварыства Канады (1992) і Лонданскага каралеўскага таварыства (2006), замежны член Нацыянальных Акадэміі навук і Медыцынскай акадэміі ЗША (абедзвюх з 2015). Лаўрэат прэміі Вольфа па медыцыне (2014) і іншых прэстыжных узнагарод.
Біяграфія
У 1976 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па біяхіміі ў Інстытуце Вейцмана. З’яўляўся постдокам у Аарона Шаткіна ў Roche Institute of Molecular Biology. У 1979 годзе пераехаў у Манрэаль, дзе стаў спачатку асістэнт-прафесарам, а пасля прафесарам кафедры біяхіміі Універсітэта Мак-Гіла, цяпер імянны: James McGill Professor у 2002—2016 гадах і з 2017 года Gilman Cheney Professor. У 1985—1986 гадах запрошаны прафесар у лабараторыі Нобелеўскага лаўрэата Дэвіда Балтымара ў Whitehead Institute. Даследчык Медыцынскага інстытута Говарда Х’юза, з 1997 па 2011 гады яго International Research Scholar. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2006), фэла Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі (2012), асацыіраваны член EMBO (2013).