Балтачаўскі раён
Балтачаўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
башк.: Балтаc районы | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1930 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
102 м | ||||
Часавы пояс | UTC+5 і YEKT | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Балта́чаўскі раён (руск.: Балтачевский район; башк.: Балтас районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Старабалтачава.
Геаграфія
Балтачаўскі раён мяжуе з Аскінскім, Караідэльскім, Мішкінскім, Бураеўскім і Татышлінскім раёнамі. Плошча раёна складае 1598 км².
Гісторыя
Балтачаўскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 18981 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (51,1 %), далей ідуць татары (31,2 %), марыйцы (12,6 %), рускія (2,5 %) і ўдмурты (2,3 %).
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балтачаўскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)