Дуванскі раён
Дуванскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
башк.: Дыуан районы | |||||
![]() | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1930 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | YEKT і UTC+5 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Дува́нскі раён (руск.: Дуванский район; башк.: Дыуан районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Месягутава.
Геаграфія
Дуванскі раён мяжуе з Мечатлінскім, Кігінскім, Салавацкім, Нурыманаўскім, Караідэльскім і Аскінскім раёнамі, а таксама з Свярдлоўскай вобласцю. Плошча раёна складае 3246 км².
Гісторыя
Дуванскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 30930 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (63,9 %), далей ідуць башкіры (20,4 %), татары (12,8 %) і эрзя (1,6 %).
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дуванскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)