Краснакамскі раён (Башкартастан)
Краснакамскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
башк.: Краснокама районы | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1930 і 31 сакавіка 1972 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | YEKT і UTC+5 | ||||
Тэлефонны код | 34759 | ||||
Паштовыя індэксы | 4539ХХ | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Краснака́мскі раён (руск.: Краснокамский район; башк.: Краснокама районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Нікола-Бярозаўка.
Геаграфія
Краснакамскі раён мяжуе з Янаульскім, Калтасінскім, Дзюрцюлінскім і Ілішаўскім раёнамі, а таксама з Татарстанам і Удмурціяй. На тэрыторыі раёна размешчаны гарады Нефцякамск і Агідэль, якія ўтвараюць уласныя гарадскія акругі і не ўваходзяць у склад раёна. Плошча раёна складае 1594,92 км².
Гісторыя
Краснакамскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 27467 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (31,3 %), далей ідуць марыйцы (26,5 %), татары (25,8 %) і рускія (14,7 %).
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Краснакамскі раён (Башкартастан)
- Старонка на партале Башкартастана Архівавана 3 лютага 2020. (руск.)