Вегетарыянства
Вегетарыянства (англ.: vegetarian, лац.: vegetarius — «раслінны») — сістэма харчавання, якая выключае мясныя прадукты альбо рыбу.[1] Вегетарыянская дыета уключае ў сябе хлебныя злакі, гародніну, садавіну, арэхі. Аднак некаторыя вегетарыянцы ужываюць малочныя прадукты, яйкі; або і тое, і іншае.[2]
Апісанне
Вегетарыянства прадугледжвае здаровы лад жыцця; адмову ад курэння, алкаголю; зніжае захваральнасць на атэрасклероз і злаякасныя пухліны; дапамагае захаваць і ўмацаваць здароўе, нармалізаваць масу цела, дасягнуць актыўнага даўгалецця.
Матывацыя вегетарыянства — розная, і уключае ў сябе этычныя аспекты (нежаданне забіваць жывёл і агіду да сучасных метадаў вырошчвання жывёл на мяса), самаадрачэнне або рэлігійная забарона, экалагічныя аспекты (уключаючы асцярогі за марнатраўства і экалагічныя наступствы вырошчвання кароў на фермах), а таксама клопат пра здароўе.[2]
Асноўны недахоп вегетарыянства — магчымасць развіцця ў арганізме дэфіцыту бялкоў, ненасычаных тлустых кіслот, некаторых вітамінаў — з адпаведнымі парушэннямі абмену рэчываў. Пераход на вегетарыянства не рэкамендуецца ў гады росту арганізма, пры цяжарнасці, кармленні грудзьмі, у глыбокай старасці.
Гісторыя
Родапачынальнікам вегетарыянства лічаць старажытна-грэчаскага філосафа і матэматыка — Піфагора (VI стагоддзе да нашай эры). Прыхільнікамі гэтай сістэмы харчавання былі Эпікур, Платон, Сакрат, Авідзій, Плутарх, Вальтэр, Жан-Жак Русо, Джордж Байран, Ілля Рэпін, Р. Кент, Бернард Шоу, Леў Талстой і іншыя. Многія індуісцкія секты і большасць будыстаў — прыхільны да вегетарыянства. У многіх краінах свету (з-за беднасці) далёка не ўсе ядуць мяса. Адным з вынікаў Асветы XVIII-га стагоддзя стаў клопат чалавека пра жывёл.[2]
Як вучэнне — вегетарыянства узнікла ў першай палове XIX-га стагоддзя ў Заходняй Еўропе. У XIX-ым стагоддзі — Вялікабрытанія стала асноўным цэнтрам вегетарыянства, і хутка вегетарыянскі рух узнік у Германіі, ЗША і іншых краінах.[2]
Уплыў на здароўе
Меркаванні
Буйнейшая амерыканская арганізацыя прафесійных дыетолагаў (Academy of Nutrition and Dietetics; даўней — American Dietetic Association) выдала ў 1994 годзе (і, пасля, перыядычна актуалізоўвала; апошні раз — у 2009 годзе) «Пазіцыю на тэму вегетарыянскіх дыет» — аснаваную на праглядзе вынікаў даследаванняў, апублікаваных у некалькіх сотнях навуковых артыкулаў, — адкуль можна даведацца, што:
«Правільна спланаваныя вегетарыянскія дыеты (у тым ліку — строга вегетарыянскія, то бок веганскія) — здаровыя; задавальняюць харчовыя патрэбы і могуць быць карыснымі для прадухілення і лячэння некаторых хвароб. Добра спланаваныя вегетарыянскія дыеты — адпавядаюць патрэбам чалавека (на ўсіх этапах жыцця; уключна з перыядамі: цяжарнасці і лактацыі, маленства, дзяцінства, падлеткавага росту) і для спартсменаў»[3][4].
«У 90-97 % выпадкаў — пераход на вегетарыянскую дыету прадухіляе развіццё сардэчна-сасудзістых захворванняў»[5][6].
Доктар Яўген Збігнеў Сівік (гінеколаг і акушэр; стваральнік першай у Польшчы «Клінікі і школы натуральных родаў») — кажа:
«Медыцына сёння удзельнічае ў адным з найбольшых ашуканстваў апошняга стагоддзя: абслугоўвае канцэрны, якія не клапоцяцца пра здароўе дзяцей, але дбаюць пра грошы… Лекары — набралі вады ў рот (бо так бяспечней)… Малако (насуперак распаўсюджанаму меркаванню) не ўзмацняе косці, але іх аслабляе: з-за малочнага бялка, кальцый вымываецца з арганізму. Кароўе малако — найлепшы рэцэпт на інвалідны вазок!» [7]
Доктар біялагічных навук, кандыдат геаграфічных навук, прафесар Маскоўскага Дзяржаўнага Універсітэта — Мікалай Драздоў (вегетарыянец):
«Я зразумеў, што ўжываць мяса — не варта, з-за трох прычын: 1. (Фізічная) Яно дрэнна пераварваецца; 2. (Маральная) Жывёл нельга крыўдзіць; 3. (Духоўная) Раслінная дыета робіць чалавека болей спакойным, добразычлівым, мірным».[8][9]
На яго думку, многія алімпійскія спартсмены дасягнулі сваіх рэкордаў дзякуючы пераходу на вегетарыянства[10].
У будызме
Паводле Дхаммапады — Гаўтама Буда сцвердзіў:
- Тыя з вучняў Гаутамы, што ўдзень і ўначы бесперастанку раскашуюцца непрычыненнем крыўды ніводнай істоце — заўсёды абуджаюцца шчасліва. (300)
- Хто вызваліўся ад гвалту адносна да кожнай жывой істоты (і слабай, і моцнай), хто ані забівае, ані прычыняецца да забойства іншымі — таго называю святым чалавекам. (405)
- У даўнія часы было толькі тры хваробы: жаданне, голад і сурокі; але (з прычыны забойстваў жывёл) іх колькасць павялічыліся да дзевяноста васьмі. (Словы Буды з Сута Ніпата)
Зноскі
- ↑ Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. Т.1: А — Л — Мн.: БелЭн, 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4
- ↑ а б в г Britannica. Настольная энциклопедия в 2-х т. Т. 1. — Москва, 2006.
- ↑ http://www.vrg.org/nutrition/2009_ADA_position_paper.pdf Поўны тэкст публікацыі па англійску
- ↑ http://spakoj.eu/uploads/posts/2013-03/1363357632_ulotka-zosta-wege-2.jpg
- ↑ http://www.dxarma.ru/2010/05/05/jeticheskoe-i-dukhovnoe-vegetarianstvo.html Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ http://www.fairberaten.net/vegetarismus/gesund-leben-ohne-fleisch-vegetarismus-gruende-vorteile/
- ↑ http://spakoj.eu/uploads/posts/2013-03/1363356631_ulotka-krowie-mleko-strona-4-i-1.jpg
- ↑ http://elena-kuzmina.blogspot.com/2012/08/nikolay-drozdov-vegetarian.html Архівавана 12 снежня 2015.
- ↑ http://prosto-life.ru/prosto-lyudi/drozdov-n-n(недаступная спасылка)
- ↑ http://www.megasiroed.ru/news/2013/03/06/nikolaj-drozdov-o-sporte-i-vegetarianstve/ Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вегетарыянства