Гале (Саксонія-Ангальт)
Горад
Гале
Halle (Saale)
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Га́ле, часам Ха́ле (ням.: Halle (Saale)) — горад у Германіі, які стаіць на рацэ Зале. Самы населены горад зямлі Саксонія-Ангальт: па стане на 2005 год у ім пражывала каля 240 тысяч чалавек (з іх больш за 18 тысяч студэнтаў).
Горад вядомы сваім універсітэтам, які быў заснаваны ў 1694 годзе; у 1817 годзе Універсітэт Гале быў аб’яднаны з Універсітэтам горада Вітэнберг; з 1933 года аб’яднаны ўніверсітэт завецца Універсітэт імя Марціна Лютэра Гале-Вітэнберг (ням.: Martin-Luther-Universität Halle-Wittenberg).
Гісторыя
Гале ўпершыню згадваецца ў 806 годзе.
Першыя паселішчы ўзніклі тут дзякуючы ўдаламу размяшчэнню і солевым радовішчам. Само слова «гале», як прынята лічыць, кельцкага паходжання, і азначае «месцы, багатыя соллю». Соль вызначыла лёс горада: з аднаго боку, яму заўсёды атрымоўвалася заставацца паспяховым і багатым дзякуючы гэтай жыццёва неабходнай спецыі; з іншай, развіццё саляварнай прамысловасці з часам атрымала лагічны працяг — тут у гады ГДР былі засяроджаны хімічныя заводы, і гэта вельмі згубна адбілася на экалогіі ўсяго рэгіёна.

Горад вядзе сваю гісторыю з IX стагоддзя, калі Карл Вялікі заснаваў тут крэпасць — адну з шэрага ахоўных збудаванняў на ўсходніх межах Імперыі франкаў. Гарадскі статус быў падараваны новаму паселішчу ў 981 годзе імператарам Атонам II. З сярэдзіны X стагоддзя Гале на працягу амаль сямі стагоддзяў уваходзіў у склад архібіскупства Магдэбург.
У 1648 годзе горад быў уключаны ў склад курфюрства Брандэнбург, а з пераўтварэннем апошняга ў Прускае каралеўства стаў прускім горадам.
Гале цалкам захаваў свой гістарычны цэнтр, у той час як у Лейпцыгу, усяго ў 40 кіламетрах ад Гале, ацалела толькі некалькі будынкаў.
Насельніцтва
Год | Насельніцтва |
---|---|
1300 | 4000 |
1500 | 7000 |
1600 | 10 000 |
1682 | 4000 |
1751 | 13 460 |
1800 | 15 159 |
1820 | 23 408 |
3 снежня 1852 ¹ | 35 076 |
3 снежня 1855 ¹ | 35 500 |
3 снежня 1861 ¹ | 41 500 |
3 снежня 1864 ¹ | 45 800 |
3 снежня 1867 ¹ | 48 900 |
1 снежня 1871 ¹ | 52 600 |
1 снежня 1875 ¹ | 60 503 |
Год | Насельніцтва |
---|---|
1 снежня 1880 ¹ | 71 484 |
1 снежня 1885 ¹ | 81 982 |
1 снежня 1890 ¹ | 101 401 |
2 снежня 1895 ¹ | 116 304 |
1 снежня 1900 ¹ | 156 609 |
1 снежня 1905 ¹ | 169 899 |
1 снежня 1910 ¹ | 180 843 |
1 снежня 1916 ¹ | 157 913 |
5 снежня 1917 ¹ | 155 059 |
8 кастрычніка 1919 ¹ | 182 326 |
16 чэрвеня 1925 ¹ | 194 575 |
16 чэрвеня 1933 ¹ | 209 169 |
17 мая 1939 ¹ | 220 092 |
1 снежня 1945 ¹ | 212 382 |
Год | Насельніцтва |
---|---|
29 кастрычніка 1946 ? | 222 505 |
31 жніўня 1950 ¹ | 289 119 |
31 снежня 1955 | 289 680 |
31 снежня 1960 | 277 855 |
31 снежня 1964 ¹ | 273 987 |
1 студзеня 1971 ¹ | 257 261 |
31 снежня 1975 | 237 349 |
31 снежня 1981 ¹ | 232 622 |
31 снежня 1985 | 235 169 |
31 снежня 1988 | 236 044 |
31 снежня 1990 ² | 310 234 |
31 снежня 1995 | 282 784 |
31 снежня 2000 | 247 736 |
30 верасня 2005 | 237 513 |
¹ Вынікі перапісу насельніцтва
² 6 мая 1990: аб’яднанне Гале і Гале-Нойштат
Гарады-пабрацімы
Оўлу, Фінляндыя (1968)
Каімбра, Партугалія (1974)
Лінц, Аўстрыя (1975)
Грэнобль, Францыя (1976)
Карлсруэ, Германія (1987)
Гільдэсгайм, Германія (1992)
Уфа, Расія (1997)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гале (Саксонія-Ангальт)