Гнезнаўскі сельсавет

Гнезнаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ваўкавыскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гнезна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 230
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Гне́знаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Гнезна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мсцібаўскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мсцібава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1966 годзе ў склад Шылавіцкага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Алекшыцы, Леснікі, Шусцікі[1]. 28 ліпеня 1967 года сельсавет перайменаваны ў Гнезнаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Гнезна[2]. 16 сакавіка 1987 года скасаваны хутар Мачуліска[3]. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Шылавіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Агароднікі, Алекшыцы, Кукалкі, Леснікі, Раднікі, Талькаўцы, Шусцікі)[4].

Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы раёна. На аддаленні 10 км ад Ваўкавыска, 100 км ад Гродна, 10 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ваўкавыск.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1717 чалавек[5], з іх 60,3 % — палякі, 31,1 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1230 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 196 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района Архівавана 26 студзеня 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.