Дзівасіл
Дзівасіл | |||||||||||||||||||
Inula crithmoides | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Inula L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Дзівасіл[1][2] (Ínula) — род шматгадовых раслін сямейства астравыя (Asteraceae), расце ў Еўропе, Азіі і Афрыцы.
Біялагічнае апісанне
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя расліны з суцэльнымі лісцінкамі і жоўтымі буйнымі суквеццямі.
Кветкі жоўтыя ці аранжавыя, адзіночныя або сабраны ў гронкападобныя або шчыткападобныя агульныя суквецці.
Красаванне летам ў другой палове.
Размнажэнне вясновае.
Раслінная сыравіна
Хімічны склад
Корні і карэнішчы ўтрымоўваюць інулін, сапаніны, смолы, камедзь, слізь, пігмент, воцатную і бензойную кіслоты, алкалоіды, вітамін Е і эфірны алей, асноўнай складовай часткай якога з'яўляецца геленін — сумесь розных відаў лакцінаў (аланталактан і іншыя).
Фармакалагічныя ўласцівасці
Дзівасіл валодае супрацьзапаленчым, жэлчэгонным, адхарквальным і слабым урынагонным дзеяннем, запавольвае перыстальтыку кішэчніка і яго сакраторную актыўнасць і ў той жа час павялічвае вывядзенне жоўці ў дванаццаціперсную кішку, што ў спалучэнні з антысептычным эфектам станоўча адбіваецца пры лячэнні органаў стрававання.
Клінічна даказана, што прэпарат алантон, атрыманы з дзівасіла, узмацняе кровазварот у слізістай абалонцы страўніка, паскарае працэс гаення язваў, павялічвае колькасць звязанай салянай кіслаты і памяншае ўтрыманне пепсіну, што станоўча адбіваецца на цячэнні хваробы.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Дзівасіл ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.111