Дуднік балотны

Дуднік балотны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Angelica palustris (Besser) Hoffm.(1814)


Выявы
на Вікісховішчы
EOL  5038871
IPNI  837726-1
TPL  kew-2639203

Ду́днік балотны (Angelica palustris), або Матачнік балотны[1] (Ostericum palustre)[2] — від раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Азіі.

Апісанне

Двухгадовая травяністая расліна 50—80 см вышынёй. Сцябло полае, вуглавата-баразнаватае. Сцябловае лісце ў ліку 2—4, буйное, шырока трохкутнае; пласцінкі іх каленчата выгнутыя ўніз, двойчы-тройчы перыстарассечаныя, з яйкападобнымі, буйна пілаватымі долямі; верхняе лісце з пашыранымі похвамі, адхіленымі ад сцябла. Парасонікі 5—7 см у дыяметры, з 8—30 прамянямі. Плады авальна-даўгаватыя, 4—5 мм даўжынёй[2].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Азіі (Алтай, Сібір, Казахстан)[3][4][5].

Ва Украіне расце на балотах, у поймавых лясах — на Палессі, у лесастэпе, звычайны; у стэпе, радзей (па Северскім Данцы і Дняпры з прытокамі)[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 236. (руск.) (укр.)
  3. bgbm.org. (англ.)
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  5. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

  • Маточник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)