Уільям Дэвід Трымбл, барон Трымбл (англ.: William David Trimble, Baron Trimble, 15 кастрычніка1944(1944-10-15)[1][2][…], Белфаст — 25 ліпеня2022(2022-07-25)[3], Белфаст[4]) — паўночнаірландскі брытанскі палітык, лідар Ольстэрскай юніёнісцкай партыі з 1995 па 2005. Першы міністр Паўночнай Ірландыі з 1 ліпеня 1998 да 1 ліпеня 2001 года, а таксама з 1 лістапада 2001 да 14 кастрычніка 2002. У 1998 годзе сумесна з Джонам Х’юмам стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру (1998) за дзейнасць па пошуку мірнага вырашэння канфлікту ў Паўночнай Ірландыі. З 2006 года з’яўляўся пажыццёвым пэрам і членам Палаты лордаў. У 2007 годзе, пакінуўшы партыю юніёністаў, уступіў у Кансерватыўную партыю.
Зноскі
↑ абDavid Trimble // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).