Заморскі рэгіён Францыі
Заморскі рэгіён (франц. Région d’outre-mer) — статус, прысвоены ў 2003 г. заморскім дэпартаментам Францыі. Тэрміны «заморскі дэпартамент» і «заморскі рэгіён» па цяпер дзеючай французскай канстытуцыі фармальна раўнапраўныя, хоць апошні дагэтуль ўжываецца значна радзей.
У лік заморскіх аднадэпартаментных рэгіёнаў уваходзяць:
- Гвадэлупа
- Марцініка
- Французская Гвіяна
- Рэюньён
- Маёта (з 31 сакавіка 2011 года)
У кожным заморскім рэгіёне дзейнічае выбарны рэгіянальны савет. Гэтыя рэгіёны — нароўні з метрапальнымі — таксама дэлегуюць сваіх прадстаўнікоў у агульнанацыянальныя структуры — Нацыянальную асамблею, Сенат, Савет па сацыяльных і эканамічных пытаннях.
Унутраная статыстыка Францыі ўключае заморскія рэгіёны ў склад самой Францыі (у адрозненне ад астатніх заморскіх уладанняў: заморскіх супольнасцей і заморскіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў з асобым статусам).