Акуляравы какаду (Cacatua ophthalmica, сін. Plyctolophus ophthalmicus) — птушка сямейства какаду.
Знешні выгляд
Папугай буйных памераў. Дарослыя асобіны дасягаюць 47—56 см; вага 800—900 г. Афарбоўка апярэння белая. Вушкі, аснова шыі і шчокі з лёгкім жаўтаватым адценнем. Падкрылкі і падхвосце — жаўтаватыя. Хахалок доўгі, шырокі, акруглы, пафарбаваны ў розныя колеры: аранжавы, лімонны і светла-ружовы. Кольцы вакол вачэй пазбаўленыя пёркаў, голыя, шэра-блакітнага колеру, падобныя на акуляры, што і паслужыла падставай для назвы гэтага віду. Дзюба шэра-чорная. Лапы цёмна-шэрыя. Радужка ў самца цёмна-карычневая, у саміцы чырванаваты-карычневая.