Каралеўства Лівія
Гістарычная дзяржава | |||||
Аб’яднанае каралеўства Лівія | |||||
---|---|---|---|---|---|
المملكة الليبية | |||||
|
|||||
Гімн: «ليبيا ليبيا ليبيا» («Лівія, Лівія, Лівія») |
|||||
1951 — 1969
|
|||||
Сталіца | Трыпалі, Бенгазі і Аль-Байда | ||||
Мова(ы) | Арабская, берберскія | ||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Рэлігія | Іслам | ||||
Грашовая адзінка | Лівійскі фунт | ||||
Плошча | 1.759.530 км² (1954) | ||||
Насельніцтва | 1.091.830 чал. (1954) | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Дынастыя | Санусіты | ||||
Кароль | |||||
• 1951 – 1969 | Ідрыс I | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аб’яднанае каралеўства Лівія (араб. المملكة الليبية) было ўтворана 24 снежня 1951 года і спыніла сваё існаванне 1 верасня 1969 года, калі ў выніку ваеннага перавароту манархія была зрынута і была абвешчана рэспубліка.
Канстытуцыя
Каралеўства было спадчыннай канстытуцыйнай манархіяй. Кароль меў вярхоўную уладу. Парламент складаўся з дзвюх палат (Сената і Палаты прадстаўнікоў). Прэм’ер-міністр прызначаўся і адпраўляўся ў адстаўку каралём.
Гісторыя
21 лістапада 1949 года Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая ўстанаўлівала, што Лівія павінна атрымаць незалежнасць да 1 студзеня 1952 года. На наступных перамовах Лівію прадстаўляў Ідрыс. 24 снежня 1951 года Лівія абвясціла пра сваю незалежнасць, стаўшы першай арабскай дзяржавай, якая атрымалі незалежнасць па рашэнні ААН, і адной з першых незалежных афрыканскіх дзяржаў. Лівія была абвешчана канстытуцыйнай манархіяй, а Ідрыс стаў каралём.
У 1959 годзе ў Лівіі былі выяўлены значныя паклады нафты, і прыбыткі ад яе наступнай здабычы ператварылі Лівію з адной з найбяднейшых дзяржаў свету ў адну з самых багатых. Хоць нафта істотна змяніла фінансавае становішча краіны, прыбыткі ад яе здабычы канцэнтраваліся ў руках вузкага ўладнага пласта, што выклікала незадаволенасць у грамадстве.
Адміністрацыйны падзел
Тры правінцыі (1951—1963)
Правінцыя | Сталіца | Плошча км²[1] |
---|---|---|
Кірэнаіка | Бенгазі | 855,370 |
Фецан | Себха | 551,170 |
Трыпалітанія | Трыпалі | 353,000 |