Касцёл Святой Марыі Магдаліны (Львоў)
Храм | |
Касцёл Святой Марыі Магдаліны | |
---|---|
Костел святої Марії Магдалини | |
49°50′06″ пн. ш. 24°01′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Горад | Львоў, вул. С. Бандэры, 10. |
Канфесія | каталіцтва |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | барока |
Матэрыял | цэгла |
Сайт | mariamagdalena.lviv.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Святой Марыі Магдаліны — рымска-каталіцкі храм у цэнтры Львова, які сёння з'яўляецца Будынкам арганнай і камернай музыкі.
Гісторыя
Будынак рыма-каталіцкага касцёла святой Марыі Магдаліны быў пабудаваны паміж 1600 і 1612 гадамі манахамі-дамініканцамі за межамі гарадскіх умацаванняў на месцы старога драўлянага храма. Будаўніцтва скончана ў 1635 годзе. Памятка архітэктуры неаднаразова падвяргалася спусташэнню. У 1648 годзе манастырскія ўмацаванні, як і найбліжэйшы шпіталь Святога Лазара, захапілі войскі Багдана Хмяльніцкага, а ў другой палове XVII стагоддзя касцёл пацярпеў ад пажару. У 1754-1758 годзе касцёл пашырыў і перабудаваў архітэктар Марцін Урбанік: быў зменены фасады, дабудаваныя вежы. Перад 1764 годам дзве статуі святых Дамініка і Гіяцынта на фасадзе храма выканаў Себасцьян Фесінгер. Пасля 1783 года храм стаў парафіяльным, у манастыры зладзілі жаночую турму, якая перастала дзейнічаць у 1922 годзе.
Сучасны выгляд святыня атрымала ў 1870 годзе. У наш час збудаванне з'яўляецца трохнефавай шасцістолпнай базілікай з выцягнутымі хорамі і гранёнай апсідай, перакрытымі крыжовымі скляпеннямі. Простыя плоскасці бакавых фасадаў рытмічна раздзеленыя абапал высокіх вокнаў, адцяняюць насычаны дэкаратыўнымі элементамі галоўны фасад. Традыцыі рэнесансу спалучаюцца тут з рысамі стылю барока ("шлемы" на вежах паставілі ў канцы XIX стагоддзя).
У 1920-х гадах манастыр быў рэстаўраваны пад кіраўніцтвам прафесара Уладзіслава Клімчака. Праведзена яго адаптацыя для патрэб політэхнічнага ўніверсітэта. У 1932 годзе тут быў усталяваны выраблены ў Чэхіі арган фірмы "Gebrüder Rieger", найбуйнейшы на тэрыторыі Украіны. У савецкі перыяд з 1962 года у будынку некаторы час змяшчалася спартыўная зала. У 1960-х гадах будынак быў прыстасаваны пад арганную залу Львоўскай кансерваторыі імя Мікалая Лысенкі. З 1998 года ў будынку касцёла праходзяць рымска-каталіцкія набажэнствы. Каталіцкая парафія святой Марыі Магдаліны дамагаецца поўнай перадачы ў іх рукі будынку былога касцёла.