Квадратычны закон узаемнасці
Квадратычны закон узаемнасці — сцвярджэнне аб вырашальнасці квадратычнага параўнання па модулю простага ліку. Часцей за ўсё фармулюецца праз сімвалы Лежандра.
Фармулёўка
- Азначэнне сімвала Лежандра
Няхай a — цэлы лік, і p — просты лік, не роўны 2. Сімвал Лежандра вызначаецца наступным чынам:
- , калі a дзеліцца на p;
- , калі a з'яўляецца квадратычнаю рэштаю па модулю p, г.зн. a не дзеліцца на p і існуе такі цэлы x, што ;
- , калі a з'яўляецца квадратычнаю нярэштаю па модулю p, г.зн. a не дзеліцца на p і не з'яўляецца квадратычнаю рэштаю па модулю p.
- Тэарэма
Квадратычны закон узаемнасці Гауса для сімвалаў Лежандра сцвярджае[1], што
дзе р і q — розныя няцотныя простыя лікі.
Таксама справядлівыя наступныя дапаўненні:
- і
Прымяненні
- Наступны факт, вядомы яшчэ П'еру Ферма: простымі дзельнікамі лікаў могуць быць толькі лік 2 і простыя лікі, прыналежныя арыфметычнай прагрэсіі
- .
- Іншымі словамі, параўнанне
- па простаму модулю вырашальнае ў тым і толькі ў тым выпадку, калі
З дапамогаю сімвала Лежандра, апошняе сцвярджэнне можна выразіць наступным чынам:
- Пытанне аб вырашальнасці параўнання
- развязваецца алгарытмам з выкарыстаннем мультыплікатыўнасці сімвала Лежандра і квадратычнага закона ўзаемнасці.
Гісторыя
Фармулёўка квадратычнага закона ўзаемнасці была вядома яшчэ Эйлеру ў 1783 годзе[2]. Лежандр сфармуляваў закон незалежна ад Эйлера і даказаў яго ў некаторых асобных выпадках у 1785 годзе. Поўны доказ быў атрыман Гаусам у 1796 годзе, які пазней даў некалькі яго доказаў, заснаваных на зусім розных ідэях.
Адзін з самых простых доказаў быў прапанаваны Залатаровым у 1872 годзе[3][4][5].
Пазней былі атрыманы розныя абагульненні квадратычнага закона ўзаемнасці[6].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Виноградов. Основы теории чисел. С. 70—71.
- ↑ Euler, Opuscula analytica, Petersburg, 1783.
- ↑ Zolotareff G. (1872). "Nouvelle démonstration de la loi de de réciprocité de Legendre" (PDF). Nouvelles Annales de Mathématiques, 2e série. 11: 354–362.(недаступная спасылка)
- ↑ Прасолов В. В. Доказательство квадратичного закона взаимности по Золотареву // Математическое просвещение. — 2000. — Т. 4. — С. 140—144.
- ↑ Горин Е. А. Перестановки и квадратичный закон взаимности по Золотареву-Фробениусу-Руссо // Чебышевский сборник. — 2013. — В. 4. — Т. 14. — С. 80-94. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Айерленд К., Роузен М. Классическое введение в современную теорию чисел. С. 73, 136.
Літаратура
- И. М. Виноградов. Основы теории чисел.. — М.: Наука, 1972.
- К. Айерлэнд, М. Роузен. Классическое введение в современную теорию чисел.. — М.: Мир, 1987.
Спасылкі
- Weisstein, Eric W.. Quadratic Reciprocity Theorem . MathWorld.