Кесадылья
Кесадылья | |
---|---|
ісп.: quesadilla | |
![]() | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
Мексіканская кухня | |
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/58/Lamb_quesadilla.jpg/220px-Lamb_quesadilla.jpg)
Кесадылья (ісп.: quesadilla, літар. Сырная Тартылья) — страва мексіканскай кухні. Кесадылья ўяўляе сабой дзве аладкі тартыльі з начыннем, у якое абавязкова ўваходзіць сыр, падсмажаныя на патэльні або ў фрыцюры. За кошт падсмажвання сыр у начынні плавіцца і тым самым змацоўвае абедзве тартыльі. Таксама замест двух аладак можна скласці адну тартылью напалову.
У якасці начынкі можна выкарыстоўваць розныя віды мяса (у першую чаргу, курынае), гародніну, грыбы, абавязкова сыр. Гатовую кесадылью звычайна разразаюць на чвэртачкі і падаюць з вострым соусам (часцей за ўсё, сальсай) і крэм-фреш або смятанай. Таксама часта падаюць лёгкі агароднінную салату.
Галоўнае адрозненне ад падобных страў — бурыта, чымічанга, энчылада, такас — заключаецца ў тым, што тартыльі складаюць напалову, а не заварочваюць ў яе начынне.