Клякачка
Клякачка [ 1] , або Стафіле́я [ 3] (Staphýlea ) — невялікі род раслін сямейства Клякачкавыя (Staphyleaceae ) з Паўднёва-Усходняй Азіі , Амерыкі і Еўропы , які ўключае каля 10—11 відаў.
Батанічнае апісанне
Дрэвы або кусты вышынёй да 5 м. Лісце няпарнаперыстае, супраціўнае. Кветкі белага або жаўтаватага колеру, сабраныя ў мяцёльчатыя суквецці . Плод — 2—8-гнездавая каробачка .
Гаспадарчае значэнне
Меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Бутоны кветак ужываюцца ў якасці прыправы . Насенне раслін — ласунак.
Віды
У адпаведнасці з The Plant List :
Staphylea bolanderi A. Gray
Staphylea bumalda DC.
Staphylea campanulata J. Wen
Staphylea colchica Steven — Клякачка калхідская
Staphylea forrestii Balf. f.
Staphylea holocarpa Hemsl.
Staphylea pinnata L. — Клякачка пёрыстая
Staphylea pringlei S. Watson
Staphylea shweliensis W.W. Sm.
Staphylea tricornuta (Lundell) S.L. Simmons
Staphylea trifolia L.
Staphylea yuanjiangensis K.M. Feng & T.Z. Hsu
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License .
A link to the original article can be found here and attribution parties here
By using this site, you agree to the Terms of Use . Gpedia ® is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd