Кінарынхі |
Сегментацыя Kinorhyncha |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Kinorhyncha Reinhard, 1881
|
Атрады |
---|
- Цыкларагіды (Cyclorhagida)
- Гамаларагіды (Homalorhagida)
|
|
Кінарынхі (Kinorhyncha, ад стар.-грэч.: κινέω — рухаю і ῥύγχος — рыла) — клас марскіх беспазваночных жывёл. Характарызуюцца гідрастатычным шкілетам, целам, пакрытым ігольчастай хітынавай кутыкулай (руск.) (бел., і прысутнасцю ў сценцы цела колцавых і дыяганальных цягліц. Валодаюць вельмі маленькімі памерамі.
Будова
Даўжыня 0,1—1 мм. Цела пляскатае, жаўтаватае або карычневае, двухбакова-сіметрычнае, складаецца з 13 (зрэдку э 14) сегментаў (занітаў); укрыта кутыкулай з венчыкамі шыпоў або кручкоў. Скура — з аднаслойнага эпітэлію. Мускулатура складаецца з асобных пучкоў папярочна-паласатых мускулаў. Кішэчнік у выглядзе простай трубкі. Нервовая сістэма складаецца з галаўнога каляглотачнага кальца і брушнога нервовага ствала з вялікай колькасцю нервовых клетак у кожным сегменце тулава. Стрававальная сістэма скразная, на пярэднім канцы цела прысутнічае мускулістая глотка з выступаючым ротавым конусам, якія змяшчаюць ротавую адтуліну. Выдзяляльная сістэма протанефрыдыяльнага тыпу.
Пашырэнне
Пашыраны ўсюды. Жывуць у грунтах, у прыбярэжнай зоне і на глыбіні да 750 м. У свеце вядома каля 130 відаў, у Расіі — 30 відаў[1].
Асаблівасці біялогіі
Раздзельнаполыя, развіццё з метамарфозам.
Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі, мікраарганізмамі, дэтрытам.
Філагенія
Кінарынхі — вельмі малавывучаная група, мяркуецца, што філагенетычна яны больш за ўсё блізкія іншым псеўдацэламічным чарвякам (Loricifera).
Зноскі
Літаратура